21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэдкасць нашага часу

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




Экранная Каця, якая не нарадзiлася прыгожай, уздыхае надвячоркам аб сваiх невясёлых справах: «Калi б вы ведалi, як мне ўсё гэта надакучыла!». Я, хоць i прыемна памыляюся адносна сваёй знешнасцi, згодна падхоплiваю: Кацечка, як я вас разумею! I чым далей разгортваюцца падзеi, тым часцей прыгадваю жабку з «барадатага» анекдота: «Ну як жа, выйдзеш тут замуж, калi вакол адны кракадзiлы плаваюць...».

30.05.2007

Сяброўка, даведаўшыся аднойчы, што я не гляджу серыял «Не нарадзiся прыгожай» (як — не гляджу? А вось так — увогуле!), вынесла прысуд, што са мной нават няма аб чым пабалбатаць. Потым практычна ўся сям’я «падсела» на прыгоды офiснай Папялушкi. I нават суседка, ведаючы, што я працую ў газеце, прычапiлася: «Вы не ведаеце, чым усё гэта скончыцца?». Ну, i расказала паралельна пра тое самае «ўсё», так што зараз я, як кажуць, у курсах. А наконт фiнальнага хэпi-энда ўвогуле з самага пачатку было зразумела. Незразумела iншае: у чым спрабуе нас пераканаць таленавiтая акцёрска-рэжысёрская брыгада? Што вось такi лёс — гэта i ёсць галоўнае жаночае шчасце?

Не, я нават не пра саму канцэпцыю серыяла — хоць, на мой погляд, тое самае было даведзена значна раней, i пры тым куды больш пераканаўча, у фiльме «Самая абаяльная i прывадная». А ў дадзеным выпадку прыцягальнасць — хiба што ў прыцягнутай за вушы гiсторыi. Але я ўсё ж пра iншае — пра сюжэтны канфлiкт. Аказваецца, тыпаж Андрэя Жданава — той мужчына, па кiм вар’яцеюць сучасныя дзяўчаты? Ну, прабачце...

Сеўшы цяпер ужо прынцыпова паглядзець серыял, я ўвогуле прыйшла ў свяшчэнны жах. Пры такой вялiкай колькасцi сiмпатычных мужчын-акцёраў практычна няма нiводнага сiмпатычнага персанажа! Хiба што Кацiн тата, i той пiтушчы. Астатнiя — проста россып аб’ектаў для дэталёвага навуковага вывучэння. З аднаго боку, персанажы iнфантыльныя — нiхто нiчога не вырашае сам, калi ёсць магчымасць перакласцi адказнасць на чужыя плечы, з другога — капрызныя, як спешчаныя мамчыны сынкi, любяць пагуляць у гульню «я тут самы галоўны». Свежапрызначаны дырэктар кампанii — увогуле смех у зале. Немагчыма ўцямiць, як чалавек дасягнуў кар’ерных вышыняў, калi ён увесь час нiчога не робiць! Гэта, прабачце, не офiсныя джунглi, а дзiцячы садок, малодшая ўзроставая група. I, як нi сумна, гэта героi нашага часу — па рэйтынгавых паказчыках серыял «Не нарадзiся прыгожай» (клон калумбiйскай «Бецi-дурнушкi») у Расii абагнаў i «Сэкс у вялiкiм горадзе», i Малахава i «Цудоўную няню» разам узятых. За гiсторыяй сачыў кожны трэцi жыхар краiны. У нас прыкладна тая ж карцiна. Папялушка была i застаецца, бадай, самай запатрабаванай i любiмай гераiняй у гледачоў (i мужчын таксама!) усiх узростаў. Толькi вось Чароўны прынц у яе на гэты раз «падгуляў».

Зрэшты, чаму толькi на гэты раз? Мне здаецца, што нам з вамi, памятаючы пра слабасць цудоўнай палавiны чалавецтва, кiнематаграфiсты пастаянна «ўцюхваюць» брак i недапрацоўкi. Ну вось узяць хоць бы культавую «Iронiю лёсу». Урач у палiклiнiцы, якi да сiвых валасоў жыве з матуляй i нiчога без яе падказкi зрабiць не можа, акрамя як напiцца з сябрамi на свята i паехаць куды вочы (не) глядзяць. Яскравы персанаж, цi не так? А ён, мiж iншым, выйграе. I гераiня чамусьцi выбiрае яго, Жэню Лукашына, а не станоўчага ва ўсiх адносiнах Iпалiта... Загадка прыроды!

Або яшчэ адзiн культавы фiльм, пасля якога па Саюзу пракацiлася проста хваля знаёмстваў у электрычках. «Масква слязам не верыць». I Гога, ён жа Гоша, ён жа Георгiй Iванавiч, чалавек—залатыя рукi. Мне вельмi падабаецца фраза «Усё i заўжды я буду вырашаць сам — на той простай падставе, што я мужчына». Калi толькi ёй не прыкрываецца самадурства i хваравiтае самалюбства. А што — гэта вельмi па-мужчынску: калi нешта не задавальняе, пайсцi ад каханай жанчыны на ўсе чатыры бакi, не пакiнуўшы нi фота, нi адрасу... I таксама, заўважце, хэпi-энд — i перамога на баку мужчыны. Будзем сябраваць дамамi... у сэнсе, сем’ямi.

Iдучы ўсё глыбей у савецкае кiно (Галiвуд прынцыпова не кранаем, яны ўсе там або Рэмба, або абаяльныя мярзотнiкi), толькi пераконваешся — нашы «героi часу» зроблены па прынцыпу «мы яго зляпiлi з таго, што было». Або моцныя людзi, з якiх цi то цвiкi рабiць, цi то гэтыя цвiкi ў камянi забiваць, або нейкае iнтэлiгентнае непаразуменне. Квiнтэсэнцыя гэтага падыходу — у кiнафразе «Мужчыны такая рэдкасць. Мужчын трэба берагчы». Але да гэтай планкi, прабачце, яшчэ трэба дацягнуцца. Каго берагчы, калi самi выхавалi на сваю галаву пакаленне самаўпэўненых, з завышанай самаацэнкай, але пры тым збольшага iнфантыльных «герояў»? Гэта не кумiры-iконы, а камп’ютарныя iконкi. Шчоўкнеш мышкай — адкрыецца глянцавы плакат. Прыгожая карцiнка. А за карцiнкай — нiчога...

Для цiкаўных: ага, таму я i не замужам, што такая прынцыповая. Думаеце, шкадую?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экранная Каця, якая не нарадзiлася прыгожай, уздыхае надвячоркам аб сваiх невясёлых справах: «Калi б вы ведалi, як мне ўсё гэта надакучыла!». Я, хоць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика