У. Канаплёў сустрэўся з М. Ахмадзiнежадам
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў лiчыць, што заявы, якiя былi зроблены прэзiдэнтам Iрана Махмудам Ахмадзiнежадам у першы дзень яго вiзiту ў нашу краiну, ужо атрымалi рэзананс у грамадстве. Нагадаем, што напярэдаднi iранскi прэзiдэнт заяўляў аб гатоўнасцi супрацоўнiчаць па ўсiх напрамках, канкрэтныя ж крокi павiнны быць зроблены ў такiх сферах, як энергетыка, транспарт, гандаль, iнвестыцыi. Такiм заявам у Беларусi рады.
Уладзiмiр Канаплёў таксама адзначыў, што ў гiсторыi ўзаемадзеяння парламентаў Беларусi i Iрана iснуюць добрыя традыцыi. У прыватнасцi, у Нацыянальным сходзе Беларусi i ў Сходзе Iсламскага Савета Iрана сфармiраваны i дзейнiчаюць рабочыя групы па супрацоўнiцтву памiж парламентамi дзвюх краiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў лiчыць, што заявы, якiя былi зроблены прэзiдэнтам Iрана Махмудам Ахмадзi |
|