21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Задача дзяржавы не ў падтрымцы насельнiцтва льготамi, а ў стварэннi высокага ўзроўню яго дабрабыту

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Галоўная задача дзяржавы не ў падтрымцы насельнiцтва нейкiмi льготамi, а ў стварэннi такога ўзроўню дабрабыту i такiх даходаў, каб чалавек самастойна змог выбраць i атрымаць тое, што яму патрэбна. Аб гэтым у iнтэрв’ю журналiстам у Мiнску заявiла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Наталля Пяткевiч. Менавiта на гэта, паводле яе слоў, нацэлена ў тым лiку i праводзiмая палiтыка па ўпарадкаванню сацыяльных iльгот.

Наталля Пяткевiч падкрэслiла, што дзяржава не адмаўляецца ад сацыяльнай дапамогi i падтрымкi насельнiцтва. Размова iдзе аб тым, што iх павiнны атрымлiваць тыя, хто сапраўды мае патрэбу. «Заўсёды будуць катэгорыi асобаў, якiм дзяржава павiнна працягнуць руку дапамогi, i яна iм яе працягне», — упэўнена яна.

Цяпер Беларусь iдзе па шляху адмены «агульных» iльгот, замяняючы iх адраснай сацыяльнай дапамогай. Пры гэтым яна дадала, што прадастаўляючы тую або iншую льготу, дзяржава «забiрае сродкi ў некага». Так, з бюджэту штогод на сацыяльную сферу выдзяляецца пэўная сума, якая i пераразмяркоўваецца ўнутры гэтай сферы. «Напрыклад, калi мы даём бясплатныя лякарствы ўсiм, незалежна ад таго, патрэбен або не патрэбен чалавеку той або iншы прэпарат, значыць, у выпадку няхваткi грошай, у бальнiцы, дзе знаходзяцца дзецi, можа не быць дастатковай колькасцi лекавых сродкаў», — растлумачыла Наталля Пяткевiч.

Яна таксама падкрэслiла, што льготы не павiнны ператварацца ва ўтрыманства.

Працэс упарадкавання льгот у Беларусi пачаўся задоўга да прыняцця адпаведнага законапраекта. Наталля Пяткевiч адзначыла, што яшчэ ў 2006 годзе згодна з указамi былi вырашаны пытаннi, якiя датычацца санаторна-курортнага аздараўлення, службовага i сацыяльнага жылля. «Гэта планамерны працэс i ён будзе прадаўжацца».

Як сказала Наталля Пяткевiч, упарадкаванне льгот пачалося не з насельнiцтва рэспублiкi. Так, агульнае льгатаванне i дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў была лiквiдавана ўжо некалькi гадоў таму. Беларусь перайшла на адрасную, iндывiдуальную дзяржпадтрымку асобна ўзятых прадпрыемстваў. Адраснасць i катэгарыяльнасць павiнны быць пакладзены ў аснову аказання ўсёй сацыяльнай дапамогi. На яе думку, упарадкаванне льгот з’яўляецца неабходным крокам. Пры гэтым гаварыць аб тым, што выключэнне нейкiх людзей з iльготных катэгорый з’яўляецца непавагай да iх з боку дзяржавы, няправiльна. «Удзячнасць людзям, якiя маюць нейкiя заслугi перад краiнай, iх мацi i сем’ям не вымяраецца льготамi. Гэта розныя рэчы», — лiчыць Наталля Пяткевiч.

Закон аб упарадкаваннi льгот i ўказ аб адраснай сацыяльнай дапамозе ўступяць у сiлу адначасова, аб гэтым заявiла Наталля Пяткевiч.

Яна растлумачыла, што закон уступiць у сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Праект указа павiнен быць распрацаваны ў трохмесячны тэрмiн. «Iншымi словамi, закон, якi адмяняе льготы, i абноўлены механiзм аказання адраснай сацыяльнай дапамогi ўступяць у сiлу адначасова. I ўсе негатыўныя наступствы закона абавязкова будуць знiвелiраваны».

Наталля Пяткевiч адзначыла, што цяпер аказанне адраснай сацыяльнай дапамогi рэгламентуецца пастановай урада. У праекце ўказа, якi распрацоўваецца, будуць прапiсаны канкрэтныя катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на такую дапамогу, падставы i парадак яе атрымання. Асаблiвая ўвага ў дакуменце будзе звяртацца на тое, каб механiзм прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогi быў адкрытым, празрыстым i дэбюракратызаваным. Гэта будзе перашкаджаць злоўжыванням з двух бакоў: у чыноўнiкаў не будзе суб’ектывiзму, а атрымлiваць дапамогу будуць тыя, хто сапраўды мае патрэбу.

У сувязi з гэтым Наталля Пяткевiч падкрэслiла, што сацыяльная справядлiваць якраз i заключаецца ў тым, што дзяржава клапоцiцца i пра ветэрана вайны, якi атрымлiвае невысокую пенсiю, i пра выхавацельку дзiцячага сада, чый узровень даходаў таксама невялiкi. «Сацыяльная справядлiвасць — гэта роўная абарона тых, хто знаходзiцца ў цяжкiм становiшчы, а не дапамога таму, што чалавек адносiцца да той або iншай катэгорыi льготнiкаў», — рэзюмавала яна.

У Беларусi чыноўнiкi не маюць нiякiх асаблiвых iльгот. Гэта адзначыла Наталля Пяткевiч. Паводле яе слоў, у час падрыхтоўкi законапраекта аб упарадкаваннi льгот да разгляду ў Авальнай зале некаторыя прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый выказвалi меркаванне, што ўпарадкоўваць iльготы чыноўнiкi павiнны перш за ўсё з сябе. «З увядзеннем iнстытута прэзiдэнцтва яшчэ ў 1994 годзе ўсё было адменена. Сёння ў чыноўнiкаў няма нiякiх iльгот, спецабслугоўвання», — сказала Наталля Пяткевiч.

У прыватнасцi яна адзначыла, што чыноўнiкi будуюць сабе жыллё на агульных падставах i не маюць права на льготныя крэдыты, калi не адносяцца да нейкай катэгорыi насельнiцтва, якая мае на гэта права. «Спекуляцыя на гэтай тэме зусiм не да месца», — падкрэслiла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная задача дзяржавы не ў падтрымцы насельнiцтва нейкiмi льготамi, а ў стварэннi такога ўзроўню дабрабыту i такiх даходаў, каб чалавек самастойна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика