Смерць беларускi ў Токiо?
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора з балкона будынка гандлёвага прадстаўнiцтва Расiйскай Федэрацыi ў Токiо ўпала жанчына, як мяркуецца, грамадзянка Беларусi. Яна была дастаўлена ў блiжэйшую бальнiцу, дзе ўрачы канстатавалi смерць.
Згодна з паведамленнямi iнфармацыйных агенцтваў, жанчына выскачыла з балкона на 8-м паверсе жылога дома на тэрыторыi гандлёвага прадстаўнiцтва, у якiм наша суайчыннiца разам з мужам арандавалi адну з кватэр. З апошнiм, якi займаецца навуковымi даследаваннямi i працуе ў Японii па кантракту, яна пражыла ў гэтай краiне каля 10 гадоў. На карысць версii самагубства крынiцы ў гандлёвым прадстаўнiцтве Расii ў Токiо ўказваюць у сувязi з тым, што, паводле iх меркавання, проста выпасцi з акна цi балкона гэтага будынка немагчыма. Называецца нават iмя i прозвiшча загiнулай. У Мiнiстэрстве замежных спраў «Звяздзе» дадаткова больш нiчога не паведамiлi, спаслаўшыся на ўжо агучаны каментарый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора з балкона будынка гандлёвага прадстаўнiцтва Расiйскай Федэрацыi ў Токiо ўпала жанчына, як мяркуецца, грамадзянка Беларусi. Яна была дастаўлена ў
|
|