21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За «подзвiгi» нырцы расплачваюцца жыццём

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Твая бяспека

У народзе кажуць: «Не ведаючы броду, не сунься ў воду» i ў мудрасцi гэтых слоў пераконваешся, калi гутарыш з людзьмi, якiя працуюць у Беларускiм навукова-даследчым iнстытуце траўматалогii i артапедыi.

— Кожнае лета першыя два—тры тыднi пасля таго, як устанаўлiваецца спякота, у краiне пачынаецца так званая «эпiдэмiя нырцоў», — расказвае кiраўнiк лабараторыi БелНДI траўматалогii i артапедыi Андрэй Бабкiн. — У нашым iнстытуце створаны цэнтр спiнальнай траўмы, i ў асобныя днi да нас паступаюць ад 5 да 15 выклiкаў з усёй Беларусi.

За тры апошнiя тыднi ў БелНДI траўматалогii i артапедыi паступiлi ўжо 40 нырцоў з цяжкiмi траўмамi. Трэба заўважыць, што гэта толькi вяршыня айсберга, паколькi ў нырца з пашкоджаным пазваночнiкам шанцы выжыць ёсць толькi ў тым выпадку, калi яго своечасова выратуюць з вады, бо самастойна ён рухацца не можа. Кожны другi пацярпелы з пашкоджаннем шыйных пазванкоў гiне непасрэдна на месцы, паколькi пры гэтым траўмуюцца жыццёва важныя цэнтры дыхальнай i сардэчна-сасудзiстай сiстэмаў, а з тых, хто выжыў, палова становяцца iнвалiдамi I групы.

Паводле слоў Сяргея Макарэвiча, за адно апошняе яго дзяжурства ў цэнтр паступiлi 12 выклiкаў, пры гэтым дапамогу змаглi аказаць толькi пецярым пацярпелым. У Чэрвенi i Крупках засталiся пацыенты, якiя знаходзяцца ў вельмi цяжкiм стане i з’яўляюцца нетранспартабельнымi.

— У маёй практыцы быў выпадак, калi адзiн i той жа пацыент трапiў да нас двойчы, — падтрымлiвае калегу загадчык нейрахiрургiчнага аддзялення iнстытута Сяргей Макарэвiч. — Першы раз Бог даў яму шанц не толькi выжыць, але i вярнуцца да нармальнага жыцця. А шанцуе, заўважу, толькi адзiнкам. Падчас няўдалага нырання ў яго адбылося сцiсканне спiннога мозгу, пры гэтым захавалася адчувальнасць. У тым выпадку, калi адбываецца разрыў спiннога мозгу, пашкоджаны участак аднавiць ужо немагчыма i страчаныя функцыi ў пацыента нiколi не аднаўляюцца. Нiдзе ў свеце гэта рабiць яшчэ не навучылiся. Пакуль праводзяцца толькi эксперыменты па «вырошчванню» i трансплантацыi клетак для спiннога мозгу. Усё, што можа зрабiць сучасная медыцына, гэта выратаваць непашкоджаныя ўчасткi пазваночнiка. Але цяжкай iнвалiднасцi пры гэтым не пазбегнуць.

Хлопца, без перабольшання, выратаваў Гасподзь. Па-першае, побач з iм аказалiся сябры, якiя выцягнулi яго з вады. А пасля нейрахiрургiчнай аперацыi ён стаў даволi хутка папраўляцца i на працягу паўгода — самастойна рухацца. Самае сумнае, што праз 7 гадоў ён зноў трапiў да нас з траўмай нырца, прычым на гэты раз ён траўмаваў пазваночнiк крыху вышэй раней пашкоджанага ўчастка. У другi раз нам яго выратаваць не ўдалося.

Паводле медыцынскай статыстыкi, кожны год у Беларусi гiнуць 250 чалавек з пераломамi шыйнага аддзела пазваночнiка, 270 чалавек — з пераломамi груднога аддзела пазваночнiка i 50 — паяснiчнага. Пры гэтым 75 працэнтаў загiнулых i траўмаваных — гэта маладыя людзi ва ўзросце да 40 гадоў. Большая палова нырцоў знаходзяцца ў момант атрымання траўмы ў нецвярозым стане. Жанчыны сярод пацярпелых практычна не сустракаюцца.

Даволi часта ад пацыентаў даводзiцца чуць наiўныя апраўданнi накшталт таго, што яны не ведалi, што вадаём цi рака абмялелi. А цi многiя правяраюць папярэдне глыбiню, асаблiва на пачатку купальнага сезона? Некаторыя наадварот iмкнуцца прадэманстраваць, на якiм мелкаводдзi яны могуць нырнуць. Яшчэ часцей на дне аказваецца прадмет, аб якi i траўмуецца пазваночнiк.

— Я хацеў бы параiць усiм нырцам, перш чым здзейснiць свой «подзвiг», падумаць, а цi ёсць у iх сваякi, якiя будуць даглядаць цяжкага iнвалiда, — падкрэслiў Сяргей Макарэвiч. — Саманадзейнасць нырцоў заўсёды цяжка караецца. А iнвалiднасць — гэта трагедыя не аднаго чалавека, а ўсёй яго сям’i. Пры гэтым абсалютна бессэнсоўна спадзявацца на медыцыну, няхай нi ў кога не застанецца iлюзiй...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народзе кажуць: «Не ведаючы броду, не сунься ў воду» i ў мудрасцi гэтых слоў пераконваешся, калi гутарыш з людзьмi, якiя працуюць у Беларускiм навук
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика