Цэны на харчовыя тавары ў красавiку ўзраслi на 0,5 працэнта
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Iндэкс цэн на харчовыя тавары ў Беларусi ў красавiку гэтага года ў адносiнах да сакавiка склалi 100,5 працэнта, да снежня 2006 года — 103 працэнты. Рост цэн на харчовыя тавары ў красавiку 2007 года ў параўнаннi з сакавiком гэтага года даў 0,3 працэнта прыросту зводнага iндэкса цэн.
Паводле даных статыстыкi, больш за ўсё ў красавiку ў параўнаннi з сакавiком узрасла ў цане свежая капуста — на 25 працэнтаў. Буракi падаражэлi на 3,5 працэнта, рэпчатая цыбуля — на 9, морква — на 9,1 працэнта. Яблыкi сталi даражэй на 4,6 працэнта, бананы — на 9,3 працэнта. Цэны на нятлусты тварог павялiчылiся на 1,1 працэнта, на рыс — на 1,2, гарэлку — на 1,5 працэнта. Разам з тым сала патаннела на 1,3 працэнта, свежая рыба — на 3,1 працэнта. Знiзiлiся таксама цэны на свежыя памiдоры — на 7,9 працэнта, зялёную цыбулю — на 15,7, агуркi свежыя — на 20,8 працэнта. Што датычыцца iншых прадуктаў харчавання, то ў красавiку гэтага года ў параўнаннi з сакавiком цэны на кансервы з агароднiны ўзраслi на 0,2 працэнта, бульба падаражэла на 0,3, мяса i мясапрадукты, кандытарскiя вырабы — на 0,4, яйкi, мука — на 0,5, малако i малочныя прадукты, цвёрдыя сыры, крупы i бабовыя, хлеб i хлебабулачныя вырабы — на 0,6, сметанковае масла i безалкагольныя напоi — на 0,7, алкагольныя напiткi — на 1,1 працэнта. Не змянiлiся цэны на цукар i алей, а цэны на гароднiну ў цэлым знiзiлiся на 4,2 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iндэкс цэн на харчовыя тавары ў Беларусi ў красавiку гэтага года ў адносiнах да сакавiка склалi 100,5 працэнта, да снежня 2006 года — 103 працэнты
|
|