21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыгажосць, якую не схаваеш

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Выстава

Тым не менш у ХХ стагоддзi творы мастакоў, якiя ўслаўлялi прыгажосць прыроды i чалавека, у большасцi сваёй аказвалiся ў музейных запаснiках, прынамсi, так было ў Траццякоўскай галерэi. Перавагi савецкiх начальнiкаў i чыноўнiкаў аддавалiся тады рэалiстычнаму мастацтву. Цяпер рускi акадэмiчны i салонны жывапiс выйшаў з фондаў Траццякоўкi i... прыехаў у Мiнск. Сумесная выстава «Палоннiкi прыгажосцi», якая адкрылася ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi, будзе доўжыцца да сярэдзiны верасня.

З 47 прывезеных у Беларусь карцiн з калекцыi расiйскай галерэi 46 увайшлi ў экспазiцыю. Усе творы застрахаваныя — асноўную суму на гэта (25 тысяч долараў у беларускiх рублях) выдаткаваў генеральны партнёр музея кампанiя «Брыцiш Амерыкан Табака». Расiйскую частку дапоўнiлi работы, якiя знаходзяцца ў калекцыi нашага музея. Сярод iх, напрыклад, твор, якi таксама дэманструецца ўпершыню — «Дзявочнiк у лазнi» Жураўлёва. У 1962 годзе ён быў куплены ў славутай спявачкi Лiдзii Русланавай. А яшчэ ў нашай калекцыi ёсць Паленаў, яго «Адалiска» выстаўляецца разам з шэдэўрамi Траццякоўкi, як i «Баярыня» Макоўскага. Усяго ў экспазiцыi шэсць твораў з беларускай калекцыi. Нацюрморт нашага земляка мастака Хруцкага прыехаў да нас з Расii. Канешне, цiкава ўбачыць карцiны славутых рускiх майстроў жывапiсу Брулова, Крамскога, Кустодзiева, Броннiкава, Сомава i iншых прыхiльнiкаў «салоннага акадэмiзму» ХIХ—пачатку ХХ стагоддзяў. Гэты ж накiрунак развiвалi выхадцы з iншых краiн, якiя вучылiся ў Пецярбургскай акадэмii мастацтваў, — прыбалтыйскiя немцы цi творцы з польскiмi i нават беларускiмi каранямi — iх работы таксама знаходзяцца ў калекцыях расiйскiх музеяў.

— Мастакi, якiя належалi да гэтай плынi, былi выдатнiкамi, прафесарамi, акадэмiкамi. Iх творам уласцiвая дасканаласць малюнку, прадуманасць кампазiцый, бляск каларыту, цiкавасць сюжэтаў, — адзначыла куратар праекта Таццяна Карпава. — У прынцыпе, яны былi сучаснiкамi «перасоўнiкаў», але лiчылi, што мастацтва павiнна радаваць вока, узвышаць чалавека над нудотай паўсядзённасцi i адрываць ад цёмных бакоў жыцця. Каб больш зразумелым стаў гэты накiрунак, мы ўмоўна падзялiлi выставу на сем раздзелаў, iмкнулiся прадставiць розныя жанры (ад партрэта да пейзажа), розныя стылi.

Гэтая выстава карыстаецца цiкавасцю — яна пабывала ўжо ў многiх гарадах Расii, яе запрашаюць у замежжа. Прыезд «Палоннiкаў прыгажосцi» ў Беларусь рыхтаваўся два апошнiя гады — ён з’яўляецца вынiкам супрацоўнiцтва памiж Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэяй i Нацыянальным мастацкiм музеем Беларусi. У дзень адкрыцця сумеснай выставы ў Мiнску дагавор аб супрацоўнiцтве быў падоўжаны, падпiсана пагадненне аб наступных сумесных выставах. Напрыклад, калi будзе ў Расii выстава да 125-годдзя Iвана Шышкiна, беларусы абяцаюць даць на яе творы са сваёй калекцыi. Хоць iх у нас i не вельмi многа, затое важныя.

— Наша супрацоўнiцтва пачалося ў 2003 годзе, i «Палоннiкi прыгажосцi» — трэцi праект за гэты тэрмiн, — сказаў генеральны дырэктар Траццякоўскай галерэi Валянцiн Радзiвонаў. — Спачатку мы прадставiлi сваю выставу ў Беларусi. Нам вельмi прыемна, што яна выклiкала вялiкую цiкавасць — яе наведала 300 тысяч чалавек. Калi я паведамiў аб гэтым прэзiдэнту Пуцiну, ён здзiўлена сказаў: «Ого!..» У нас такая колькасць наведвальнiкаў рэдка бывае. Але калi ваш нацыянальны мастацкi музей прадстаўляў выставу ў нас, мы зразумелi, што для рускага гледача беларускае мастацтва таксама цiкавае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тым не менш у ХХ стагоддзi творы мастакоў, якiя ўслаўлялi прыгажосць прыроды i чалавека, у большасцi сваёй аказвалiся ў музейных запаснiках, прынамсi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика