Беларусь «забяспечвае надзейны транзiт энерганосьбiтаў», гавораць у парламенце
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Беларусь уносiць уклад у забеспячэнне стабiльнасцi ў Еўропе. Аб гэтым заявiў на пасяджэннi ў Мiнску Агульнага камiтэта парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы (ЦЕI) па пытаннях эканомiкi старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалай Чаргiнец.
«Выкарыстоўваючы свае рэсурсы, сiлы i сродкi, Беларусь актыўна процiдзейнiчае наркатрафiку, гандлю людзьмi, кантрабандзе, а таксама стрымлiвае на ўсходняй гранiцы ЕС хвалю незаконных мiгрантаў, якiя iмкнуцца ў ЕС, i колькасць якiх дасягае многiя сотнi тысяч у год», — адзначыў парламентарый. Мiкалай Чаргiнец заявiў таксама, што Беларусь «забяспечвае надзейны транзiт праз сваю тэрыторыю ў Еўрасаюз тавараў, паслуг, энерганосьбiтаў». Пры гэтым краiна, паводле слоў старшынi камiсii, «забяспечвае бесперабойнае функцыянаванне i бяспеку магiстральных газа- i нафтаправодаў, якiя iдуць з Расii ў дзяржавы Еўрасаюза». Пачынаючы з 1997 года тавараабарот нашай краiны з ЕС, як адзначыў Мiкалай Чаргiнец, павялiчыўся амаль у сем разоў. Беларускi экспарт за гэты перыяд узрос больш чым у 18 разоў. Намеснiк мiнiстра энергетыкi Беларусi Леанiд Шанец адзначыў падчас пасяджэння, што да 2012 года ў Беларусi плануецца выйсцi на ўзровень выкарыстання мясцовых вiдаў у балансе кацельна-пячнога палiва не менш за 25 працэнтаў. Для гэтага, у прыватнасцi, сёння ў краiне ажыццяўляецца праграма будаўнiцтва мiнi-ТЭЦ на мясцовых вiдах палiва. Так, першая пiлотная мiнi-ТЭЦ на драўнiнным палiве пабудавана ў Асiповiчах. У Бабруйску на новай мiнi-ТЭЦ «выкарыстоўваюцца адходы гiдролiзнай вытворчасцi, якiя накоплiвалiся некалькi дзесяткаў гадоў». На новай мiнi-ТЭЦ у Вiлейцы, якая працуе на мясцовай сыравiне, паводле слоў намеснiка мiнiстра, сёння iдуць пусканаладачныя работы. Леанiд Шанец паведамiў таксама, што да 2010 года значна павялiчыцца выкарыстанне вугалю. З сённяшнiх 210 тыс. тон узровень яго спажывання ўзрасце да 1,2 млн тон у год. Адбудзецца гэта за кошт таго, што цэментныя заводы будуць пераведзены «на выкарыстанне вугалю замест газу». Да 2020 года ў палiўна-энергетычным балансе краiны вугаль, як мяркуецца, будзе займаць 7,2 працэнта. Пры гэтым сёння ў балансе 75—77 працэнтаў складае газ. У той жа час, як адзначыў намеснiк мiнiстра, у свеце iдэальнай з’яўляецца сiтуацыя, калi баланс краiны складаецца на 30 працэнтаў з вугалю, на 30 — з прыроднага газу i на 30 — з нафты. Намеснiк мiнiстра заявiў таксама, што да 2020 года ў Беларусi будзе пабудавана два блокi атамнай электрастанцыi. Гэта дазволiць замяшчаць прыкладна 4,5 млрд кубiчных метраў газу ў год, якiя сёння рэспублiка экспартуе. Леанiд Шанец адзначыў, што зараз iдзе праца над павелiчэннем умяшчальнасцi сховiшчаў газу, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Беларусi. Сёння, паводле слоў намеснiка мiнiстра, умяшчальнасць сховiшчаў «надзвычай недастатковая». «Да 2010 года мы плануем давесцi iх умяшчальнасць да 2 млрд кубiчных метраў газу. А ў перспектыве яны будуць не менш за 4 млрд».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь уносiць уклад у забеспячэнне стабiльнасцi ў Еўропе. Аб гэтым заявiў на пасяджэннi ў Мiнску Агульнага камiтэта парламенцкай структуры Цэнтраль
|
|