Савет Рэспублiкi адобрыў праект Закона «Аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Парламенцкi дзённiк Падчас пасяджэння Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу ў панядзелак, 11 чэрвеня, члены верхняй палаты беларускага парламента адобрылi праект Закона «Аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю».У дакуменце, у прыватнасцi, вызначаны меры, накiраваныя супраць фiнансавання арганiзаваных злачынных груп. Аб гэтым паведамiў старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспубліцы Мiкалай Чаргiнец. Таксама Савет Рэспублiкi адобрыў праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях вексельнага абарачэння». Дакумент быў распрацаваны з мэтаю прывядзення дзеючага заканадаўства ў адпаведнасць з Указам Прэзiдэнта ад 28 красавiка 2006 года «Аб удасканаленнi рэгулявання вексельнага абарачэння ў Рэспублiцы Беларусь». Законапраект дапаўняе Крымiнальны кодэкс палажэннем аб крымiнальнай адказнасцi за правапарушэннi ў сферы вексельнага абарачэння. Дакумент уносiць таксама папраўкi ў Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Парламентарыi адобрылi таксама праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасцi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас пасяджэння Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу ў панядзелак, 11 чэрвеня, члены верхняй палаты беларускага парламента адобрылi праект Закона «
|
|