За няплату — высяленне!
За няплату камунальных плацяжоў гараджане змогуць пазбавiцца сваiх кватэр. Так, у Ленiнскiм раёне сталiцы сёння ўжо тром сем’ям пагражае перасяленне з уласных кватэр у iншыя — меншыя па плошчы.
Як расказала юрысконсульт ЖРЭА Ленiнскага раёна Таццяна Лявiцкая, гэтыя мiнчане не аплочваюць рахункi за камунальныя паслугi ўжо больш за паўгода. Усяго ў судзе Ленiнскага раёна знаходзiцца сёння 417 iскаў ад ЖРЭА на спагнанне з жыльцоў нявыплачаных камунальных плацяжоў. Агульная запазычанасць па раёну — больш за мiльярд рублёў. Нагадаем, што ў мiнулым годзе ў раёне адна сям’я злосных неплацельшчыкаў была пераселеная ў кватэру меншай плошчай, а яшчэ дзве — выселены без прадастаўлення iншага жылля. Настасся Самусенка, «Мiнск-Навiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За няплату камунальных плацяжоў гараджане змогуць пазбавiцца сваiх кватэр. Так, у Ленiнскiм раёне сталiцы сёння ўжо тром сем’ям пагражае перасяленне з
|
|