Жыллёвыя ўмовы палепшылi амаль 13 000 маладых сем’яў
БЕЛТА
Добрая навіна У Беларусi ў 2006 годзе палепшылi свае жыллёвыя ўмовы 12 756 маладых сем’яў, якiя стаяць на ўлiку на паляпшэнне гэтых умоў. Аб гэтым паведамiла на пасяджэннi «круглага стала» «Вырашэнне жыллёвых праблем маладых сем’яў, паляпшэнне жыллёвых умоў: рэалii i перспектывы» галоўны спецыялiст упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Мар’яна Еўтушэнкава.Паводле яе даных, усяго ў мiнулым годзе палепшылi свае жыллёвыя ўмовы 34 тыс. 12 сем’яў, што складае 5,5 працэнта колькасцi ўсiх тых, хто мае патрэбу. У прыватнасцi, па горадзе Мiнску на ўлiку стаялi 89 387 маладых сем’яў, палепшылi свае жыллёвыя ўмовы — 1 тыс. 339 сем’яў, або 1,5 працэнта. Усяго ж на 1 студзеня 2007 года на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаялi 623 тыс. сем’яў, што на 10 працэнтаў больш, чым на 1 студзеня 2006 года, з iх маладых сем’яў — 295 782 тыс., або на 15 працэнтаў больш. Як адзначыла Мар’яна Еўтушэнкава ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА, колькасць тых, хто стаiць на чарзе, павялiчваецца. Гэта тлумачыцца тым, што Жыллёвы кодэкс Рэспублiкi Беларусь, якi ўступiў у сiлу з лiпеня 1999 года, значна пашырыў падставы, па якiх грамадзяне могуць стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. У iх лiку павелiчэнне нормы агульнай плошчы да 15 кв.м, пры якой грамадзянiн мае права стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама прадастаўленне магчымасцi стаць на ўлiк маючым патрэбу грамадзянам, якiя ўпершыню ўзялi шлюб i не маюць уласнага жылля без улiку iснуючага жылля ў бацькоў. Каб зрабiць жыллё больш даступным для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, пачынаючы з 2007 года забяспечваецца паэтапнае павелiчэнне долi будаўнiцтва шматкватэрных жылых дамоў для гэтай катэгорыi. Плануецца, што гэты паказчык да 2010 года будзе даведзены да ўзроўню не менш як 80 працэнтаў ад аб’ёму ўводу такiх дамоў у гарадах. Так, у 2007 годзе ў цэлым па краiне плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю 4 700 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых памяшканняў, з iх 3 333 тыс. кв.м (71 працэнт ад агульнага аб’ёму) будзе пабудавана для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў 2006 годзе палепшылi свае жыллёвыя ўмовы 12 756 маладых сем’яў, якiя стаяць на ўлiку на паляпшэнне гэтых умоў
|
|