Хроніка апошніх падзей
Лiтва ў след за Польшчай i Чэхiяй заявiла аб гатоўнасцi размясцiць сiстэмы ПРА ЗША
Лiтва зацiкаўлена ў размяшчэннi на сваёй тэрыторыi процiракетных сiстэм па прыкладу Польшчы i Чэхii. Аб гэтым заявiў журналiстам мiнiстр абароны рэспублiкi Юозас Олекас па вынiках вiзiту ў Малдову. Олекас патлумачыў гэта пагрозай таго, што «праз некалькi гадоў у нестабiльных краiнах знойдуцца тэхнiчныя магчымасцi для атакi». «Свет павiнен стрымаць гэты працэс. Адным з рашэнняў з’яўляецца процiракетная сiстэма, якую прапануе НАТА», — сказаў мiнiстр. Ён не пагадзiўся з меркаваннем, што ўстаноўка процiракетных сiстэм у новых дзяржавах Еўрасаюза накiравана супраць Расii i з’яўляецца першым крокам да новай халоднай вайны. Аднак, нягледзячы на падобныя запэўнiваннi, Расiя ўсё ж рыхтуецца адбiць магчымыя ўдары. Нагадаем, напярэдаднi там паспяхова прайшлi выпрабаваннi двух «адказаў на ПРА» — мiжкантынентальнай балiстычнай РС-24, галаўная частка якой раздзяляецца, i крылатай Р-500 для перасовачнага комплексу «Iскандэр-М». Паводле слоў першага вiцэ-прэм’ера РФ Сяргея Iванова, у Расii «з’явiлiся новыя аператыўна-тактычны комплекс i стратэгiчны комплекс», якiя здольны пераадольваць «любыя iснуючыя i будучыя сiстэмы ПРА». ШЫМОН ПЕРЭС МАЕ НАМЕР СТАЦЬ ПРЭЗIДЭНТАМ IЗРАIЛЯ Вiцэ-прэм’ер Iзраiля лаўрэат Нобелеўскай прэмii мiру i наш зямляк Шымон Перэс афiцыйна аб’явiў аб вылучэннi сваёй кандыдатуры на пасаду прэзiдэнта краiны, паведамiла The Jerusalem Post. Рашэнне Перэса падтрымалi ўжо прэм’ер-мiнiстр Iзраiля Эхуд Ольмерт i выконваючая абавязкi прэзiдэнта — спiкер Кнесета Далiя Iтцык. Спiкер назвала Перэса «лепшым кандыдатам» на гэту пасаду, а кiраўнiк урада заявiў, што ён асабiста i ўся партыя «Кадзiма» будуць «працаваць без стомы» на перамогу цяперашняга вiцэ-прэм’ера. Паводле слоў самога Перэса, ён рашыўся на гэты крок «па шматлiкiх просьбах». Ён лiчыць, што зараз Iзраiлю востра неабходны чалавек, здольны аб’яднаць краiну, i ён гатовы такiм чалавекам стаць. Аднак нават у правячай партыi многiя сумняваюцца ў здольнасцi Перэса сабраць дастатковую для перамогi колькасць галасоў дэпутатаў Кнесета. Многiя лiчаць, што Перэс проста вельмi стары для сямiгадовага прэзiдэнцкага тэрмiну — у жнiўнi 2007-га яму павiнна споўнiцца ўжо 84 гады. Акрамя таго, сапернiкi Перэса — Колет Авiталь (левая партыя «Авода») i Рэувен Рыўлiн (правы «Лiкуд») поўныя аптымiзму адносна сваiх перспектыў на маючых адбыцца выбарах i гавораць, што ўжо заручылiся падтрымкай дэпутатаў з многiх парламенцкiх фракцый. У Iзраiлi прэзiдэнта выбiрае парламент краiны. Галасаванне, якое будзе тайным, прызначана на 13 чэрвеня. ВУЧОНЫЯ РЭКАМЕНДУЮЦЬ СПАРТСМЕНАМ НАТАЛЯЦЬ СМАГУ ПIВАМ Пiва не толькi не процiпаказана спартсменам, але, наадварот, рэкамендавана. Ячменны напой ва ўмераных дозах дапамагае арганiзму лепш спраўляцца з абязводжваннем i не адбiваецца на такiх паказчыках, як бачанне поля цi колькасць дапушчаных памылак. Да такой высновы прыйшлi эксперты ў галiне харчавання на сiмпозiуме, якi ў гэтыя днi праходзiць на поўднi Iспанii. Сам форум, што адметна, мае знакавую назву: «Пiва, спорт i здароўе». Практычна ўсе яго ўдзельнiкi рэкамендавалi ўключыць бурштынавы напой у дзённы рацыён спартсменаў, падкрэслiўшы, што яго ўласцiвасць замаруджваць цi папярэджваць акiсленне арганiчных злучэнняў карысна для сардэчна-сасудзiстай сiстэмы. За гэта гатовы паручыцца кардыёлаг i вядомы ў мiнулым баскетбалiст Хуан-Антонiа Карбалан. На яго думку, пiва выдатна дапамагае працэсу насычэння арганiзма чалавека вiльгаццю пасля iнтэнсiўных фiзiчных практыкаванняў. Карбалан выступiў у падтрымку iдэi скасавання некаторых памылковых, паводле яго слоў, табу, што датычацца гэтага напою. Пiва з’яўляецца другiм асноўным напоем спартсмена пасля вады, перакананы кардыёлаг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтва ў след за Польшчай i Чэхiяй заявiла аб гатоўнасцi размясцiць сiстэмы ПРА ЗША |
|