Смелая, аб’ектыўная, аператыўнаяДа юбілею «Звязды» засталося 69 дзён Больш за 30 гадоў выпiсваю i чытаю «Звязду» i ўвесь гэты час не было анiводнай прычыны для расчаравання ў любiмым выданнi. Хоць у газеты ёсць пэўныя недахопы (мяжы дасканаласцi, як вядома, няма), але выдатных якасцяў значна больш. Мне асаблiва iмпануе беларускi характар газеты. «Звязда» адначасова разважлiвая, памяркоўная, смелая, аб’ектыўная i аператыўная. Памятаю, як на пачатку 90-х гадоў мiнулага стагоддзя газета вяла бескампрамiсную барацьбу з карупцыянерамi i «прыхватызатарамi» дзяржаўнай маёмасцi. Напрыклад, менавiта, дзякуючы карэспандэнцыi ў «Звяздзе» рэспублiканскай Пракуратуры ў 1994 годзе ўдалося спынiць незаконную прыватызацыю памяшкання ў цэнтры Мiнска i нават прадухiлiць мiжнародны скандал, бо ў тым будынку былi i зараз знаходзяцца амбасады дзвюх еўрапейскiх краiн. I падобных смелых i, галоўнае дзейсных публiкацый на старонках старэйшай беларускай газеты за ўсю яе гiсторыю было мноства. Я ўпэўнены, што i надалей журналiсты выдання не здадуць сваiх прынцыповых пазiцый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 30 гадоў выпiсваю i чытаю «Звязду» i ўвесь гэты час не было анiводнай прычыны для расчаравання ў любiмым выданнi
|
|