Вада не даруе бяспечнасцi...
Iгар ГРЫШЫН
Спякотнае надвор’е, што ўсталявалася, прыцягвае зараз тысячы людзей да вадаёмаў. Аднак не заўсёды такi адпачынак дае добры зарад бадзёрасцi i энергii: часам людзi, якiя не звяртаюць увагi на элементарныя правiлы паводзiнаў на вадзе, становяцца ахвярамi сваёй бяспечнасцi.
Так, як паведамiў карэспандэнту «Звязды» вядучы спецыялiст Рэспублiканскага таварыства ратавання на водах Вiктар Харошка, толькi за мiнулы тыдзень зарэгiстравана 14 выпадкаў утапленняў, у тым лiку 5 чалавек сталi ахвярамi вады пры купаннi. Прычым апошнiя знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап’янення. Астатнiя 9 выпадкаў звязаны з падзеннем у ваду пры захворваннях, рыбалцы, катаннi на катамаране i iншых абставiнах. У прыватнасцi, у Магiлёве на рацэ Дубровенка патануў 19-гадовы студэнт адной з ВНУ, якi катаўся на катамаране. Трагедыi на вадзе ў асноўным адбываюцца таму, што пацярпелыя купаюцца ў неўладкаваных для гэтага месцах, не прызначаных для гэтага вадаёмах. Больш за 50 працэнтаў здарэнняў звязана са спажываннем алкаголю. Дзецi ж у асноўным гiнуць на водах таму, што застаюцца без бацькоўскага нагляду. У гэтай сувязi спецыялiсты АСВОД зноў нагадваюць, што не трэба нi ў якiм выпадку грэбаваць правiламi бяспечных паводзiнаў на водах, у тым лiку пры карыстаннi плаўсродкамi. I нi ў якiм разе нельга падыходзiць да вады пасля выпiтага алкаголю, нават калi вам падаецца, што выпiлi вельмi мала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спякотнае надвор’е, што ўсталявалася, прыцягвае зараз тысячы людзей да вадаёмаў. Аднак не заўсёды такi адпачынак дае добры зарад бадзёрасцi i энергii
|
|