Хроніка апошніх падзей
Прэзiдэнтам Латвii абраны траўматолаг
У чацвер дэпутаты латвiйскага сейма абралi новага прэзiдэнта рэспублiкi. Iм стаў 52-гадовы ўрач-траўматолаг Валдзiс Затлерс. Як паведамiла Iнтэрнэт-выданне NоvоNеws, за яго кандыдатуру прагаласавалi 58 парламентарыяў, а за яго сапернiка — суддзю Айвара Эндзiньша — 39. Колькасць набраных галасоў дало Затлерсу права стаць прэзiдэнтам без другога тура выбараў. Паўнамоцтвы цяперашняга прэзiдэнта Латвii — Вайры Вiке-Фрэйбергi заканчваюцца 7 чэрвеня, i яна не мае права на перавыбранне. Цiкава, што перад выбарамi Затлерсу ставiлi ў вiну «грошы ў канвертах», якi той быццам бы браў, будучы ўрачом, а Эндзiньшу ўзгадалi яго камунiстычнае мiнулае. У чацвер у ходзе дэбатаў у сейме выказвалiся думкi, што «перадвыбарная кампанiя» ў адносiнах да абодвух кандыдатаў будавалася на ачарненнi i крытыцы. Прэзiдэнт Латвii выбiраецца парламентам краiны на чатыры гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер дэпутаты латвiйскага сейма абралi новага прэзiдэнта рэспублiкi. Iм стаў 52-гадовы ўрач-траўматолаг Валдзiс Затлерс. Як паведамiла Iнтэрнэт-вы
|
|