21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галаўны боль iнспектараў ДАI — дзецi на летнiх дарогах

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына ПЫРКОВА

Пачатак летнiх школьных канiкулаў супрацоўнiкi ДАI лiчаць адным з самых складаных перыядаў у годзе, калi колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей i падлеткаў узрастае ў разы.

У Беларусi штогод адбываецца каля 7 тысяч дарожна-транспартных здарэнняў, у якiх кожны дзень гiнуць у сярэднiм 4—5 чалавек i каля 20 атрымлiваюць раненнi. Так, за чатыры месяцы 2007 года ў Беларусi адбылося 1976 дарожна-транспартных здарэнняў, у якiх 422 чалавекi загiнулi, 2052 атрымалi цялесныя пашкоджаннi рознай ступенi цяжкасцi. Асаблiвую турботу ў iнспектараў ДАI выклiкаюць дарожна-транспартныя здарэннi з удзелам дзяцей.

— Праблема дзiцячага дарожна-транспартнага траўматызму — адна з асноўных у сферы дарожна-транспартных здарэнняў, — расказвае начальнiк аддзялення арганiзацыi ўзаемадзеяння са сродкамi масавай iнфармацыi i прапаганды бяспякі дарожнага руху ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Ганна БАНАДЫК. — Сёлета гэта праблема нас стала хваляваць асаблiва, бо за чатыры месяцы ў рэспублiцы здарылася 144 ДТЗ з удзелам юных удзельнiкаў дарожнага руху, у якiх 18 дзяцей загiнула, 139 атрымалi траўмы. Для параўнання: за аналагiчны перыяд мiнулага года ў 141 ДТЗ загiнула 12 дзяцей i 134 было траўмавана. Так што адзначаецца некаторы рост, якi мы звязваем у першую чаргу з вiной дарослых. Паколькi дзецi прызнаны вiноўнымi толькi ў 56 выпадках з 144 ДТЗ, дзе загiнула двое дзяцей. Гэта значыць, што 16 дзяцей загiнула выключна па вiне дарослых.

Аналiз механiзма ўзнiкнення ДТЗ з удзелам дзяцей паказвае, што прычынай многiх з iх было грубае парушэнне правiлаў дарожнага руху: пераход праз праезную частку ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку цi iншых прадметаў, якiя абмяжоўваюць агляд вадзiцелю, непадпарадкаванне сiгналам рэгулявання дарожнага руху i гульнi на праезнай частцы. Ганна Эдвардаўна прывяла зусiм «свежы» прыклад:

— Лiтаральна два днi таму iду па праспекту Незалежнасцi, дзе па чатыры паласы ў адным i ў другiм накiрунку, i бачу, як прыкладна шасцiгадовы хлопчык з вялiкiмi навушнiкамi на галаве вырашыў перабегчы праспект там, дзе яму захацелася, нават не азiрнуўшыся па баках. Трэба аддаць належнае рэакцыi вадзiцеляў, якiм нейкiм цудам удалося пазбегнуць трагедыi. Я думала, што такiх выпадкаў у нас ужо няма, аднак гэты выпадак чарговы раз пераканаў мяне ў тым, што дзецям неабходна кожны дзень нагадваць аб правiлах элементарнага бяспечнага знаходжання на дарозе — што пераходзiць дарогу можна толькi на пешаходным пераходзе i толькi на зялёнае святло. Дзiцяцi трэба растлумачыць, што перад тым, як пераходзiць дарогу, неабходна зрабiць адзiн «кантрольны» крок на праезную частку, тым самым абазначыўшы сваю прысутнасць на дарозе, спынiцца, азiрнуцца i ўпэўнiцца ў тым, што вадзiцелi заўважылi яго намер перайсцi дарогу.

Яшчэ адна карысныя парада супрацоўнiкаў ДАI — гэта растлумачыць дзецям, што аўтамабiль адразу не спыняецца, наўрад цi яны гэта ведаюць. Прычым зрабiць гэта можна ў выглядзе гульнi, калi вы стаiце на пешаходным пераходзе, бачыце ўдалечынi машыну i паспрабуеце разам адгадаць, праз колькi секунд яна параўняецца з вамi. Такая ролевая гульня дапаможа дзiцяцi лепш арыентавацца ў дарожнай сiтуацыi.

Паводле статыстыкi, 32 працэнты ДТЗ у агульнай структуры здарэнняў з удзелам дзяцей складаюць выпадкi з удзелам дзяцей-пасажыраў. Галоўная прычына гiбелi дзяцей у такiх выпадках — халатнасць дарослых, якiя панепакоiлiся аб бяспечным знаходжаннi дзiцяцi ў аўтамабiлi. Усе дарослыя павiнны памятаць, што дзяцей да 12 гадоў у аўтамабiлях дазваляецца перавозiць толькi на заднiх сядзеннях i выкарыстоўваць пры гэтым цi спецыяльныя крэслы, цi звычайныя рамянi бяспекi. Прычым трэба сачыць за тым, каб гэтыя прыстасаваннi адпавядалi росту дзяцей, а рэмень бяспекi трэба адрэгуляваць такiм чынам, каб ён не трапляў дзiцяцi на шыю, гэта павiнна быць толькi плячо i грудная клетка. Нельга прышпiльваць адным рэменем бяспекi адразу некалькiх пасажыраў, у тым лiку i дзяцей.

— Часта задаюць пытанне: «Цi можна перавозiць маленькiх дзяцей на каленях?», — расказвае Ганна Эдвардаўна. — Мы адказваем, што можна, але толькi на заднiм сядзеннi i калi дарослы прышпiлены рэменем бяспекi. На пярэднiм сядзеннi дзяцей на каленях у дарослых перавозiць нельга. Хацелася, каб людзi гэта засвоiлi i ўсведамлялi той факт, што, як правiла, у ДТЗ гiне не сам вадзiцель, а той, хто знаходзiцца з iм побач на пярэднiм сядзеннi.

Яшчэ адзiн аспект бяспечнага дарожнага руху — гэта флiкеры. Пры руху ў цёмны час сутак па неасвечаных дарогах вадзiцель бачыць толькi тую частку дарогi, якая асвечана фарамi аўтамабiля. Асаблiва складана заўважыць яму ў цемры пешаходаў i веласiпедыстаў. Па гэтай прычыне 45 працэнтаў усiх ДТЗ Беларусi адбываюцца ў цёмны час сутак. Таму зараз усiм жыхарам рэкамендуецца карыстацца флiкерамi, каб абазначыць сябе на дарозе i даць магчымасць вадзiцелю ўбачыць пешахода цi веласiпедыста на дарозе як мага раней. Флiкеры зроблены са спецыяльнага матэрыялу, якi ў адрозненне ад звычайных матэрыялаў — не рассейвае святло, а адбiвае яго. Спецыяльна для дзяцей флiкеры зроблены ў выглядзе звяркоў i iншых мульцяшных персанажаў. Даследаваннi паказалi, што выкарыстанне пешаходнага святлоадбiвальнiка змяншае рызыку наезду на пешахода ў цёмны час сутак на 85 працэнтаў.

З наступленнем летнiх канiкулаў iнспектараў ДАI хвалюе яшчэ адна катэгорыя патэнцыяльных ахвяраў ДТЗ — веласiпедысты i матацыклiсты. Бацькi купляюць дзецям на лета веласiпеды, а растлумачыць, дзе iм можна ездзiць, а дзе не — забываюцца. Многiя падлеткi едуць на адпачынак у вёску, дзе выво-дзяць старыя матацыклы i без правоў пачынаюць ездзiць не толькi самi, але i катаць сябровак. Таму iнспектары ДАI заклiкаюць бацькоў вельмi пiльна сачыць за адпачынкам сваiх дзяцей, асаблiва ў вёсках i асаблiва па вечарах у пятнiцу i суботу, калi ў клубах праводзяцца дыскатэкi. Асаблiва гэта датычыцца дзяўчынак, якiм вельмi хочацца пакатацца з хлопцамi на матацыклах, часцей за ўсё з тымi, у каго нават правоў няма. Тое ж самае i з падлеткамi-веласiпедыстамi, якiя разам са сваiм юнацкiм максiмалiзмам выязджаюць на праезную частку i пачынаюць абганяць аўтамабiлi.

— У апошнi час на вулiцах горада можна назiраць такi вiд транспарту, як мапеды цi скутары. Увогуле такi вiд транспарту не прадугледжаны для горада — гэта сродак перамяшчэння ў нейкiх курортных зонах i выкарыстоўваецца ён, каб даехаць на пляж, а не ездзiць па гораду, — паведамiла Ганна Банадык. — Бацькi, купляючы сваiм дзецям мапеды, не разумеюць, што па прамой дарозе iх дзiця яшчэ як-небудзь ехаць будзе, але пры паваротах цi разваротах справiцца з кiраваннем ён ужо не ў сiлах i з iм можа здарыцца бяда.

Што датычыцца дня тыдня, у якi больш за ўсё здараецца ДТЗ з удзелам дзяцей — гэта субота. Хоць здавалася б, што ў выхадны дзень дзецi павiнны знаходзiцца наадварот пад больш пiльнай увагай дарослых.

Праблема дзiцячага траўматызму падчас ДТЗ разглядаецца на самым высокiм узроўнi — праводзяцца розныя прафiлактычныя мерапрыемствы i для дзяцей, i для iх бацькоў. Так i сёлета мiнiстрам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена рэспублiканская прафiлактычная акцыя «Усёй краiнай за бяспечнасць дзяцей на дарогах», якая пройдзе з 21 мая па 12 верасня ў некалькi этапаў. У ёй будуць задзейнiчаны ўсе службы мiлiцыi, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства аховы здароўя i iншыя зацiкаўленыя арганiзацыi. Да 3 лiпеня плануецца правесцi тры велапрабегi па месцах баявой славы. Асноўны этап пройдзе з 30 мая па 28 жнiўня. Ён распачнецца адкрыццём 35-га юбiлейнага агляда-конкурсу юных iнспектараў дарожнага руху, куды ўжо запрошаны 7 замежных каманд з Расii, Украiны, Малдовы, Лiтвы, Швейцарыi, Германii i Англii. Акрамя таго, ва ўсiх аздараўленчых лагерах будзе працаваць ўласны iнспектар ДАI, якi будзе весцi растлумачальныя гутаркi з дзецьмi. Пад эгiдай ДАI будуць арганiзаваны профiльныя змены, дзе пад кiраўнiцтвам ДАI падлеткi змогуць навучыцца не толькi ўсiм правiлам дарожнага руху, але i нават навучыцца ездзiць на аўтамабiлi i матацыкле. З 25 жнiўня па 9 верасня пройдзе яшчэ адзiн этап акцыi «Бяспечная дарога ў школу», мэта якой будзе — нагадаць расслабленым за лета дзецям правiлы дарожнага руху.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак летнiх школьных канiкулаў супрацоўнiкi ДАI лiчаць адным з самых складаных перыядаў у годзе, калi колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з уд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика