21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блiзняты могуць заняцца творчасцю, а Дзевы — атрымаць цiкавую прапанову

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Тыдзень спрыяльны ва ўсiх адносiнах: пачынаюць рэалiзоўвацца самыя запаветныя планы i задумы. На працы ўсё iдзе паспяхова — не разбурайце сiтуацыю, якая стварылася. Панядзелак вызначаецца павышанай працаздольнасцю, таму ў гэты дзень вы многае можаце паспець — было б жаданне. Сваю энергiю накiруйце на добраўпарадкаванне дома — гэта зменiць яго амаль iмгненна. Вучыцеся слухаць, чуць i чытаць памiж радкоў — атрымаеце iнфармацыю, якая дазволiць змянiць успрыманне свету. У выхадныя не сядзiце дома, выбiрайцеся да сяброў, або наведайце выставу, спектакль цi канцэрт.

ЦЯЛЕЦ. Сiтуацыя, якая складваецца, можа запатрабаваць ад вас актыўнасцi — тады ёсць большая верагоднасць дабiцца поспеху як у асабiстых справах, так i ў бiзнэсе. У сераду будзьце праўдзiвымi i шчырымi з сябрамi i членамi сям’i. У пятнiцу будзьце больш асцярожнымi, бо нядобразычлiўцы здольныя нанесцi ўрон вашай рэпутацыi — гэта можа негатыўна адбiцца на дабрабыце. Напрыканцы тыдня вашы iнтарэсы будуць накiраваны ў бок творчасцi. А ў выхадныя вас могуць зацiкавiць тэатральныя прэм’еры i выставы.

БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень асаблiва прыдатны для творчасцi ў розных яе праявах. Зможаце змянiць свет вакол сябе ў лепшы бок, калi захочаце. Найбольш практычнае прымяненне дадзенага таленту, напэўна, знойдуць тыя, хто зоймецца рамонтам жылля. У панядзелак i аўторак давядзецца задумацца пра тое, як ўсё ж такi выйсцi са становiшча, у якiм апынулiся. Верагодна, вы зразумееце, што выкарыстоўваеце далёка не ўсе магчымасцi. У сераду пажадана знiзiць да мiнiмуму нагрузку i выкраiць сабе час на адпачынак. У чацвер пастарайцеся не адмаўляцца ад дапамогi сябрам.

РАК. Будзьце смялейшымi i больш экстравагантнымi — i станеце выдзяляцца сярод натоўпу, прыцягваючы погляды цiкавых людзей. Калi без вас справы не скрануцца з мёртвай кропкi, то ваша працоўная вынiковасць будзе залежаць ад самавалодання i самадысцыплiны. Можаце стаць энергiчным i вельмi прадпрымальным чалавекам — трэба толькi захацець. Практычна ўсё, што задумвалася, збудзецца. Таму, перш чым загадваць жаданнi, упэўнiцеся, што вы сапраўды хочаце гэта атрымаць.

ЛЕЎ. Лепш не планаваць вырашэнне жыццёва важных задач. Калi ёсць магчымасць, выкрайце пабольш часу для адпачынку. На працы вам будзе неабходна праявiць сабранасць i пунктуальнасць. Верагодны напружаныя адносiны з начальствам. Могуць узнiкнуць невялiкiя, але адчувальныя сямейныя праблемы. Нiкуды не спяшайцеся. Падумайце, перш чым штосьцi сказаць, цi зрабiць якое-небудзь дзеянне.

ДЗЕВА. Можна чакаць добрых навiн i цiкавых прапаноў здалёк. Серада спрыяльная для розных пачынанняў, звязаных з грамадскай дзейнасцю. Гармонiя ў адносiнах з навакольнымi i ўзаемаразуменне зробяць працэс выпрацоўкi сумесных рашэнняў эфектыўным. У суботу адчуеце ўздым сiл, раскрыюцца вашы выдатныя магчымасцi. У гэты дзень удала вырашацца ўсе праблемы — было б што вырашаць.

ШАЛI. Лепшымi спадарожнiкамi павiнны стаць здаровы сэнс i пiльнасць. Перш, чым з’есцi нешта, разрэкламаванае як вельмi смачнае, паглядзiце, што вам далi на самай справе. У панядзелак нестандартны падыход да вырашэння праблем дасць станоўчы вынiк. У сярэдзiне тыдня не варта сварыцца з блiзкiмi людзьмi толькi з-за таго, што яны не выканалi якiсьцi са шматлiкiх пунктаў вашага плана. У чацвер асцерагайцеся непатрэбных размоў. У нядзелю варта адасобiцца i прывесцi ў парадак свае думкi i пачуццi.

СКАРПIЁН. Пажадана больш часу правесцi ў сямейным коле. Асаблiва калi вы рэдка бываеце дома — зрабiце прыемнае блiзкiм людзям. Пастарайцеся аб’ектыўна ацанiць сябе, не занiжайце самаацэнку. Праявiце стараннасць i дарабiце неабходныя i значныя справы. Вашы поспехi будуць заўважаны i ўзнагароджаны начальствам. У суботу не згубiце магчымасць сустрэцца з сябрамi: атрымаеце шмат карыснай iнфармацыi i цiкава праведзяце час.

СТРАЛЕЦ. Адчуванне напружанасцi паступова пачынае спадаць, становiцца лягчэй. Але гэта не азначае, што пара расслабляцца. Цудоўны час для ўдасканальвання асабiстых якасцяў i самаразвiцця. Пастарайцеся быць больш настойлiвымi i патрабавальнымi, адстойвайце свой пункт гледжання, але не правакуйце канфлiктных сiтуацый. Не пераўтварайце подых ветрыку ва ўраган, iнакш ён можа паглынуць i вас.

КАЗЯРОГ. Панядзелак парадуе цiкавымi навiнамi, аднак ёсць верагоднасць некаторага скажэння iнфармацыi. У сераду будзе ўдалым пераўтварэнне ў жыццё вашай новай цiкавай iдэi. Пастарайцеся не сумнявацца ў сваiх магчымасцях. Большая частка часу можа пайсцi на вырашэнне прафесiйных задач. Не забывайцеся пра абяцаннi, якiя далi блiзкiм людзям. У сярэдзiне тыдня верагодны канфлiкты. Крытычна паглядзiце на сiтуацыю, якая склалася — не варта звальваць вiну на навакольных, а тым больш крыўдзiцца на iх. У пятнiцу могуць узнiкнуць праблемы ў зносiнах з дзецьмi. Выхадныя будуць удалымi практычна ва ўсiх дачыненнях.

ВАДАЛЕЙ. З’явяцца неблагiя шанцы зрабiць кар’еру. Для гэтага неабходна добрасумленнасць i своечасовае выкананне работы. А калi паспееце за патрэбны час выканаць штосьцi акрамя сваiх абавязкаў, то поспех вам забяспечаны. Пачнуць рэалiзоўвацца самыя запаветныя жаданнi. Не забудзьцеся наведаць родных — iм неабходна ваша ўвага. Пастарайцеся паступова выкарыстоўваць свае сiлы, каб не выдыхнуцца да канца тыдня.

РЫБЫ. Тыдзень можа аказацца ўдалым у многiх галiнах вашай дзейнасцi. Пастарайцеся арыентавацца не толькi на сябе, але i ўлiчваць iнтарэсы дзелавых партнёраў i iншых зацiкаўленых бакоў. У такой сiтуацыi вы выйграеце, калi пойдзеце на нязначныя ўступкi. Панядзелак удалы для рэалiзацыi задум: яны прынясуць поспех i ўмацуюць ваш аўтарытэт. У аўторак пастарайцеся не звязваць сябе нiякiмi абавязацельствамi: вам спатрэбiцца асаблiвая асцярожнасць, каб пазбегнуць канфлiктных сiтуацый. У сераду пастарайцеся выбрацца за горад цi, на крайнi выпадак, у трэнажорную залу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика