Дуэлi на вяршынях iнтэлекту
Валерый БАНДАРЭНКА
Наш фармат 19—20 мая ў Вiцебску адбудзецца фестываль па iнтэлектуальных гульнях «Горац». Праграма аб’ядноўвае чатыры розныя гульнi: «Свая гульня», «Спiна да спiны», «Тройкi» i «Эрудыт-квартэт», прычым апошнiя два спаборнiцтвы маюць статус чэмпiянату Беларусi.Назву «Горац» арганiзатары прыдумалi па аналогii са знакамiтым фiльмам, дзе пераможцу ў дуэлi дастаецца ўся сiла i энергiя пераможанага. Так i ў iнтэлектуальным «Горцы» iгракi змогуць аслабляць пазiцыi сапернiкаў за кошт сваiх правiльных адказаў, i ўмацоўваць — за кошт няправiльных. Гульнi, якiя ўваходзяць у праграму турнiру, лiчацца самымi папулярнымi сярод знатакоў у СНД. Тэлеверсii «Сваёй гульнi» больш як 10 гадоў прыцягваюць гледачоў расiйскiх каналаў. Правiлы «Эрудыт-квартэту» распрацаваў у Харкаве старшыня Лiгi ўкраiнскiх iнтэлектуальных клубаў Дзмiтрый Башук, «Спiну да спiны» зусiм нядаўна прыдумаў мiнскi знаток Яўген Мiроцiн, «Тройкi» — вынаходнiцтва прафесiйнага iграка «Што? Дзе? Калi?» Леанiда Клiмовiча з Гомеля. Па даволi складанай арыфметычнай схеме каманды-ўдзельнiцы набiраюць як мага большую колькасць балаў, прычым у кожным туры аўтсайдары выбываюць, застаюцца толькi мацнейшыя. Лiдары гуляюць у фiнале па звычайнай алiмпiйскай схеме. Акрамя вопытных iгракоў, на турнiр запрашаюцца ўсе жадаючыя — для гэтага дастаткова толькi прыехаць у Вiцебск, знайсцi СШ № 40, прайсцi рэгiстрацыю i выканаць некаторыя фармальнасцi. Прычым заявiцца на гульнi можна як аднаму, так i ў кампанii — адна галава добра, а многа — лепш. Арганiзацыяй турнiру займаюцца група iгракоў з Мiнскага клуба каманд iнтэлектуалаў i Вiцебскi iнтэлектуальны клуб.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19—20 мая ў Вiцебску адбудзецца фестываль па iнтэлектуальных гульнях «Горац». Праграма аб’ядноўвае чатыры розныя гульнi: «Свая гульня», «Спiна да спiн
|
|