Ксюшын дзень
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк Традыцыя адзначаць дзень нараджэння не ў вузкiм коле родных i сяброў, а шумна i масава, прыжылася ў артыстычным коле. Прычым следам за дарослымi, якiя наладжваюць тэматычныя тусоўкi, пацягнулiся i юныя артысты. Ксюша Сiтнiк збiраецца святкаваць 12-годдзе нi многа нi мала — у сучасным парку забаў «Drеаmlаnd». 20 мая з 13 гадзiн да позняга вечара запланавана вялiкая музычна-забаўляльная праграма.У рамках святкавання, дарэчы, адбудзецца прэзентацыя новага клiпа юнай спявачкi — «Простая песенька». Гэты вiдэаролiк падарылi пераможцы дзiцячага «Еўрабачання-2005» бацькi. Нягледзячы на тое, што яшчэ некалькi дзён таму ў дзяўчынкi была высокая тэмпература, зараз Ксюша настроена бадзёра. Сваiм гасцям яна збiраецца падарыць канцэрт у дзвюх частках: «дзiцячай» (дзе, акрамя iмянiннiцы, выступяць Андрэй Кунец, Саша Салавейчык, шоў-балет Аlехiх)i «дарослай» (калегу павiншуюць Саша Нема, Галiна Шышкова, гурт «Дразды», Пётр Елфiмаў, Вiктар Пшанiчны, Леанiд Вайтовiч i iншыя). Завершыцца праграма феерверкам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыя адзначаць дзень нараджэння не ў вузкiм коле родных i сяброў, а шумна i масава, прыжылася ў артыстычным коле
|
|