21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добраўпарадкаванне «пацягнула» на 3 млрд рублёў

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Iнвестыцыi ў прыгажосць

Прыгажосць гарадоў i вёсак — справа даволi затратная, але кожны разумее яе неабходнасць, i грошы на гэта знаходзяць. Галоўнае — укласцi iх з розумам, тады i належны камфорт для жыхароў удасца стварыць. Раней, кажучы пра «гарадскiя» ўмовы, часцей за ўсё ўзгадвалася сталiца цi абласныя цэнтры; глыбiнка да такога ўзроўню ў шэрагу выпадкаў яўна не дацягвала. Зараз сiтуацыя змянiлася — асобныя райцэнтры па добраўпарадкаванню могуць на роўных спаборнiчаць з еўрапейскiмi гарадамi.

У цэнтральным рэгiёне ў гэтым плане адным з такiх «прыкладаў для пераймання» з’яўляецца Валожынскi раён. Адразу два тутэйшыя населеныя пункты (уласна сам райцэнтр, а таксама гарадскi пасёлак Iвянец) кожны ў сваёй падгрупе па вынiках мiнулагодняга абласнога конкурсу па добраўпарадкаванню занялi першае месца. У чым жа сакрэт?

— Ды няма нiякiх асаблiвых сакрэтаў, — усмiхаецца старшыня Валожынскага райвыканкама Iван Маркевiч. — Усё зроблена сваiмi рукамi, у людзей з’явiлася зацiкаўленасць у тым, каб добраўпарадкаваць наваколле. Гэта, мабыць, адзiн з галоўных вынiкаў рэалiзацыi сур’ёзнай праграмы па навядзенню парадку на зямлi. Кожны тыдзень у райвыканкаме збiраецца спецыяльны штаб, дзе мы грунтоўна аналiзуем правядзенне работ па добраўпарадкаванню. Апошнiм часам Валожынскi край значна папрыгажэў. За апошнiя тры гады на правядзеннi добраўпарадкавання было асвоена каля 3 мiльярдаў рублёў. Сёлета, як плануецца, адпаведныя выдаткi складуць 1,5 млрд рублёў. Гэта апраўданыя ўкладаннi, сапраўдныя iнвестыцыi ў прыгажосць. Заўсёды трэба задумвацца не толькi над тым, каб цяпер стварыць належны камфорт, а i над тым, што мы пакiнем сваiм дзецям i ўнукам.

Старажытны Валожын (упершыню горад узгадваецца ў 1400 годзе) апошнiм часам быццам бы памаладзеў. Усе работы па добраўпарадкаванню пачалi з гiстарычнага цэнтра: галоўны сквер зараз выглядае вельмi рамантычна — тут устаноўлены прыгожыя лаўкi i дэкаратыўныя свяцiльнi. Гэта ў мясцовых жыхароў, бадай, адно з самых любiмых месцаў адпачынку i сустрэч. Дарэчы, добрая «падсветка» ёсць па ўсiм горадзе, так што ўвечары Валожын нiколькi не губляе свайго шарму, а, наадварот, становiцца яшчэ больш загадкавым i таямнiчым. Усяго на вулiцах, паведамiў начальнiк аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi Валожынскага райвыканкама Якаў Дабрахотаў, штовечар запальваюць больш за сотню лiхтароў, у якiх (патрэба часу!) «эканомныя» лямпачкi.

Тратуарнай плiткай ужо «акультурылi» дзесятак вулiц, работа працягваецца i далей. Гарадскiя «стрыт» афармляюцца з вялiкiм густам: паўсюль цiкавыя так званыя «малыя архiтэктурныя формы», альпiйскiя горкi, прыгожыя фасады дамоў i шмат чаго яшчэ.

Асобна — пра кветкi. Пакуль яшчэ халаднавата, а як пацяплее, то Валожыншчына будзе лiтаральна патанаць у жывых фарбах, i так да позняй восенi. У мiнулым годзе ў райцэнтры было высаджана 12 тысяч кветак i 520 дэкаратыўных дрэў, сёлета будзе не менш.

Анатоль Яныш — карэнны валожынец. Яго продкi па матчынай лiнii, як ён падлiчыў, жылi тут яшчэ трыста гадоў таму. Цесць Яныша ўжо дзевяты дзесятак размяняў, стары ўзгадвае, як было «за Польшчай» i кажа, што такой прыгажосцi, як зараз, i не ўспомнiць. Анатоль Альбiнавiч параўноўваў Валожын з тымi мясцiнамi, дзе выпадала бываць (з украiнскай сталiцай, прыбалтыйскiмi гарадамi), i лiчыць, што родны горад шмат у чым выйграе. У першую чаргу праз удалае спалучэнне гiстарычных каштоўнасцяў i сучасных архiтэктурных рашэнняў. Валожын i ў савецкi час быў вельмi «зялёным», аднак будынкi зусiм не песцiлi вока. А зараз — усё гарманiчна.

Чым яшчэ прываблiвае старажытны горад? Што адразу кiдаецца ў вочы, дык гэта дагледжанасць тэрыторый вакол шматкватэрных дамоў. Такiя двары i ў сталiцы не паўсюль убачыш. Вакол дамоў робяцца сучасныя спартыўныя i дзiцячыя пляцоўкi, дзе малыя заўсёды могуць знайсцi занятак па душы. Па-добраму пазайздросцiў дзецям i iх бацькам, паколькi ў маiм двары (каля двух вялiкiх дзевяцiпавярховiкаў) ёсць толькi адны (!) арэлi. У Валожыне ж сёлета дадаткова плануецца абсталяваць яшчэ 3 спартыўныя i 4 дзiцячыя пляцоўкi.

Хутка ў горадзе з’явiцца сапраўдны цэнтр адпачынку — зараз iдзе рэканструкцыя мясцовага кiнатэатра «Юнацтва», правядзенне работ «пацягне» на 1,2—1,3 мiльярда рублёў. Тут плануецца зрабiць вялiкую залу (на 430 месцаў), добры «танцпол», кафэ. Актыўны ўдзел у навядзеннi парадку на зямлi бяруць прадпрыемствы — летась яны выдаткавалi на гэтыя патрэбы 280 мiльёнаў рублёў. Як адзначыў старшыня Савета дырэктараў Валянцiн Трушко, за апошнi час агульнымi сiламi праведзена комплекснае добраўпарадкаванне 59 шматкватэрных жылых дамоў, на чарзе — тэрыторыя прыватнага сектара.

— Добраўпарадкаванне нiколькi не прыпыняецца, а, наадварот, толькi набiрае тэмпы, — заўважыў Iван Маркевiч. — Гэта датычыцца ўсяго раёна, дарэчы, аднаго з самых буйных на Мiншчыне — на яго тэрыторыi 428 вёсак. Разам з сельсаветамi, кiраўнiкамi гаспадарак мы i тут наводзiм парадак. Пра вёскi нельга забываць, тут няпростая сiтуацыя, паколькi сярод жыхароў шмат пенсiянераў. Асобным з iх ужо проста не па сiлах нешта зрабiць на ўласным падворку, састарэлым трэба дапамагаць. Таму ў вёсках створаны спецыяльныя брыгады, якiя наводзяць належны парадак.

Валожынскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгажосць гарадоў i вёсак — справа даволi затратная, але кожны разумее яе неабходнасць, i грошы на гэта знаходзяць. Галоўнае — укласцi iх з розумам,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика