Хроніка апошніх падзей
ВЯРХОЎНЫ СУД АБВIНАВАЦIЎ ЮШЧАНКУ ВА ЎЗУРПАЦЫI СУДОВАЙ УЛАДЫ
Вярхоўны суд i Савет суддзяў Украiны абвiнавацiлi прэзiдэнта краiны Вiктара Юшчанку ў выданнi ўказаў, якiя датычацца судоў, без юрыдычных падстаў. У прыватнасцi, у адпаведнай заяве ўзгадваюцца ўказы прэзiдэнта, у якiх рэгламентуюцца паўнамоцтвы кiраўнiка Вярхоўнага суда, кiраўнiкоў вышэйшых спецыялiзаваных судоў, Савета суддзяў i iншых органаў судовага самакiравання, i ўводзiцца не прадугледжаная законам працэдура прызначэння суддзяў на адмiнiстрацыйныя пасады ў судах агульнай юрысдыкцыi. Усё гэта, адзначаецца ў заяве, выклiкае «вялiкую занепакоенасць», паколькi кiраўнiк дзяржавы «самаасобна», без удзелу органаў судовага самакiравання, надзяляе сябе правам прызначаць выконваючых абавязкi кiраўнiкоў судоў. Нагадаем, што крыху раней у сераду Канстытуцыйны суд прызнаў неканстытуцыйным прызначэнне i звальненне кiраўнiкоў i намеснiкаў кiраўнiкоў судоў прэзiдэнтам краiны. Таксама напярэдаднi Галасееўскi раённы суд Кiева вынес рашэнне адмовiць Вiктару Юшчанку ў разглядзе яго iску ў адносiнах да трох суддзяў КС, а Генеральная пракуратура закрыла справу. Сутнасць iску прэзiдэнта ў тым, што нягледзячы на яго ўказ аб звальненнi, суддзi КС працягвалi выконваць свае абавязкi. БУШ АДОБРЫЎ ПЛАН ЦРУ ПА ДЭСТАБIЛIЗАЦЫI IРАНА ЦРУ атрымала сакрэтнае адабрэнне прэзiдэнта ЗША Джорджа Буша на правядзенне тайнай аперацыi па дэстабiлiзацыi ўрада Iрана, паведамiла АBС Nеws са спасылкай на крынiцы ў амерыканскiх спецслужбах. План ЦРУ, як мяркуецца, уключае прапагандысцкую кампанiю па дэзiнфармацыi насельнiцтва, а таксама манiпуляцыi з iранскай валютай i мiжнароднымi фiнансавымi трансакцыямi. Мэтай аперацыi з’яўляецца аказанне цiску на Iран для спынення яго ядзернай праграмы i спынення падтрымкi iракскiх баевiкоў. Паводле крынiцы агенцтва, згода Буша азначае, што прэзiдэнт вырашыў пакуль не распачынаць ваенных дзеянняў супраць Iрана, хоць такi варыянт прапаноўваўся яго атачэннем i ў прыватнасцi вiцэ-прэзiдэнтам Дзiкам Чэйнi. Падпiсаны прэзiдэнтам дакумент не будзе абнародаваны, аднак з iм азнаёмяцца члены камiтэтаў па разведцы ў Сенаце i Палаце прадстаўнiкоў, а таксама iншыя ключавыя фiгуры ў Кангрэсе ЗША. ВЫБУХ У АНКАРЫ: ЗНОЎ КУРДСКIЯ СЕПАРАТЫСТЫ Турэцкiя следчыя прыйшлi да высновы, што выканаўцам выбуху, якi адбыўся ў Анкары вечарам 22 мая, быў чалавек, якога падазраюць у сувязях з курдскiмi сепаратыстамi, паведамляе Frаnсе Рrеssе. Палiцэйскiя знайшлi часткi цела тэрарыста-самазабойцы — 28-гадовага мужчыны з крымiнальным мiнулым. Яго iмя не значылася ў спiсах ахвяраў тэракта. Нагадаем, што выбух у гандлёвым цэнтры аднаго з раёнаў старой Анкары стаў прычынай гiбелi шасцi чалавек. Яшчэ больш за сто чалавек былi накiраваны ў бальнiцы з раненнямi рознай ступенi цяжкасцi. ЛАТВIЙСКIХ ЛIХАЧОЎ ЗАКЛIКАЛI ЗАПIСВАЦЦА Ў ДОНАРЫ ОРГАНАЎ Па iнiцыятыве Дэпартамента бяспекi дарожнага руху Латвii ў краiне стартавала сацыяльная акцыя пад лозунгам «Лiхач, завяшчай свае органы для трансплантацыi». Паводле слоў арганiзатараў, мэта кампанii — прымусiць несвядомых кiроўцаў па-новаму паглядзець на праблему бяспекi на дарогах. Гэта ўжо трэцяя гучная рэкламная акцыя латвiйскага ДБДР супраць п’янства i лiхацтва на дарогах. Раней, нагадваючы пра тое, што язда ў стане алкагольнага ап’янення караецца турэмным зняволеннем, Дэпартамент бяспекi руху запусцiў па тэлебачаннi серыю перадач пра турэмныя норавы. Яшчэ раней выйшла серыя перадач «Пi, едзь i далучайся» — пра жыццё людзей, якiя сталi iнвалiдамi з-за язды ў нецвярозым стане. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўны суд i Савет суддзяў Украiны абвiнавацiлi прэзiдэнта краiны Вiктара Юшчанку ў выданнi ўказаў, якiя датычацца судоў, без юрыдычных падстаў |
|