Карцiны — на вечарыну
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк У Мiнску абвешчаны новы рух — высокае мастацтва ў клубнай атмасферы. Першая вечарынка адбудзецца ў мiнскiм клубе «Изюм» ужо 25 мая. Новы фармат, як плануецца, выльецца ў цэлы цыкл мерапрыемстваў пад агульнай назвай «Изюмительный пленэр».Адкрые серыю выстава лепшых карцiн сусветна вядомага беларускага мастака i дызайнера Уладзiмiра Цэслера. Аматары мастацтва змогуць паўдзельнiчаць у аўкцыёне i набыць рэпрадукцыi карцiн з аўтографам самога мастака. Акрамя таго, будзе наладжаны розыгрыш мастацкай латарэi з падарункамi ад клуба, прычым у якасцi галоўнага прыза выступае... партрэт пераможцы, якi будзе напiсаны непасрэдна на вечарынцы. У падтрымку атмасферы i ўзроўню высокага мастацтва зменiцца i музычнае афармленне — прагучаць знакамiтыя арыi з iтальянскiх опер у выкананнi вядучага салiста нацыянальнай оперы Эдуарда Мартынюка, папулярная класiчная музыка ад струннага трыо «Кондрыо». Цi стануць «мастацкiя пацi» моднымi i запатрабаванымi, пакажа час. На першую з iх ва ўсякiм выпадку, уваход вольны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску абвешчаны новы рух — высокае мастацтва ў клубнай атмасферы. Першая вечарынка адбудзецца ў мiнскiм клубе «Изюм» ужо 25 мая
|
|