Прадпрыемствы гандлю гатовы задаволiць павышаны попыт на прахаладжальныя напiткi
Сымон СВIСТУНОВIЧ
Прадпрыемствы гандлю гатовы задаволiць павышаны попыт насельнiцтва на прахаладжальныя напiткi ў гарачае надвор’е, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi спажывецкага рынку харчовых тавараў Мiнiстэрства гандлю Аляксандр Цямрук.
Паводле яго слоў, за чатыры месяцы гэтага года ў Беларусi рэалiзавана 11,2 млн. дал безалкагольных напiткаў, што на 6,7 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года. Аб’ём рэалiзацыi сокаў за гэты перыяд павялiчыўся на 30 працэнтаў i склаў 76,6 млн. умоўных слоiкаў. Субяседнiк адзначыў, што па вынiках мая продажы безалкагольных прахаладжальных напiткаў i сокаў будуць iстотна вышэйшыя, таму што ў гарачыню гэта прадукцыя карыстаецца павышаным попытам. Гандлёвыя прадпрыемствы арганiзавалi больш як 3 тыс. месц вынаснога гандлю ў зонах адпачынку i масавых гулянняў. У многiх вулiчных гандлёвых кропках устаноўлены халадзiльныя камеры. Разам з тым спецыялiст адзначыў, што не ўсе iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя маюць вулiчныя кiёскi, сочаць за попытам i своечасова завозяць прадукцыю. У прыватнасцi, у мiнулыя выхадныя днi ў многiх мiнскiх кiёсках прахаладжальныя напiткi адсутнiчалi. Непаваротлiвасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў негатыўна ўплывае на якасць гандлёвага абслугоўвання насельнiцтва ў цэлым. Таму Мiнгандаль i тэрытарыяльныя ўпраўленнi гандлю аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама цяпер бяруць гэтыя пытаннi пад асаблiвы кантроль. Запаслiвы адстаўнiк Аператыўнiкi з абласнога УУС, зазiрнуўшы на кватэру да ваеннага пенсiянера па вулiцы Суворава ў Брэсце, знайшлi там склад зброi. Пенсiянер прыхаваў дзве вiнтоўкi, карабiн, рэвальвер, паляўнiчыя стрэльбы, патроны — пералiк дасягнуў 200 найменняў бое-прыпасаў. Там жа знаходзiлася некалькi станкоў, на якiх можна было рамантаваць i вырабляць зброю. Адстаўнiка адправiлi ў iзалятар i завялi крымiнальную справу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi спажывецкага рынку харчовых тавараў Мiнiстэрства гандлю Аляксандр Цямрук
|
|