21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Задачка з многiмi невядомымi

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




Лiтаральна пяцi дзён нам хапiла, каб адысцi ад радаснага шоку «Еўрабачання» i вярнуцца на ранейшую, скептычна-назiральнiцкую каляiну. Зараз нiкому не цiкава, што адзiн хлопчык здолеў зрабiць тое, што не ўдалося раней тром дзяўчатам. Значна цiкавей абмяркоўваць у кулуарах, каго нам паслаць... на наступнае «Еўрабачанне». Нават з такiм удакладненнем: а цi ёсць каго адправiць? А то як жа: музыка — гэта такая дзiўная сфера, у якой разбiраюцца абсалютна ўсе, незалежна ад наяўнасцi слыху, голасу i адукацыi.

19.05.2007

Увогуле, пытанне папулярнасцi артыстаў хвалюе грамадскасць (а збольшага самiх артыстаў) даўным-даўно. Тое, што «iх ёсць у Беларусi», сумненню не падлягае — на кожным зборным тэлеканцэрце сустракаецца каля паўсотнi эстрадных персанажаў. Але колькасць — дзякуй, 75-працэнтная радыёквота — яшчэ не раўняецца якасцi. Каго лiчыць паспяховым — Х., якi не мае нiводнага клiпа, але не сыходзiць з экранаў i радыёэфiраў? Цi, быць можа, D., якая паставiла абсалютны рэкорд у гастролях па Беларусi? Або J., за бiлетамi на канцэрт якiх стаяць такiя чэргi, што лепш я ў соты раз паслухаю дыск? Або ўсё ж К., на баку якога не толькi ашаламляльныя поспехi ў конкурсах, але i магутны фан-клуб у розных краiнах свету?

У рэшце рэшт, артыст — гэта што? Гэта нiякая не «зорка» i не поп-iдал, а ўсяго толькi музычны прадукт. Калi ён якасны — артыст папулярны, публiка задаволеная, аншлагавыя канцэрты, ручкi i запальнiчкi, мультыплацiнавыя дыскi i ўсё такое. Калi злеплены абы-як, з таго, што пад руку трапiлася — пiпл, хутчэй за ўсё, таксама «схавае», але выразна зморшчыцца i пры зручным выпадку выдасць на арэхi ды пiрог з бобам.

Што i з каго можна зляпiць у Беларусi? Мяркуем па ўжо iснуючых i раскручаных артыстах, па вобразу i падабенству якiх звычайна выпускаецца на рынак... прабачце, сцэну новы музычны «прадукт». Дзейнiчае вельмi простая арыфметыка. Адна дзяўчына — выдатны варыянт, значыць, адразу салiстка. Праўда, зараз назiраецца пэўная перавытворчасць сольных праектаў, i прабiцца новай зорачцы скрозь шчыльныя заслоны вопытных спявачак — Iны Афанасьевай, Iрыны Дарафеевай, Палiны Смолавай, Iскуi Абалян, Алены Грышанавай, Галiны Шышковай i яшчэ двух дзесяткаў не менш вядомых асобаў — будзе даволi складана. Але паспрабаваць нiшто не перашкаджае — раптам удасца засвяцiцца ў якiм-небудзь «Сярэбраным грамафоне» i аддаць адну песню на радыё? У такiм выпадку палова справы зроблена, далей трэба толькi час ад часу выпускаць новыя песнi i не забываць з’яўляцца на свецкiх тусоўках у сталiцы. Дзве дзяўчыны — дрэнны выбар, як паказвае вопыт. Калi гэта толькi не родныя сёстры. Лепш стварыць пару хлопчык—дзяўчынка i прыдумаць вакол яе рамантычную гiсторыю — поспех забяспечаны. Хоць, канешне, не кожны дуэт дажывае да статусу Ядзвiгi Паплаўскай i Аляксандра Цiхановiча або Iзмаiла Капланава i Нэлi Багуслаўскай — тут ужо ад прадзюсара нiчога не залежыць, трэба вельмi пастарацца самiм выканаўцам... Iдзём далей. Тры i больш дзяўчынкi — выдатна! Апранаем iх як «ВІА ГРА» («Топлес», па-нашаму) i перыядычна тасуем склад, каб аўдыторыя не губляла цiкавасць. Адзiная важная ўмова — дзяўчаты павiнны адрознiвацца колерам валасоў, iнакш iх пераблытаюць. Змест песень ужо не важны, галоўнае, каб пра каханне.

Тое ж самае прымяняецца да хлопчыкаў. Скажам, ёсць адзiн. Ён можа быць хоць Дзiмам (калi брунет), хоць Пецем (калi бландзiн). У эпоху татальнага дэфiцыту мужчын на сцэне — не згубiцца. Калi дадаецца яшчэ адзiн — няхай будзе «Чук i Гек». Калi хлопцаў назбiраецца больш за два, трэба ствараць гурт. Можна па расiйскаму прыкладу, а-ля якiя-небудзь «Корни», можна прыгадаць далёкiя замежныя «Tаkе Thаt», «Bluе» i «Bасkstrееt Bоуs» — хлапчуковыя бойз-бэнды нiколi не перамруць, нават калi распадуцца.

Не люблю Кабзона, але пачынаю сумаваць па «саўковых» часах iндывiдуальнасцяў. Пра што я? А вы паспрабуйце ўявiць дуэт, напрыклад, з Кабзона i Лявонцьева. Вось тое i яно. Нават калi гэтыя выканаўцы вырашаць праспяваць разам, голас кожнага з iх будуць пазнаваць з трох нот. Бо гэта, як казалi ў адным добрым фiльме, не шырспажыў, а iндпашыў...

У Беларусi, праўда, да нашага маленькага, але ўсё ж гонару, абсалютная большасць папулярных каманд — гэта не прадзюсарскiя праекты, а суполкi сяброў. Людзi з поўнай аддачай робяць тое, што iм падабаецца, ажно душа радуецца. Магчыма, таму яны i становяцца папулярнымi — бо не ставяць перад сабой задачу спадабацца ўсiм, як новенькi долар. Але каго з iх варта было б адправiць на «Еўрабачанне-2008», я ўсё адно не ведаю. I яны, падобна, таксама — ва ўсякiм выпадку, на тэлепраграме, прысвечанай вынiкам сёлетняга конкурсу, нiводнай радасна ўзнятай угару рукi заўважана не было. Магчыма, таму, што для сапраўднага вялiкага поспеху адной лакальнай папулярнасцi мала? А ўнiверсальнага рэцэпта перамогi пакуль што нiхто не вывеў — занадта многа, кажуць, пераменных у гэтай задачцы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтаральна пяцi дзён нам хапiла, каб адысцi ад радаснага шоку «Еўрабачання» i вярнуцца на ранейшую, скептычна-назiральнiцкую каляiну. Зараз нiкому не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика