Прынцыповых змен не будзе
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА
У Беларусi ў блiжэйшы час прынцыповыя змяненнi ў правiлы дарожнага руху ўносiцца не будуць. Аб гэтым заявiў намеснiк начальнiка аддзела навукова-метадычнага i прававога забеспячэння ўпраўлення Дзяржаўнай аўтаiнспекцыi МУС Анатоль Сушко. Апошнiм часам у грамадстве з’явiлiся чуткi аб тым, што ПДР будуць зменены. «Гэтыя праўкi будуць мець толькi рэдакцыйны характар», — падкрэслiў ён. Так, у працэсе работы высветлiлася, што ў некаторых пунктах правiл ёсць пэўныя розначытаннi. Менавiта гэта i будзе падкарэктавана. Анатоль Сушко таксама адзначыў, што змяненнi не будуць уносiцца ў пункты, што датычацца выкарыстання спецыяльных крэслаў для перавозкi дзяцей у аўтамабiлях. Цяпер наяўнасць такiх прыстасаванняў мае рэкамендацыйны характар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў блiжэйшы час прынцыповыя змяненнi ў правiлы дарожнага руху ўносiцца не будуць. Аб гэтым заявiў намеснiк начальнiка аддзела навукова-мета |
|