Дрэнны прыклад — небяспечны
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Да ведама дарослых За 4 месяцы гэтага года на сталiчных вулiцах у вынiку дарожна-транспартных здарэнняў атрымалi раненнi 29 дзяцей.Як паведамiў начальнiк упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi ГУУС Мiнгарвыканкама Васiль БУЛЬБЯНКОЎ, асноўная вiноўнiкi ДТЗ з удзелам дзяцей — дарослыя. Нават калi маленькiя пешаходы самi парушылi Правiлы дарожнага руху (ПДР), адказнасць, найперш маральная, ляжыць на нас, дарослых. Бо мы не папярэдзiлi, не навучылi, не стварылi спрыяльных умоў для бяспекi маленькiх пешаходаў i пасажыраў. Я ўжо не кажу пра выпадкi, калi дзецi становяцца ахвярамi грубых парушальнiкаў ПДР. Напрыклад, днямi ў Мiнску п’яны матацыклiст на пешаходным пераходзе збiў 6-гадовую дзяўчынку. Больш за тое, ён спрабаваў збегчы з месца здарэння, але быў затрыманы бацькам пацярпелай. Дарэчы, маленькiя пешаходы часцей за ўсё трапляюць у дарожна-транспартныя здарэннi. Самыя распаўсюджаныя прычыны такiх здарэнняў: пераход праезнай часткi ў забароненых месцах i нечаканы выхад на дарогу з-за транспартнага сродку цi з-за iншай перашкоды. Таму, як адзначыў Васiль Бульбянкоў, бацькам трэба з маленства вучыць дзяцей правiльна паводзiць сябе на вулiцы. Дзецi павiнны не толькi ведаць, на якi сiгнал святлафора i ў якiм месцы дазволена пераходзiць праезную частку, але i засвоiць асноўныя ўрокi бяспекi. У прыватнасцi, дзецi павiнны ўсвядомiць, што нельга рабiць рэзкiх манеўраў пры пераходзе вулiцы, раптоўна выскокваць на праезную частку з-за аўтобуса, тралейбуса, трамвая цi iншых транспартных сродкаў i ўвогуле iмчаць стрымгалоў цераз дарогу. Спакой, толькi спакой, як гаварыў вядомы герой мультфiльма. А самае галоўнае, як падкрэслiў начальнiк сталiчнай Дзяржаўтаінспекцыi, дарослым нi ў якiм разе нельга парушаць Правiлы дарожнага руху на вачах у дзяцей. Гэта той выпадак, калi дрэнны прыклад не проста шкодны, але i вельмi нябяспечны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 4 месяцы гэтага года на сталiчных вулiцах у вынiку дарожна-транспартных здарэнняў атрымалi раненнi 29 дзяцей
|
|