Алiмпiйскi суперпрыбытак?Пекiнская «капуста» Арганiзатары Гульняў у Пекiне ў 2008 годзе маюць намер атрымаць шматмiльённы прыбытак. Мiжнародны алiмпiйскi камiтэт лiчыць, што Пекiн паб’е ўсе рэкорды прыбытковасцi, устаноўлены яшчэ ў 1984 годзе ў Лос-Анджэлесе. Як вядома, 23 гады таму Савецкi Саюз i краiны сацлагера, за выключэннем Югаславii i Румынii, байкацiравалi Алiмпiяду ў ЗША. Тым не менш прыбытак ад правядзення ХХIII Алiмпiйскiх гульняў склаў тады 220 мiльёнаў долараў. Самi ж арганiзатары ўстанавiлi мэтавы ўзровень прыбытковасцi на куды больш сцiплай адзнацы ў 16 мiльёнаў долараў. Аргкамiтэт Алiмпiяды-2008 ужо заключыў пагадненнi з 10 кiтайскiмi спонсарамi ў дадатак да 11 кампанiй, якiя маюць дагавор з МАКам.— Мы б хацелi атрымаць адзiн мiльярд долараў у выглядзе спонсарскiх паступленняў, але для гэтага патрэбна шмат зрабiць, — заявiў вiцэ-прэзiдэнт аргкамiтэта Цзян Сяоюй. Як стала вядома, Пекiн павысiў бюджэт арганiзацыi Гульняў з 1,625 мiльярда долараў да амаль двух мiльярдаў, часткова з-за пытанняў забеспячэння бяспекi. Продаж бiлетаў на спаборнiцтвы павiнен пачацца ў наступным годзе. Цэны на iх пакуль не ўстаноўлены, але, як адзначыў выканаўчы вiцэ-прэзiдэнт аргкамiтэта Лю Цзiнмiнь, кошт бiлетаў на цырымонiю адкрыцця i некаторыя папулярныя спаборнiцтвы будзе даволi высокiм. У АЛIМПIЙСКАЙ ПРАГРАМЕ — ПАПАЎНЕННЕ! У праграму Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне ўключана плаванне на адкрытай вадзе. У сувязi з гэтым Мiжнародная федэрацыя плавання (ФIНА) выразiла вялiкую ўдзячнасць выканаўчаму камiтэту МАКа, якi прыняў рашэнне аб уключэннi ў праграму Алiмпiйскiх гульняў-2008 дадатковую дысцыплiну для мужчын i жанчын — заплыў на адкрытай вадзе дыстанцыяй у 10 км. — Гэтае рашэнне робiць больш важкай праграму па водных вiдах спорту ў алiмпiйскай праграме. У той жа час у ФIНА з’яўляецца дадатковая адказнасць, якую мы раздзелiм з нацыянальнымi федэрацыямi i кантынентальнымi асацыяцыямi i працягнем работу ў накiрунку развiцця нашага вiду спорту па ўсяму свету, — сказаў прэзiдэнт ФIНА егiпцянiн Мустафа Ларфаўi. Цяпер усе пяць дысцыплiн ФIНА — плаванне, скачкi ў ваду, воднае пола, сiнхроннае плаванне i плаванне на адкрытай вадзе будуць прадстаўлены ў алiмпiйскай праграме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзатары Гульняў у Пекiне ў 2008 годзе маюць намер атрымаць шматмiльённы прыбытак. Мiжнародны алiмпiйскi камiтэт лiчыць, што Пекiн паб’е ўсе рэкор |
|