На выстаўцы MILЕХ-2007 — лепшыя распрацоўкi беларускага ВПК
БЕЛТА
Аб гэтым заявiў дзяржаўны сакратар Савета бяспекi Беларусi генерал-палкоўнiк Вiктар Шэйман, выступаючы на адкрыццi выстаўкi ў Мiнску.
Паводле яго слоў, сваю прадукцыю на выстаўцы прадставiлi больш як 130 прадпрыемстваў Беларусi, Расii, Украiны i Швецыi. Беларускiя распрацоўшчыкi дэманструюць стацыянарныя i мабiльныя аўтаматызаваныя сiстэмы кiравання, сiстэмы вядзення разведкi i радыёэлектроннай барацьбы, лiчбавыя валаконна-аптычныя сiстэмы перадачы iнфармацыi, праекты мадэрнiзацыi шэрагу сiстэм бранятанкавага, авiяцыйнага ўзбраення. «Большасць прадстаўленых узораў эксплуатуецца ва Узброеных Сiлах Беларусi. Шэраг замежных дзяржаў выкарыстоўвае iх для аснашчэння i мадэрнiзацыi ўзбраення ўласных армiй», — сказаў Вiктар Шэйман. На цырымонii адкрыцця выстаўкi MILЕХ-2007 прысутнiчалi мiнiстры абароны Беларусi, Казахстана, Судана i Таджыкiстана, намеснiкi мiнiстраў абароны Анголы, Арменii, Туркменiстана i Украiны, намеснiк мiнiстра абароннай прамысловасцi Азербайджана, начальнiк генеральнага штаба ўзброеных сiл Сiрыi, прадстаўнiкi абаронных i ваенна-тэхнiчных ведамстваў Расii, Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў, Кiтая, Венесуэлы i Амана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў дзяржаўны сакратар Савета бяспекi Беларусi генерал-палкоўнiк Вiктар Шэйман, выступаючы на адкрыццi выстаўкi ў Мiнску |
|