Хроніка апошніх падзей
УКРАIНА: ЗНОЎ СУТЫКНЕННI
У пятнiцу прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка падпарадкаваў сабе ўнутраныя войскi МУС, вывеўшы iх з падпарадкавання мiнiстэрства. Пры гэтым ён даручыў камандуючаму УВ Аляксандру Кiхценку забяспечваць парадак каля важнейшых дзяржаўных аб’ектаў, у прыватнасцi, будынкаў Канстытуцыйнага суда i Генпракуратуры Украiны. Напярэдаднi кiраўнiк МУС Васiль Цушко ўмяшаўся ў канфлiкт вакол звальнення генпракурора Украiны Святаслава Пiскуна. Юшчанка палiчыў гэтыя дзеяннi мiнiстра злачынствам, i ўчора супраць Цушко была ўзбуджана крымiнальная справа. МУС краiны заявiла, што нягледзячы на ўказ прэзiдэнта, яно будзе дзейнiчаць па закону, якi прадугледжвае падпарадкаванне ўнутраных войск мiнiстэрству. ГАРЭЛА АСТАНКIНСКАЯ ТЭЛЕВЕЖА Учора на Астанкiнскай тэлевежы адбылося ўзгаранне. Пажар на плошчы ў 2 квадратныя метры адбыўся на вышынi 340 метраў — з-за зварачных работ загарэўся ўцяпляльнiк. Пасля паступлення сiгналу аб узгараннi былi адключаны лiфты i пачалася эвакуацыя людзей. Пажар быў лiквiдаваны ў 12.52 па маскоўскiм часе, пацярпелых няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка падпарадкаваў сабе ўнутраныя войскi МУС, вывеўшы iх з падпарадкавання мiнiстэрства. Пры гэтым ён даручыў ка
|
|