Хутчэй, вышэй, мацней...Да пачатку ХХIХ Летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне застаецца 436 дзён Беларускiя спартсмены рыхтуюцца да летняй Алiмпiяды i зарабляюць лiцэнзiiСёлета праводзяцца 20 чэмпiянатаў свету i 14 кантынентальных першынстваў (ужо адбылiся 5 сусветных форумаў i 8 кантынентальных). Колькi лiцэнзiй заваявалi беларусы на летнюю Алiмпiяду-2008, аб механiзме адбору атлетаў на Гульнi ў Пекiн, аб вырашэннi праблемы аклiматызацыi раскажа намеснiк мiнiстра спорту i турызму Дзмiтрый ШЫЧКО. Аб лiцэнзiях Па стану на 28 мая квалiфiкацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Алiмпiйскiх гульнях-2008 выканалi 48 беларускiх спартсменаў у чатырох вiдах спорту — у лёгкай атлетыцы (28), плаваннi (10), стральбе кулявой (8) i скачках у ваду (2). «Аднак гэта не значыць, што менавiта тыя, хто здабыў пропускi ў Пекiн, адправяцца ў Кiтай, — тлумачыць Дзмiтрый Якаўлевiч. — Усё залежыць ад патрабаванняў, якiя ўстанаўлiваюцца мiжнароднымi федэрацыямi, бо ў некаторых вiдах спорту ёсць iмянныя квалiфiкацыйныя допускi, у iншых лiцэнзiю можа заваяваць умоўна кажучы Iваноў i гэта дае допуск не канкрэтна яму, а прадстаўнiку яго краiны. Ужо ўнутры краiны вызначаецца, хто лепей гатовы на момант удзелу ў Алiмпiядзе». Якi механiзм адбору на Гульнi? У кожным вiдзе спорту свая спецыфiка. Блiжэйшыя адборачныя турнiры адбудуцца ў чэрвенi — гэта чэмпiянат Еўропы па сучаснаму пяцiбор’ю ў Латвii. Каб выканаць квалiфiкацыйны нарматыў, трэба заняць месцы з 1-га па 8-е. Калi не атрымаецца, то лiцэнзiю можна заваяваць на чэмпiянатах свету (допуск набываюць прызёры) цi ў фiнале Кубка свету-2007 (1-е месца), а таксама ўвайсцi ў сем мацнейшых па сусветнаму рэйтынгу на 1 чэрвеня 2008 года. А вось прадстаўнiцы мастацкай гiмнастыкi могуць паехаць у Кiтай, калi трапяць у дваццатку мацнейшых на чэмпiянаце свету восенню. Нашы стралкi заваявалi лiцэнзii яшчэ летась, але могуць павялiчыць iх колькасць на чэмпiянаце Еўропы па кулявой стральбе з малакалiбернай зброi ў Iспанii. На якiх афiцыйных стартах наогул беларусы могуць здабыць сёлета допускi на Алiмпiяду? У лiпенi пройдзе чэмпiянат свету па паруснаму спорту ў Партугалii. Наперадзе чэмпiянаты свету па стральбе з лука, акадэмiчнаму веславанню, сучаснаму пяцiбор’ю ў Германii. У вераснi адбудзецца квалiфiкацыя спартыўных гiмнастаў у Германii, сусветны адборачны турнiр па таэквандо ў Вялiкабрытанii, па дзюдо ў Бразiлii, цяжкай атлетыцы ў Тайландзе, вольнай, грэка-рымскай барацьбе ў Азербайджане, мастацкай гiмнастыцы ў Грэцыi. У кастрычнiку пройдзе чэмпiянат свету па боксу ў ЗША, у лiстападзе — чэмпiянат свету па скачках на батуце ў Канадзе. Акрамя таго нашы спартсмены (у такiх вiдах спорту, як дзюдо, бадмiнтон, веласпорт, тэнiс, фехтаванне) могуць здабыць пропускi на этапах Кубка свету, бо прайсці адбор на Алiмпiяду магчыма i па сусветнаму цi еўрапейскаму рэйтынгу. Аб аклiматызацыi Методыка падрыхтоўкi спартсменаў выпрацавана гадамi, а вось з аклiматызацыяй у Кiтаi, дзе ўпершыню пройдзе Алiмпiяда, наша зборная сутыкнецца ўпершыню. Зараз спецыялiсты робяць усё магчымае, каб беларусам у Пекiне нiчога не перашкаджала канцэнтравацца на спаборнiцтвах. У кожнага вiду спорту свае асаблiвасцi i яны ўплываюць пры вырашэннi праблемы адаптацыi ў замежнай краiне. Напрыклад, веславальшчыкi ў час выступлення i трэнiровак будуць знаходзiцца на адкрытым паветры, пад праменямi сонца, а баксёры, фехтавальшчыкi i гiмнасты спаборнiчаюць у памяшканнях. Ад гэтага i залежыць, за колькi дзён спартсмену патрэбна прыбыць у алiмпiйскую вёску, каб быць у форме, а не пакутаваць ад змены клiмату i часавага пояса. — У нас ужо ёсць напрацоўкi, бо была ж Алiмпiяда ў Токiо, Сiднеi, Атланце. У кожнага кантынента свае нюансы, — тлумачыць Дзмiтрый Шычко. — Каб справiцца з аклiматызацыяй, мы мадэлюем сiтуацыю, а для гэтага выкарыстоўваем навукова-медыцынскi патэнцыял. Для вывучэння ўплыву ўмоў на арганiзм спартсменаў, Мiнiстэрства спорту i турызму камандзiравала ў Кiтай на навуковыя зборы i чэмпiянат свету групу медыцынскага суправаджэння. Эксперымент праводзiўся на юнiёрскай зборнай. Не так даўно з Кiтая вярнулася наша каманда па таэквандо, у складзе якой таксама выязджала група спецыялiстаў — бiяхiмiкi, фiзiёлагi i iншыя. Плануем выезд нашых вучоных на шэраг спартыўных мерапрыемстваў. У прыватнасцi на сумесны збор з камандай Кiтая беларускай зборнай па мастацкай гiмнастыцы». Аб сумеснай падрыхтоўцы Нагадаю, што ў групе «А» (аснова нацыянальнай зборнай) да Алiмпiяды рыхтуюцца 166 чалавек. Здавалася б, прадстаўнiкi розных краiн — канкурэнты на бегавой дарожцы, на рынгу i г. д., у кожнага свае сакрэты, але i нашы, i замежныя атлеты дзеляцца вопытам i арганiзуюць сумесныя зборы, прадастаўляюць свае спартыўныя базы. Напрыклад, нашы плыўцы выкарыстоўваюць украiнскiя базы. У вольнай, грэка-рымскай барацьбе, дзюдо практыкуюцца спарынгi i сумесныя трэнiроўкi. У «Стайкi» прыязджаюць спартсмены Iзраiля, Эстонii, Лiтвы, Расii, Грузii, Малдовы, Амерыкi, Азербайджана. Нашы вольнiкi трэнiруюцца ў Дагестане, легкаатлеты — у Кiславодску, Крыму, Еўпаторыii, Ялце. Памiж спецыялiстамi нацыянальных каманд наладжаны абмен ведамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя спартсмены рыхтуюцца да летняй Алiмпiяды i зарабляюць лiцэнзii
|
|