21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урад адказаў на пытаннi парламентарыяў

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Парламенцкi дзённiк

Учора адбылася сумесная сесiя Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, падчас якой парламентарыi заслухалi адказы прадстаўнiкоў ураду. З асноўным выступленнем на сесii выступiў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка. Галоўная задача ўрада, паведамiў ён, — захаванне высокiх тэмпаў росту эканомiкi, выкананне гадавых прагнозных паказчыкаў, мiнiмiзацыя наступстваў для насельнiцтва росту цэн на газ i нафту.

СТВАРАЕЦЦА БЕЛАРУСКАЯ НАФТАВАЯ КАМПАНIЯ

Як адзначыў У. Сямашка, у нашай краiне ствараецца нафтавая кампанiя, якая будзе займацца аптовым закупам i аптовым продажам нафты. Кампанiя ўжо зарэгiстраваная.

Закупляцца нафта будзе ў першую чаргу ў Расii. Паводле слоў У. Сямашкi, адносiны з гэтай краiнай у нас заўсёды будуць прыярытэтнымi. I закупляем нафту мы ў ёй усё ж такi па льготных цэнах, нават нягледзячы на ўвядзенне ўвазных мытных пошлiн. Калi цана нафты на сусветных рынках наблiжаецца да 500 долараў за тону, то мы яе закупляем у Расii недзе каля 370 долараў.

Дарэчы, у Беларусi ўжо маецца вопыт дзеяння падобных кампанiй, у прыватнасцi, Беларускай калiйнай кампанii. I вопыт гэты паспяховы: рэнтабельнасць прадпрыемства — больш 60 працэнтаў, а выручка, якая плануецца на гэты год ад продажу на экспарт 7,1 млн тон калiю, павiнна скласцi 1,15 млрд долараў.

Плануецца, што працаваць беларуская нафтавая кампанiя пачне з пачатку лiпеня гэтага года.

ЗА ГАЗ РАСПЛАЦIМСЯ ДА 23 ЛIПЕНЯ

Пакуль мы плацiм за газ не цалкам — на ўзроўнi 55 працэнтаў. А таму з пачатку года, калi Расiя падняла цану на газ, стварылася запазычанасць. Цяпер Беларусi да 23 лiпеня гэтага года неабходна яе пагасiць. Як адзначыў У. Сямашка, выйсце з гэтай сiтуацыi будзе знойдзена.

БЕЛАРУСЬ АТРЫМАЕ КРЭДЫТНЫ РЭЙТЫНГ

Плануецца, адзначыў У. Сямашка, што гэта адбудзецца ўжо ў чэрвенi гэтага года. Зразумела, пакуль чакаць высокага крэдытнага рэйтынгу наўрад цi трэба. Аднак з цягам часу ён будзе расцi. Тым не менш i на гэтым этапе рэйтынг дазволiць прыцягваць замежныя крэдыты на больш выгадных умовах.

РЫХТУЕЦЦА АМНIСТЫЯ

Мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў адзначыў, што да канца гэтай сесii ў парламент можа паступiць законапраект, якi прадугледжвае правядзенне амнiстыi. Паводле яго слоў, гэта магло б адбыцца i раней, аднак «не ўсе пагадзiлiся з катэгорыямi грамадзян, якiя падпадуць пад амнiстыю». У вынiку пытанне прыйшлося ўрэгулёўваць з усiмi зацiкаўленымi бакамi на працягу трох месяцаў. Цяпер законапраект знаходзiцца ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Там кажуць, што на працягу двух-трох тыдняў ён будзе ўзгоднены i накiраваны ў парламент.

ПIВА СТАНЕ ПIЦЬ НЯМОДНЫМ?

У. Навумаў адзначыў, што Мiнiстэрства ўнутраных спраў нiколi не выступала за абмежаванне продажу пiва. Выступала за iншае — абмежаванне распiцця пiва ў грамадскiх месцах. Так, прапанавалася прызнаць пiва слабаалкагольным спiртным напоем, а за распiццё такiх напояў у грамадскiх месцах наступае адмiнiстрацыйная адказнасць. Аднак, адзначыў У. Навумаў, «пакуль наша iнiцыятыва нiкiм не падтрымана».

Мiнiстр унутраных спраў лiчыць, што «неабходна засяродзiць свае намаганнi на альтэрнатыўных занятках — катаннi на веласiпедзе, ролiкавых каньках — i гэта некалькi адцягне ўвагу моладзi». Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што ў блiжэйшыя год-два стане для большасцi моладзi нямодным пiць пiва.

ЖЫЛЛЁ СТАНЕ ТАННЕЙШЫМ?

Хутка можа быць уведзена абмежаванне росту цэн пры будаўнiцтве жылля. Як паведамiў мiнiстр будаўнiцтва i архiтэктуры Аляксандр Селязнёў, ужо распрацаваны праект прэзiдэнцкага ўказа, якi прадугледжвае падобныя дзеяннi. У адпаведнасцi з указам, грамадзяне, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i стаяць на чарзе, будуць будаваць жыллё па сабекошту плюс 15—20 працэнтаў.

Паводле яго слоў, сёння цана 1 кв. метра жылля, якi будуецца з дапамогай дзяржавы, не перавышае 450 долараў у панельных дамах i 500 — у цагельных. Аднак такога жылля яўна недастаткова, што выклiкае неабгрунтаваны рост цэн на другасным рынку i на будаўнiцтва камерцыйнага жылля. Сёння 1 кв. метр камерцыйнага жылля дасягае сумы ў 1,5—2 тыс. долараў.

Мiнiстр плануе, што ўказ будзе прыняты на працягу 1,5 месяца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася сумесная сесiя Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, падчас якой парламентарыi заслухалi адказы прадст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика