У чэрвень — з Мiрам!
Ларыса ЦIМОШЫК
Iмпрэза Першыя выхадныя чэрвеня хiба не самымi насычанымi будуць у пасёлку Мiр. Гэта i зразумела — там жа «Мiрскi замак». Не толькi той, што ўзвы- шаецца непрыступнымi мурамi. Але яшчэ такую назву атрымаў рэгiянальны фестываль мастацтваў, якi даступны i цiкавы для людзей самых розных узростаў i прыхiльнасцяў. Лiчыце:- будзе камерная музыка з праграмай «Знакамiтыя iмёны Беларусi». Яе выканаюць камерныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi. Мiж iншым, будуць iграць музыку былых уладароў замка. А хто не хоча адчуць сябе хоць трошкi панам, для якога iграюць лепшыя музыкi дзяржавы?; - папулярная музыка будзе для таго, «...Каб песняй напоўнiць нябёсы». Гэта ўмеюць рабiць салiсты таго ж аркестра, якiя спяваюць без «фанеры» на любой пляцоўцы. А калi побач замак, то i ён дапаможа перадаць асаблiвы дух Беларусi. Тым больш, што песнi будуць услаўляць Янку Купалу i Якуба Коласа. Песняроў, якiя ўмеюць кранаць словамi з самой вечнасцi; - народная музыка, здаецца, адтуль жа. Яна зараджае энергiяй i шчырасцю «Напеваў Карэлiч- чыны». Асаблiва, калi побач народны кiрмаш i горад майстроў, нiбыта з даўнiх часоў; - пра тое, што было раней, i як узнiкалi iншыя беларускiя гарады i знакавыя будынкi, ведаюць нашы навукоўцы. У iх у «Мiрскiм замку» свая праграма. I часам бывае вельмi шкада, што выступленнi навукоўцаў не транслююцца на ўсю тэрыторыю вакол замка; - затое даступная для наведвальнiкаў фотавыстава «Мiрскi замак — крынiца натхнення», якую прадстаўляюць сябры фотаклуба «Гродна», якiя па-свойму глядзяць на галоўны будынак гiстарычнага мястэчка; - дык i ёсць тут адчуванне сапраўднага старажытнага беларускага горада, дзе ходзяць рыцары пры поўнай амунiцыi. У iх свая мэта — адстаяць гонар у рыцарскiм турнiры. Хоць зразумела, што тут усе свае i нiхто нi з кiм не змагаецца; - нават процiлегласцi сустракаюцца ў адной праграме, дзе наша будзе супраць iхняга. «Наша» ўвасобiць Народны хор iмя Цiтовiча пад кiраўнiцтвам прафесара Дрынеўскага. «Iхняе», зразумела, — джаз ад аркестра пад кiраўнiцтвам прафесара Фiнберга. Значыць, што яно ўжо таксама наша. Тым больш што ў Мiры джаз будзе гучаць не ўпершыню. Фестываль пяты i арганiзатары навучылiся рабiць яго зручным для публiкi. Тым больш што на яго збiраюцца не толькi мясцовыя жыхары, а прыязджаюць людзi спецыяльна нават са сталiцы. Таму што каб атрымаць яшчэ дзе-небудзь столькi задавальнення адразу — трэба вельмi пастарацца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя выхадныя чэрвеня хiба не самымi насычанымi будуць у пасёлку Мiр. Гэта i зразумела — там жа «Мiрскi замак»
|
|