Пiсталет i патроны спрабавалi прадаць каля гродзенскага магазiна
Барыс ПРАКОПЧЫК
Паводле iнфармацыi прэс-групы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, супрацоўнiкi дзяржбяспекi затрымалi 48-гадовага жыхара абласнога цэнтра непадалёк ад магазiна «Лiмож».
Гэты беспрацоўны меў намер палепшыць сваё матэрыяльнае становiшча на 1600 долараў за кошт продажу сучаснага шаснаццацiзараднага пiсталета нямецкай вытворчасцi «WАLHTЕR Р99» i 20 баявых патронаў «Парабэлум» калiбра 9 мм. Яшчэ адзiн пiсталет быў выяўлены пры вобыску па месцы яго жыхарства. Зброя накiравана ў экспертна-крымiналiстычны цэнтр УУС Гродзенскага аблвыканкама для праверкi яе магчымага выкарыстання пры ўчыненнi злачынстваў на тэрыторыi вобласцi i рэспублiкi, узбуджана крымiнальная справа. Сёлета, дарэчы, супрацоўнiкамi УКДБ спынены незаконны абарот 8 адзiнак агнястрэльнай зброi i больш чым 2 тысяч боепрыпасаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi прэс-групы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, супрацоўнiкi дзяржбяспекi затрымалi 48-гадовага жыхара абласнога цэнтра непадалёк ад магаз
|
|