21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Разбураць — не будаваць?

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

ПА ВОПЫТ

Карэспандэнт нашай газеты разам з прадстаўнiкамi дэпутацкага корпуса Вiцебшчыны выехаў у Пастаўскi раён, каб, як кажуць, на месцы азнаёмiцца з вопытам па зносу дамоў у вёсцы. Паводле слоў старшынi аблсавета Аляксандра Ацясава, менавiта на Пастаўшчыне ў гэтым пытаннi можна шмат чаму навучыцца.

Грошы на знос

Усяго, па даным на канец мая, у Вiцебскай вобласцi налiчвалася больш за 13 тысяч дамоў, у якiх нiхто не жыве. Да пачатку мiнулай вясны большасць iх уладальнiкаў заявiлi аб жаданнi прывесцi такiя дамы ў парадак.

Ёсць i 7108 старых дамоў. Дзякуючы намаганням мясцовых уладаў, 40 працэнтаў з лiку апошнiх паразбiралi летась, пачынаючы з чэрвеня 2006-га. Калi захаваюцца такiя тэмпы, на Вiцебшчыне да канца гэтага года, у прынцыпе, могуць вырашыць гэтае пытанне поўнасцю. Вялiкi стымул — фiнансавая падтрымка з боку аблвыканкама. У прыватнасцi, у 2006-м на знос старых дамоў было выдаткавана з бюджэту 1 мiльярд 100 мiльёнаў рублёў, а на гэты год пакуль што 500 мiльёнаў. Дзiўна, што нягледзячы на такую ўнушальную дапамогу з боку аблвыканкама, шэраг кiраўнiкоў раёнаў i сельсаветаў яшчэ не актывiзавалi работу па стварэнню рэестраў пустуючых дамоў.

Разбураюць дамы рознымi шляхамi: бяруць заказы арганiзацыi, супрацоўнiкi МНС, дапамагаюць ваенныя будаўнiкi... Нярэдка i самi гаспадары пазбаўляюцца ад непатрэбных збудаванняў. I калi iншым грамадзянам спатрэбяцца будаўнiчыя матэрыялы, iм прапануюць таксама папрацаваць на «зносе», а ўзамен дазволяць выкарыстаць канструктыўныя элементы старых дамоў на будаўнiцтве сваiх.

Хто ў домiку жыве? Адгукнiцеся!

Старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Вiктар Арэхаў падзялiўся з калегамi-дэпутатамi мясцовым вопытам:

— У сувязi з пагаршэннем дэмаграфiчнай сiтуацыi ў раёне расце колькасць пустуючых жылых дамоў: на сёння яна складае 17 працэнтаў ад усяго сельскага жыллёвага фонду. Зараз на Пастаўшчыне ў 46 населеных пунктах няма жыхароў, але тут засталiся жылыя i гаспадарчыя пабудовы. Што з гадамi робiцца ў такiх былых вёсках, уявiць можна... Сельскiмi выканкамамi прымалiся розныя меры: пераразмяркоўвалiся пустуючыя зямельныя ўчасткi, частка зямель перадавалася ў сельскагаспадарчыя кааператывы. Грамадзяне, вiнаватыя ў невыкарыстаннi зямель без уважлiвых прычын i парушэннi правiлаў добраўпарадкавання, прыцягвалiся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Даглядаць хаты, апрацоўваць прысядзiбныя ўчасткi i г.д. дапамагаем ветэранам, старым i малазабяспечаным грамадзянам. Праводзяцца i суботнiкi па добраўпарадкаванню...

Але ж у цэлым мераў, якiя прымалiся для прывядзення ў парадак вёсак, было недастаткова. У мясцовых органаў улады не хапала рэальных рычагоў уплыву на нядобрасумленных гаспадароў альбо тых, хто атрымлiваў дамы ў спадчыну i не спяшаўся даглядаць iх. Iснуючае раней заканадаўства прадугледжвала марудную i працяглую працэдуру прызнання дамоў безгаспадарчымi. У бюджэты сельскiх выканкамаў нiколi не закладвалiся сродкi на выкананне такiх працэдур. Таму з’яўленне адпаведнага Указа Прэзiдэнта № 70 ад 3 лютага 2006 г. было сапраўды своечасовым. Яго рэалiзацыя дазволiла зрушыць з месца праблему, што не вырашалася гадамi. У раёне ўжо знесена 213 пустуючых i старых дамоў, у тым лiку 4 — у райцэнтры, 33 — у гарадскiх пасёлках Лынтупы i Варапаева. Вызваленыя пасля зносу дамоў зямельныя ўчасткi на цэнтральных сядзiбах i ў буйных населеных пунктах выкарыстоўваюцца для паўторнай забудовы. Незапатрабаваныя пад будаўнiцтва землi падлягаюць рэкультывацыi для далейшага выкарыстання пад кармавыя ўгоддзi.

У кароткiя тэрмiны ў раёне была праведзена iнвентарызацыя ўсiх пустуючых i старых дамоў, знойдзены iх уладальнiкi альбо асобы, якiя маюць права карыстання. Iм былi адпраўлены адпаведныя папярэджаннi аб тым, што ў выпадку, калi дамы будуць прызнаныя безгаспадарчымi, яны могуць быць перададзены ва ўласнасць сельсавета. Па кожнаму населенаму пункту афармляўся картаграфiчны матэрыял (планы вёсак) з вызначэннем пустуючых дамоў i зямельных участкаў.

У вынiку праведзенай работы ў сельвыканкамы былi накiраваны 1456 заяў аб намеры выкарыстоўваць дамы для пастаяннага альбо сезоннага пражывання. 22 чалавекi звярнулiся ў выканкамы пасля публiкацыi ў раённай газеце даных аб уключэннi ў рэгiстр iх дамоў як пустуючых. У цэлым адгукнулiся гаспадары больш чым паловы такiх дамоў, пачалi прыводзiць iх у парадак, афармляць усе неабходныя дакументы. За год уладальнiкi самастойна знеслi 66 пустуючых жылых дамоў. Акрамя таго, грамадзяне пачалi накiроўваць у сельвыканкамы пiсьмовыя адказы не толькi з Беларусi, а i з Расii, краiн Балтыi. Дзякуючы рознапланавай рабоце, тут змаглi без зваротаў у суд пачаць разбурэнне больш чым 213 пустуючых i старых дамоў. Работы па разборцы пабудоў галоўным чынам праводзiлiся без прыцягнення бюджэтных сродкаў, намаганнямi самiх уласнiкаў, а таксама сельгаскааператываў, якiя выкарыстоўвалi атрыманую драўнiну на палiва. Там, дзе з-за адсутнасцi свабоднай рабочай сiлы сельгаспрадпрыемствы выканаць разборку былi не ў стане, прыцягвалiся раённая мелiярацыйная арганiзацыя, брыгады МНС, цэнтры занятасцi.

Калi спачатку выявiлi ў раёне 1887 пустуючых дамоў, то ў вынiку ў спецыяльны рэгiстр уключылi 33. Як i прадугледжана Указам, праз 2 месяцы пасля публiкацыi ў газеце трэба будзе звярнуцца ў раённы суд з заявай аб прызнаннi гэтых дамоў безгаспадарчымi...

I фота «на памяць»

Прыклад для iншых мясцовых органаў улады па выкананню патрабаванняў Указа № 70 — Курапольскi сельскi Савет дэпутатаў, якiм кiруе Алена Аксючыц.

У вёсцы Кураполле на вулiцы, дзе раней стаялi нiкому не патрэбныя дамы, цяпер красуецца 30 новых. Старыя пачалi разбураць гадоў 5 таму, яшчэ да прыняцця Указа. Бо вельмi хацелi парадак навесцi. Проста сорамна было, калi iншаземцы (сельсавет знаходзiцца на мяжы з Лiтвой), бывала, непрыкметна ўсмiхалiся, гледзячы на паўразбураныя старыя будынкi.

— На разбор кожнага дома выдзяляецца тысяч па 650—700, гэтага хапае, — гаворыць старшыня сельскага Савета.

У вёсцы Бiрвiта нам паказалi чыстае поле з зялёнай травой.

— Тут знеслi 14 дамоў, — тлумачыць старшыня. — Цяпер на полi будзе пасвiцца жывёла. Толькi ў адным на ўсю вёску доме пакуль старыя жывуць. Але хутка з’едуць блiжэй да цывiлiзацыi, дажываць свой век з усiмi выгодамi.

Калi Алена Уладзiмiраўна паказала, што зроблена для кожнага населенага пункта з выкарыстаннем новых «картаграфiчных тэхналогiй», старшыня аблсавета даручыў усiм зрабiць такiя ж. Тут абазначаны ўчасткi, што не выкарыстоўваюцца, старыя i пустуючыя дамы. Робяць супрацоўнiкi сельскага Савета i фотаздымкi дамоў, што падлягаюць зносу, каб, не дай Божа, не было сюрпрызаў ад раптам узнiкаючых прэтэндэнтаў на «багацце»...

Нездарма ў пастанове прэзiдыума Вiцебскага аблсавета дэпутатаў адзначана, што прыкладам для iншых мясцовых органаў улады з’яўляецца работа па выкананню Указа № 70 Курапольскага сельскага выканаўчага камiтэта. «Тут лiтаральна жывуць па Дэкрэту», — адзначыў Аляксандр Ацясаў.

Пастаўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт нашай газеты разам з прадстаўнiкамi дэпутацкага корпуса Вiцебшчыны выехаў у Пастаўскi раён, каб, як кажуць, на месцы азнаёмiцца з вопытам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика