Наймальнiк шукае... рабочых
Сяргей ГРЫБ
У Беларусi практычна зраўнялася колькасць вакансiй, звесткамi аб якiх валодаюць службы занятасцi насельнiцтва, i колькасць беспрацоўных. У прыватнасцi, як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў, у пачатку мая ў краiне было зарэгiстравана 50,2 тыс. беспрацоўных i адначасова налiчвалася 48,9 тыс. свабодных працоўных месцаў.
Апошнiм часам у большасцi гарадоў назiраецца значны попыт наймальнiкаў на вадзiцеляў аўтамабiляў, грузчыкаў, муляраў, страхароў, маляроў, машынiстаў бульдозераў i экскаватараў, наладчыкаў абсталявання, аблiцоўшчыкаў, цесляроў, слесараў-рамонтнiкаў, слесараў-сантэхнiкаў i слесараў механазборачных работ, сталяроў, токараў, трактарыстаў, фрэзероўшчыкаў, швачак-матарыстак, тынкоўшчыкаў, электраманцёраў, а таксама на iнжынераў-праграмiстаў i iнжынераў будаўнiчага профiлю. Праблематычна знайсцi сабе месца кухару, гандляру харчовымi i нехарчовымi таварамi, бухгалтару, эканамiсту i юрысту. Што да сельскай мясцовасцi, то тут найбольш запатрабаванымi з’яўляюцца аграномы, урачы, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнiкi, тады як найменш «папулярнымi» — тыя ж бухгалтары, эканамiсты i настаўнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi практычна зраўнялася колькасць вакансiй, звесткамi аб якiх валодаюць службы занятасцi насельнiцтва, i колькасць беспрацоўных |
|