21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шукаю пару! або На кожны тавар — свой купец

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Позірк жаночы...

Чым больш хочацца замуж, тым далей можна быць ад увасаблення гэтай iдэi. У тым i парадокс жыцця: калi нечага вельмi хочацца, яно не даецца. Аднак, акрамя парадоксу, трэба прызнаць i факт нашай вельмi нiзкай псiхалагiчнай «загартоўкi». Мужчыны i жанчыны могуць быць «выдатнiкамi» на працы i «двоечнiкамi» ў асабiстым жыццi. Усё таму, што пошукi адказу на пытаннi «хто я?» i «навошта я так раблю?» застаюцца цi не самымi складанымi... Пра асабiстае жыццё, ролю сэксу ў iм i пошук сямейнага шчасця расказвае клiнiчны псiхолаг-сэксолаг Навукова-даследчага iнстытута медыка-сацыяльнай экспертызы i рэабiлiтацыi Марына ДЫМКОЎСКАЯ.

— Наогул з бiялагiчнай пазiцыi любая жанчына здольная жыць з любым мужчынам, i наадварот. Але гэтага не адбываецца, таму што ўсе мы не проста надта розныя, а кожны, як кажуць, са сваёй «кашай» у галаве. Напрыклад, традыцыйна жанчыны цярплiва чакаюць прапановы...

— У якi момант чалавек павiнен адчуць, што «выспеў» для шлюбу?

— Паводле некаторых даследаванняў, на працягу 1—2 гадоў адносiнаў у партнёраў павiнна ўзнiкнуць жаданне аб’яднацца ў пастаянную пару. Калi гэтага не адбылося, то можа не адбыцца i пазней. На момант нараджэння жадання ўзяць шлюб трэба як мага больш даведацца адзiн пра аднаго i быць адказным хоць бы ў дачыненнi да самога сябе.

— Сумеснае пражыванне напярэдаднi шлюбу можа быць карысным?

— Можна паехаць на месяц-другi на поўдзень цi дачу. Першыя тыднi яшчэ будуць захоўвацца маскi, а далей пакрысе пачне выяўляцца рэальнае аблiчча. Падчас паездкi можна даведацца, як ставiцца да цябе партнёр, пра яго звычкi i ўклад жыцця. Гэта добрае выпрабаванне. Калi пара не вытрывае яго, значыць, «саюз» можа i не скласцiся. Усё бывае добра да таго часу, пакуль абодвум партнёрам камфортна.

— А як вызначыць, з кiм у сэксуальным сэнсе нам будзе больш камфортна?

— Для камфортных адносiнаў важна, каб супадаў тэмперамент, палавая канстытуцыя, ролевыя чаканнi — сацыяльныя ролi, тып асобы — устаноўкi i паводзiны, псiхасэксуальныя асаблiвасцi. Напрыклад, формулу вашай асабiстай палавой канстытуцыi, асаблiвасцi тэмпераменту, характару i г.д. можна разлiчыць падчас iндывiдуальнай кансультацыi. Увогуле, паводле даследаванняў, жанчыны аддаюць перавагу так званым «паўнакроўным самцам» — шыракаплечым, з масiўнай скiвiцай. Чым вышэй, мацней, тым больш вынослiвы, а такi дасць нам здаровае патомства i дапаможа яго вырасцiць. Мужчыны скiраваныя на жанчын з шырокiмi клубамi, паўнагрудых i абавязкова з талiяй. Такiя ў стане вынасiць, нарадзiць i выкармiць здаровае дзiця. Дарэчы, згодна з нядаўнiм даследаваннем у ЗША, каля 57 працэнтаў жанчын аддаюць перавагу валасатым, з «жывоцiкам» мужчынам. Аднак усё гэта вельмi агульныя прыкметы. Кожная пара — гэта iндывiдуальны набор пэўных вартасцяў i характарыстык. I першапачаткова iграе ролю ўзаемная прывабнасць.

— Якi шлюб можна лiчыць першапачаткова больш удалым — той, што зарэгiстраваны ва ўзросце «каля дваццацi» цi «каля трыццацi»?

— Зараз у нас, як правiла, назiраюцца два вiды шлюбаў: раннiя, як кажуць, «па абставiнах», калi партнёры не гатовыя несцi адказнасць не тое што за iншага чалавека, але нават за сябе, i познiя, больш свядомыя i абдуманыя...

— Аднак гадоў да трыццацi ў чалавека назапасiцца немалая колькасць палавых партнёраў. Гэта не нашкодзiць новым узаемаадносiнам?

— Чалавек павiнен прыйсцi да разумення, што ён гатовы жыць у шлюбе, лiчыцца з другiм чалавекам i захоўваць яму вернасць. Такi чалавек мае пэўны вопыт не толькi пра iншых — якiя яны бываюць, але i пра сябе — што мне патрэбна. Тэарэтычна можна ажанiцца i цнатлiвымi, паколькi гарманiчная сям’я будуецца не столькi на сэксе, колькi на асэнсаваным разуменнi патрэбы ў такiх адносiнах. Але тым, хто меў нейкi вопыт узаемаадносiнаў да шлюбу, усё ж прасцей дамаўляцца i адаптавацца адно да аднаго.

— У гэтай самай адаптацыi, здаецца, i хаваецца падмурак трывалага шлюбу...

— Iнакш чалавек не выжыў бы як вiд... Тут усё залежыць ад iндывiдуальных асаблiвасцяў: адны — больш гiбкiя, а другiя — абсалютна не здольныя на кампрамiс.

— Так цi iнакш — дзякуй бацькам?

— Калi гавораць пра фармiраванне асобы, то можна прытрымлiвацца наступнай схемы: 20 працэнтаў — генетыка, 20 — тэмперамент, тая асаблiвая нервовая сiстэма, з якой мы нараджаемся i 60 — сацыяльны асяродак, у першую чаргу, бацькi. Значыць, кожны з нас ёсць у многiм тое, да чаго iмкнулiся нашы бацькi, наша акружэнне. Нездарма раней шлюбы бралiся выключна з прадстаўнiкамi аднаго саслоўя — у iх адны мэты, жыццёвыя традыцыi, лад жыцця, шырыня поглядаў i матэрыяльнае становiшча.

— Калi ў пары з’яўляюцца праблемы, мала хто хоча разбiрацца i шукаць выйсце са складанага становiшча. Прасцей разбегчыся або пайсцi налева...

— Канешне, прасцей. На размову патрэбна мужнасць. Аднак, амаль кожны з нас пакутуе ад тайных страхаў — страху аказацца аднаму, страху быць незразуметым i г.д.

— А чаго мужчыны так баяцца, калi здраджваюць у перыяд з’яўлення ў сям’i дзiцяцi?

— Мужчына i жанчына з’яўляюцца ў сваiх адносiнах замкнёнай сiстэмай. Сам па сабе факт нараджэння дзiцяцi — адзiн з крызiсных момантаў у сям’i. Усё мяняецца, самi маладыя бацькi мяняюцца. А ён чуе «мне не да цябе, я стамiлася». Зразумела, калi абодва думаюць толькi пра сябе, узнiкне канфлiкт, i ён будзе нарастаць. Ёсць прынцып размеркавання «энергii» ў сям’i: колькi ты аддаеш, роўна столькi павiнен i атрымлiваць. Iнакш — не камфортна.

— Як вярнуць мужа ў сям’ю?

— Мужчынам магу сказаць, што дарога назад заўсёды адкрытая. Калi гэта быў выпадковы «эпiзод», то шлюб можа iснаваць далей. Але каяцца я раю толькi ў тым выпадку, калi сталi вядомы падрабязнасцi справы, калi ж не — трымайце, калi ласка, «шкiлет» у шафе. Хлусня ў iмя выратавання — гэта той выпадак. Калi ж гаворка iдзе пра перманентную, хранiчную здраду, то варта падумаць, цi хачу я жыць так з гэтым чалавекам. Калi немагчыма змянiць сiтуацыю, варта змянiць стаўленне да яе, паглядзець на тое, што адбываецца, з iншага боку, з iншым настроем.

— А чаму некаторыя людзi наогул не бяруць шлюб?

— Каранi такога становiшча варта шукаць у той сям’i, дзе вырас хлопчык або дзяўчынка. Штосьцi там было не на карысць падобных узаемаадносiнаў... Страх перад той жа жанiцьбай павiнен быць на нечым заснаваны. Яго трэба выявiць, усвядомiць, папрацаваць над iм i пазбавiцца яго. Магчыма, жанiхi-нявесты з’явяцца не адразу, але працэс пойдзе ў патрэбным накiрунку. Калi са страхам немагчыма справiцца самастойна, трэба клiкаць на дапамогу спецыялiста — псiхолага, якi навучыць новым формам паводзiнаў, таму, як зрабiць страх не страшным. Няма людзей, скажам, непрывабных цi не прыдатных да шлюбу: на кожны тавар — свой купец. Дапусцiм, вам падабаецца мужчына, якому падабаюцца даступныя жанчыны. Калi вы — не з такiх i не жадаеце раздзялiць з iм ложак у першы вечар, вы не станеце для яго прывабным аб’ектам.

— Трываць у шлюбе трэба?

— Не трэба. Гаварыце прамым тэкстам: вось гэта мне не падабаецца. Мы павiнны навучыцца крытыкаваць не чалавека, а яго ўчынак: ты — добры, учынак — дрэнны. Наогул прынцып узаемадзеяння людзей павiнен быць заўсёды такi: я — о’кей i ты — о’кей. Мы — добрыя, але робiм не толькi добрыя, але i дрэнныя ўчынкi, за якiя ў любым выпадку толькi мы нясём адказнасць.

— А калi гаворка iдзе пра такi дрэнны ўчынак, як злоўжыванне алкаголем?

— Заўсёды ёсць мiнiмум два варыянты рашэння сiтуацыi. У першым выпадку можна i нават часам неабходна ўсё кiдаць i пачынаць новае жыццё. У другiм варыянце, значна больш складаным, варта змагацца з хваробай, i змагацца РАЗАМ. Калi РАЗАМ — немагчыма, то гэта будзе бясконцая барацьба аднаго чалавека супраць другога. Жонкi алкаголiкаў, як правiла, «мяккiя i пушыстыя», але i не дамагальныя, без прэтэнзiй, многiя з iх выйшлi з сем’яў, дзе адзiн цi абодва бацькi злоўжывалi алкаголем. У такой жанчыны не было перад вачыма iншага прыкладу.

— Здаецца, нацярпелася, колькi ж можна?

— Нацярпелася, але адчувае сябе камфортна толькi ў знаёмых ёй сiтуацыях. — калi значная для яе асоба ўжывае алкаголь. Пры iншым раскладзе яна проста не ведае, як сябе паводзiць, бо не мае вопыту ўзаемадзеяння з непiтушчымi.

— Дарэчы, алкагольная залежнасць аднаго з партнёраў «разбiла» не адну сям’ю. Цi можна ў няпоўнай сям’i выхаваць будучага шчаслiвага сямейнiка?

— Такiм дзецям значна складаней будаваць сваю сям’ю. Многае залежыць ад таго, у якiм узросце яны застаюцца без аднаго з бацькоў. Бо перш-наперш у сям’i фарміруецца шаблон адносiнаў. Калi таты цi мамы побач няма, «шаблон» усё роўна сфармiруецца, але пытанне ў тым, хто стане значным дарослым для дзiцяцi. Замену бацьку дзiця будзе шукаць сярод сваякоў матулi, яе сяброў або... вулiчных лiдараў старэйшага ўзросту.

— Вiдавочна, паўнацэнная бацькоўская сям’я можа паспрыяць і таму, каб iх дзiця выбрала «лепшага з лепшых»...

— Канешне. Для гэтага неабходна як мага даўжэй захоўваць давяральныя адносiны з падлеткам. На жаль, бацькам больш выгадна стаяць на пазiцыi «я — вялiкi, мне лепей бачна». Не сакрэт, што мы, дарослыя, уладкоўваем сваё жыццё так, як зручна нам, дзецi разглядаюцца як частка нашага жыцця. А дзiця — гэта Чалавек, хоць i маленькi, са сваiмi асаблiвасцямi, радасцямi i бедамi. Нялiшне будзе прыгадаць сябе ў падлеткавым узросце, расказаць свайму дзiцяцi пра свае цяжкасцi, радасцi, iмкненнi i iнтарэсы ў той час. Магчыма, гэта стане першым крокам да ўзаемаразумення. I, канешне, бацькi павiнны цiкавiцца справамi дзяцей, адносiнамi з равеснiкамi. Толькi не з пазiцыi наглядчыка, а па-сяброўску. Навучыцца быць сябрамi — гэта праца.

— Як вы ставiцеся да навамоднага жадання некаторых дзяўчын, якiм не шчасцiць выйсцi замуж, нарадзiць дзiця «для сябе» ад палюбоўнiка?

— Мы зноў загаварылi пра адказнасць за свае ўчынкi. Жанчына, якая прымае такое рашэнне, павiнна разумець, з якiмi цяжкасцямi можа сутыкнуцца, i загадзя вызначыць для сябе шляхi iх пераадолення.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым больш хочацца замуж, тым далей можна быць ад увасаблення гэтай iдэi. У тым i парадокс жыцця: калi нечага вельмi хочацца, яно не даецца. Аднак, акр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика