21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўны крытэрый — якасць жыцця людзей

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання, створаны пры Савеце Рэспублiкi, правёў выязны тэматычны семiнар на базе Пружанскага i Брэсцкага раёнаў. Падчас адкрыцця семiнара старшыня Савета Рэспублiкi Генадзь Навiцкi акрэслiў мэты i задачы мерапрыемства як доступ да вопыту мясцовай улады. «Нават адны i тыя ж задачы ў кожным населеным пункце вырашаюцца па-рознаму ў вынiку прыёмаў, падыходаў, творчасцi i вынаходлiвасцi асобна ўзятых людзей, — сказаў Генадзь Васiльевiч. — У вынiку вось такога дэталёвага вывучэння адбываецца абагульненне, сiстэматызацыя вопыту, якiя знаходзяць адлюстраванне ў змяненнi i ўдасканаленнi заканадаўства».

Член Савета Рэспублiкi, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар расказаў прысутным, што стратэгiю i тактыку дзейнасцi мясцовых Саветаў на блiжэйшы час вызначалi на вялiкай нарадзе ў Iвацэвiчах. На сходзе прысутнiчалi ўсе старшынi сельскiх Саветаў вобласцi, а таксама кiраўнiкi выканаўчай улады. Распрацавана сiстэма ацэнкi дзейнасцi старшынь сельскiх i раённых Саветаў. Эфектыўнасць работы кiраўнiка мясцовай улады будзе вызначацца па адзiнаццацi крытэрыях. Такiх, напрыклад, як стварэнне новых рабочых месцаў, замацаванне моладзi ў вёсцы, удасканаленне сiстэмы гандлю i бытавога абслугоўвання, добраўпарадкаванне i санiтарны стан тэрыторый, выкананне сацыяльных стандартаў, павелiчэнне аб’ёмаў закупу малака ад насельнiцтва, арганiзацыя забеспячэння кармамi для жывёлы на асабiстых падворках вяскоўцаў.

Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў зрабiў акцэнт на вопыце некаторых старастаў, старшынь камiтэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, асобных кiраўнiкоў сельскiх Саветаў. Так, Алена Хомiч, старшыня Белавежскага сельскага Савета Камянецкага раёна, здолела выхаваць iмкненне да парадку, прыгажосцi лiтаральна ва ўсiх жыхароў пасёлка Белавежскi. Тут пастаянна праводзяцца конкурсы-агляды на лепшы падворак. Людзi цiкавяцца ландшафтным дызайнам, стараюцца зрабiць свой двор самым прыгожым i адметным. Парадак i чысцiня падтрымлiваюцца ў самiм населеным пункце i яго ваколiцах. Заслугоўвае ўвагi i вопыт камiтэта грамадскага кiравання «Надзея» па добраўпарадкаванню ў Баранавiчах.

Асаблiвасцю Пружанскага раёна, якi прымаў семiнар, з’яўляецца яго вялiкая плошча i «раскiданасць» вёсак. 59 тысяч чалавек жывуць у 246 населеных пунктах. У Столiнскiм раёне, для параўнання, 80 тысяч насельнiцтва жыве ў 100 населеных пунктах. Вядома, у пружанскiх умовах дайсцi да кожнага чалавека хоць з мiнiмальнай доляй увагi вельмi складана. Пра захады мясцовай улады на гэтым накiрунку гаварыў старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Вiктар Макарэвiч. Паводле слоў Вiктара Мiкалаевiча, спрыяе таму развiтая сетка маршрутных аўтобусаў, аўтамагазiны, перасоўны КПП, бытавы аўтобус. I найпершы сувязны з жыхарамi аддаленых вёсак — сельскi паштальён.

Сапраўднымi памочнiкамi мясцовай улады сталi дэпутаты сельскiх Саветаў, якiх у раёне 159, i 178 старастаў вёсак. Многiя i многiя з iх працуюць нефармальна, адказна, i людзi адказваюць iм шчырай падзякай. Стараста вёскi Засiмавiчы Мiкалай Рыбачок стаў сапраўдным яе кiраўнiком: уборка тэрыторыi, кантроль за аплатай вывазу бытавых адходаў, устаноўка новай агароджы, тэлефанiзацыя — яго клопат. Дэпутат сельскага Савета з вёскi Шубiчы Шаняўскога сельсавета Лiлiя Чэчка не стала мiрыцца з тым, што старыя агароджы перакасiлiся, паламалiся. Прайшла па хатах, пагаварыла з людзьмi. Сабралi грошы i зрабiлi новую агароджу талакой.

Старшыня Шаняўскога сельскага Савета Ганна Хатэнка для аддаленых вёсак, а iх у сельсавеце 15, усталявала сацыяльныя днi. Па графiку сюды прыязджаюць старшыня сельскага Савета, намеснiк дырэктара мясцовай гаспадаркi ААТ «Шанi-аграпрадукт», загадчыца ФАПа, загадчыца комплекснага прыёмнага пункта, участковы мiлiцыянер. Такiм чынам ставяцца альбо вырашаюцца ўсе пытаннi, якiя назапасiлiся ў людзей.

Хараўскi сельсавет, якi наведалi ўдзельнiкi семiнара падчас паездкi, — адзiн з буйнейшых у Пружанскiм раёне. Зараз у склад адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi ўваходзяць 20 населеных пунктаў, жыве тут больш за 3200 чалавек. Дзве гаспадаркi ААТ «Айчына» i «Агра-Калядзiчы» вылучаюцца эканамiчнай устойлiвасцю. Ёсць два аграгарадкi — Кабылаўка i Калядзiчы. Рыхтуецца стаць аграгарадком i цэнтр сельсавета Харава. Пра ўсё гэта гасцям расказала старшыня сельскага Савета Таццяна Iльяшэвiч. Яна ж i правяла экскурсiю па аб’ектах.

Наведвальнiкi былi прыемна ўражаны прыгажосцю i ўмовамi, якiя створаны для дзяцей у Навасёлкаўскай сярэдняй школе. Над навучальнай установай узяў шэфства Нацыянальны банк Беларусi. Пасля рэканструкцыi школы тут з’явiлiся камп’ютарныя класы, трэнажорныя i харэаграфiчныя залы. Ды i абсталяванню кабiнетаў пазайздросцiць любая гарадская школа. Сваё месца цяпер набыў цiкавы i самабытны музей гiсторыi i сельскага побыту, сабраны многiмi пакаленнямi настаўнiкаў i вучняў.

Завiталi госцi ў сельскi Дом быту. Там якраз цырульнiк праводзiла наведвальнiцу. Дырэктар раённага КБА Анатоль Гвоздзiк патлумачыў, што майстар працуе два днi на тыдзень. Яна якраз знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi i згадзiлася папрацаваць на такiх умовах. Клiенты загадзя запiсваюцца на вызначаныя днi. Майстар зарабляе сабе на зарплату, цырульня працуе нават з невялiкiм прыбыткам. Такiм чынам пытанне вырашаецца на карысць людзям i без страт для прадпрыемства.

Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камiтэта Аляксандр Юркевiч, якi падпiсваў кантракт са старшынёй сельскага Савета, сказаў, што, згодна з гэтым дакументам, Таццяна Iльяшэвiч асабiста адказвае за выкананне паказчыкаў па нарыхтоўцы сельгаспрадукцыi ў асабiстым сектары. Работнiкi сельвыканкама робяць падворныя абыходы, высвятляюць, колькi галоў буйной рагатай жывёлы трымаюць вяскоўцы, якiмi культурамi якую плошчу засяваюць. Такiм чынам вядзецца падлiк i будуюцца прагнозы. Каб выканаць планавыя заданнi, старшыня сельскага Савета проста вымушана займацца пытаннямi кормазабеспячэння асабiстага статка, дапамагаць людзям з насеннем, маладняком жывёлы.

Многа пытанняў па гэтаму накiрунку работы ўзнiкла ў парламентарыяў да мясцовай улады. Таццяна Аляксееўна адказвала падрабязна, давала патрэбныя тлумачэннi. Пры гэтым высветлiлася цiкавая дэталь у галiне статыстыкi асабiстай гаспадаркi грамадзян. Некаторыя спецыялiсты сумняваюцца ў метадах разлiку i формулах, якiмi карыстаюцца статупраўленнi. Формулы стваралiся некаторы час таму паводле апытання гаспадароў падворкаў. А людзi на месцах кажуць, што старэйшае пакаленне, якое захоўвае ў памяцi калектывiзацыю i iншыя кампанii 50-х гадоў, па прывычцы на ўсякi выпадак... прыкладна палавiну сабранага ўраджаю i наяўнай жыўнасцi ўтойвала... Разам з клопатам, якi неабходна праяўляць у адносiнах да асабiстага падворка, прыйшоў час перагледзець яго рэальны ўклад у эканомiку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання, створаны пры Савеце Рэспублiкi, правёў выязны тэматычны семiнар на базе Пружанскага i Брэсцкаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика