Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь i Iран знялi ўсе перашкоды для нарошчвання аб’ёмаў узаемнага гандлю»
Такi асноўны вынiк афiцыйнага вiзiту прэзiдэнта Iсламскай Рэспублiкi Iран у Беларусь.
22 мая Аляксандр Лукашэнка i Махмуд Ахмадзiнежад прадоўжылi сустрэчу. У Нацыянальнай бiблiятэцы адбылося снеданне ад iмя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з нагоды завяршэння вiзiту прэзiдэнта Iрана. «Мы задаволены вынiкамi перагавораў i дамоўленасцямi. Мы дасягнулi тых мэт, якiя ставiлi перад сабой, — заявiў беларускi лiдар на падагульняючай прэс-канферэнцыi. — Сёння няма тых пытанняў, па якiх мы не дамовiлiся б». Аляксандр Лукашэнка падзякаваў iранскаму прэзiдэнту за разуменне праблем, якiя ёсць у Беларусi, перш за ўсё ў энергетычнай сферы. «Для нас з’яўляецца праблемай найвялiкшая залежнасць ад адной дзяржавы па пастаўках энергарэсурсаў. Мы аб гэтым шчыра гаворым. Беларусь папрасiла iранскi бок дапамагчы вырашыць гэту праблему», — падкрэслiў беларускi Прэзiдэнт. Ён растлумачыў, што ў час вiзiту на вышэйшым узроўнi ў Тэгеран у 2006 годзе прэзiдэнт Iрана i духоўны лiдар гэтай краiны прапанавалi Беларусi здабываць нафту ў IРI i выкарыстоўваць на сваё вырашэнне. Акрамя таго, iранскi бок выказаўся за стварэнне сумесных вытворчасцяў у Беларусi i Iране. Для аптымiзацыi фiнансавых разлiкаў памiж краiнамi было прынята рашэнне аб тым, што iранскi банк адкрые сваё прадстаўнiцтва ў Беларусi. У нашай краiне таксама адкрыецца банк са 100-працэнтным iранскiм капiталам. Такiм чынам, бакi выйшлi на прамыя фiнансавыя разлiкi. «Гэта вырашыць праблемы па дыверсiфiкацыi беларускага экспарту», — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi. «Для Беларусi з’яўляецца праблемай дыверсiфiкацыя знешняга гандлю, перш за ўсё экспарту. Мы сёння вельмi залежныя ад Расii i Еўрасаюза па продажы нашых тавараў. Iран у год закупляе тавараў на $60 млрд. I мы атрымалi запэўненне прэзiдэнта Iрана, што гэта краiна будзе закупляць беларускiя тавары сусветнай якасцi па прымальных цэнах. Нас гэта задавальняе», — падкрэслiў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка перакананы ў добрых перспектывах супрацоўнiцтва з Iранам. «Што датычыцца палiтычных i дыпламатычных адносiнаў Беларусi i Iрана, то дай Бог, каб у нас з iншымi дзяржавамi было такое разуменне i супрацоўнiцтва, — сказаў ён. — Мы будуем супрацоўнiцтва ў iнтарэсах дзяржаў i народаў». Пры гэтым, каментуючы вынiкi двухдзённых сустрэч з iранскiм калегам, Прэзiдэнт адзначыў: «Калi нехта думае, што сустракаюцца, як кажуць, краiны-iзгоi, i яны сустракаюцца дзеля самога факта сустрэчы, то ён глыбока памыляецца». Махмуд Ахмадзiнежад у сваю чаргу адзначыў: адносiны Беларусi i Iрана, хоць развiваюцца параўнальна нядоўга, знаходзяцца на этапе нарошчвання. Паводле яго слоў, iранскi бок мае намер зрабiць усё неабходнае для пашырэння супрацоўнiцтва памiж краiнамi. Сярод перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння ён назваў энергетыку, iнжынерна-тэхнiчную сферу. Махмуд Ахмадзiнежад пры гэтым заявiў, што Беларусь i Iран не паддадуцца нацiску з боку iншых дзяржаў. «Мы не паддадзiмся на той нацiск, якi спрабуюць на нас рабiць», — сказаў ён. — Нашы пазiцыi па мiжнароднай тэматыцы празрыстыя i зразумелыя: мы супраць аднапалярнага свету, нанясення ўрону народам, прымянення стандартаў адносна iншых краiн у эканамiчнай сферы. Нiхто не мае права ў манапольным парадку выкарыстоўваць перавагi сваёй краiны супраць iншай дзяржавы». «За тыя два днi, якiя мы правялi ў Беларусi, мы не адчувалi сябе чужымi, а знаходзiлiся ў асяроддзi сяброў i братоў, — сказаў прэзiдэнт Iрана. — Поспехi Беларусi мы разглядаем як уласныя. Лiчым, што аналагiчныя адносiны прысутнiчаюць i з боку Беларусi да Iрана». У той жа дзень у Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi Экспартны гарантыйны фонд Iрана i страхавая кампанiя «Белэксiмгарант» падпiсалi мемарандум аб узаемаразуменнi. Падпiсаны таксама мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Арганiзацыяй дакументацыi i нацыянальнай бiблiятэкi Iрана. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi асноўны вынiк афiцыйнага вiзiту прэзiдэнта Iсламскай Рэспублiкi Iран у Беларусь |
|