21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сон з куляй у галаве

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter - ПОЛ

Моцны сон жыхара ЗША ледзь не каштаваў яму жыцця. Майкл Лашэр з акругi Каунцi спаў як забiты, калi яму стрэлiлi ў галаву з пiсталета, i прачнуўся толькi праз чатыры гадзiны.

Ноччу 37-гадовы Лашэр адпачываў з сябрамi i вярнуўся дадому позна. Прачнуўшыся ранiцай, ён выявiў, што ў яго з галавы льецца кроў. Не разумеючы, што да чаго, ён выклiкаў «хуткую дапамогу» i быў тэрмiнова шпiталiзаваны. Як паведамляюць у палiцыi, невядомы а палове пятай ранiцы, прыкладна праз гадзiну пасля таго, як амерыканец заснуў, абстраляў фургон, у якiм ён жыве, i грузавiк, што стаяў побач. Адна з пяцi куль маленькага калiбру змагла прабiць двайную сценку жылля. Аднак Лашэру, можна сказаць, пашанцавала: куля знiзiла скорасць i, трапiўшы ў галаву, не прадставiла ўжо нiякай пагрозы для жыцця.

У М’ЯНМЕ КРАДУЦЬ... ВАЛАСЫ

У М’янме з’явiўся новы вiд вулiчных злачынстваў: крымiнальнiкi зразаюць валасы з галавы жанчын. Гэта адбываецца ў вулiчным натоўпе або ў перапоўненым транспарце.

«Маю касу зрэзалi ў аўтобусе, калi я вярталася з працы, так, што я нават не заўважыла. Было шмат пасажыраў, i мяне ўвесь час хто-небудзь штурхаў у спiну», — расказала адна з ахвяраў. Многiя жанчыны ў М’янме ўсё жыццё адрошчваюць валасы — у многiх яны даўжынёй даходзяць да поясу або кален. Часта бiрманкi носяць валасы сабранымi ў хвост — менавiта такая прычоска дапамагае зладзеям незаўважна зрэзаць iх вострым лязом. У той жа час гандляры часта прапаноўваюць жанчынам прадаць свае доўгiя косы за буйную суму грошай. Валасы экспартуюцца за мяжу для вырабу парыкоў. 1,6 кг натуральных валасоў каштуе на мясцовым рынку ад 40 тысяч да 500 тысяч к’ят (каля 500 долараў).

П’ЯНЫ IНВАЛIД ЗАТРЫМАНЫ ПАЛIЦЫЯЙ

Палiцыя нямецкага горада Шверын спынiла iнвалiда, якi ехаў у сваёй калясцы па сярэдзiне праезнай часткi i быў моцна п’яны.

Тэст паказаў, што ўзровень алкаголю ў крывi 31-гадовага мужчыны ў 10 разоў перавышае норму, што ўстаноўлена для вадзiцеляў. Палiцэйскiя не маглi паверыць сваiм вачам, убачыўшы, што вынiкi тэсту не толькi вышэй дапушчальных, але i прадстаўляюць рэальную пагрозу для жыцця. Сам мужчына толькi сказаў, што вяртаецца ад свайго сябра i што да дома яму засталося яшчэ два кiламетры. Паводле слоў вартаўнiкоў парадку, iнвалiд у калясцы лiчыцца пешаходам i яго нельга аштрафаваць за парушэнне правiлаў ваджэння.

МIЛЬЯНЕРЫ НЕ ЗМАГЛI СПРАВIЦЦА З БЯЗДОМНЫМ

На працягу сямi гадоў бяздомны аўстралiец бясплатна атрымлiвае асалоду ад жыцця з выглядам на лепшы пляж Сiднея Bondi Beach, пасялiўшыся на скале. Спроба мясцовай палiцыi выселiць яго з тэрыторыi элiтнага курорта скончылася няўдачай.

Мясцовыя жыхары называюць Джымi Майлса Бондзi Пяшчорны Чалавек. Майлс жыве адасоблена, людзей пазбягае i бавiць час як сапраўднае дзiця прыроды: кормiць птушак i чытае вершы. Аднак жыхарам мясцовых шыкоўных асабнякоў не спадабалася, што на тэрыторыi, дзе дамы каштуюць больш за дзесяткi мiльёнаў долараў, жыве жабрак. Па iх просьбе савет мунiцыпалiтэта Уэверлi пачаў судовы разбор па высяленню Майлса. Аднак нiхто не разлiчваў, што ў яго знойдуцца абаронцы. У Iнтэрнэце пасля пачатку разбору было сабрана некалькi соцень подпiсаў: людзi прасiлi пакiнуць Майлса ў спакоi. У вынiку суд дазволiў Майлсу застацца на ранейшым месцы, прапiсаўшы толькi шэраг «хатнiх правiлаў». Сярод iх — забарона на распальванне вогнiшчаў i ўтрыманне сваёй тэрыторыi ў чысцiнi.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцны сон жыхара ЗША ледзь не каштаваў яму жыцця. Майкл Лашэр з акругi Каунцi спаў як забiты, калi яму стрэлiлi ў галаву з пiсталета, i прачнуўся толь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика