На загарадныя прагулкi — толькi з прышчэпкай
Надзея НIКАЛАЕВА
Небяспека Два першыя ў гэтым годзе выпадкi шаленства сярод хатнiх жывёл зарэгiстраваныя ў беларускай сталiцы.Як расказала журналiсту «Звязды» загадчыца аддзялення асаблiва небяспечных iнфекцый Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Наталля Мiнiна, у абодвух выпадках носьбiтамi шаленства сталi хатнiя каты, якiх гаспадары вывозiлi пагуляць на прыроду. Так, сям’я, што пражывае ў Маскоўскiм раёне сталiцы, напрыканцы красавiка выязджала адпачыць у вёску Аляксееўка i прыхапiла з сабой свайго хатняга любiмца. Пасля вяртання ў горад кот стаў паводзiць сабе агрэсiўна i аднойчы падчас кармлення ўкусiў сваю гаспадыню. На жаль, але ў ветлячэбнiцы горшыя падазрэннi пацвердзiлiся — кот аказаўся iнфiцыраваны вiрусам шаленства. Каб выратаваць яго гаспадароў ад смяротна небяспечнай хваробы, давялося ўсiм рабiць антырабiчныя прышчэпкi. Другi выпадак шаленства быў зафiксаваны ў Кастрычнiкiм раёне горада Мiнска. «Сцэнарый» аказаўся аналагiчным. Разам са сваiмi гаспадарамi хатнi кот «адпачываў» у вёсцы Паповiчы, дзе, напэўна, уступiў у кантакт з хворай на шаленства жывёлiнай. А ўжо ў горадзе пакусаў трох чалавек. Лабараторны аналiз пацвердзiў дыягназ «шаленства». — У мiнулым годзе ў Мiнску было зарэгiстравана пяць выпадкаў шаленства сярод хатнiх жывёлiн, — паведамiла Наталля Мiнiна. — I ва ўсiх выпадках iнфiцыраванне адбывалася падчас адпачынку iх гаспадароў за горадам. Увогуле летась склалася вельмi напружаная сiтуацыя з шаленствам i ў Мiнскай вобласцi, i ўвогуле па краiне. У афiцыйную статыстыку трапiлi 1628 лабараторна пацверджаных выпадкаў шаленства сярод жывёлiн (у папярэднiм годзе — 632). У Жыткавiцкiм раёне дзяцей атакавалi шалёныя тхары. Да таго ж ад шаленства загiнулi два чалавекi. Нагадаю, што шаленства — невылечная хвароба: нi хворую жывёлiну, нi чалавека выратаваць немагчыма. Гэту хваробу можна толькi папярэдзiць прафiлактычнымi прышчэпкамi. Хачу заўважыць, што ад шаленства абавязкова павiнны прышчапляцца не толькi сабакi, але i каты, калi тыя не знаходзяцца ўвесь час у гарадской кватэры. Гэта трэба ў першую чаргу для ўласнай бяспекi гаспадароў, паколькi яны фiзiчна не могуць адсачыць усе кантакты свайго хатняга любiмца. А каты i ўвогуле гуляюць самi па сабе. I менавiта хатнi кот стаў летась прычынай смерцi сваёй гаспадынi. У дзяржаўнай ветлячэбнiцы, дарэчы, прышчэпку супраць шаленства сабаку цi кату можна зрабiць увогуле бясплатна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два першыя ў гэтым годзе выпадкi шаленства сярод хатнiх жывёл зарэгiстраваныя ў беларускай сталiцы |
|