Парк высокiх тэхналогiй: працэс станаўлення яшчэ не завершаны, але вынiкi ўжо ёсць
Дакументы аб стварэннi Парка высокiх тэхналогiй былi падпiсаны кiраўнiком краiны яшчэ ў вераснi 2005 года. Аднак на практыцы Парк пачаў сваю дзейнасць год таму, калi ў яго з’явiлiся першыя кампанii-рэзiдэнты. Сёння iх у Парка 26, плюс адзiн iндывiдуальны прадпрымальнiк i 5 зарэгiстраваных бiзнэс-праектаў. Прыкладна трэць рэзiдэнтаў — Cгэта замежныя фiрмы, яшчэ столькi ж — сумесныя прадпрыемствы, астатняя частка — айчынныя кампанii.
На якiм этапе свайго развiцця Парк знаходзiцца сёння, што было зроблена за год, якiя цяжкасцi давялося пераадольваць, мы папрасiлi расказаць дырэктара адмiнiстрацыi ПВТ Валерыя ЦЭПКАЛУ. — Гаворачы аб перспектывах развiцця эканомiкi i дабрабыту нашай краiны, Жарэс Алфёраў самым рэальным выйсцем для Беларусi назваў iнавацыйны шлях. У чым канкрэтна, на вашу думку, будзе заключацца ў блiжэйшыя гады дзяржаўная iнавацыйная палiтыка i якая роля ў гэтым працэсе адводзiцца ПВТ? — Iнавацыя — гэта ўкараненне новай iдэi, новай распрацоўкi ў прадукт, якi можа мець камерцыйны поспех. У сучаснай эканомiцы ўсе вынаходнiцтвы ацэньваюцца з пункту гледжання iх магчымасцi прынесцi прыбытак. Сёння, сапраўды, шмат гаворыцца пра iнавацыйны шлях развiцця нашай краiны. Асабiста мне больш падабаецца iншы тэрмiн — «эканомiка, заснаваная на ведах», калi ўменнi, здольнасцi, ноў-хау ператвараюцца ў тавар. Характэрнай асаблiвасцю такой эканомiкi з’яўляецца тое, што ў створаным прадукце доля iнтэлектуальных затрат значна вышэйшая, чым доля матэрыялаў, з якiх ён быў выраблены. Напрыклад, кошт мабiльнага тэлефона пры яго ўтылiзацыi складзе прыкладна тысячу беларускiх рублёў, хоць новы апарат можа каштаваць 500, 600 i нават тысячу долараў. Колькасць выкарыстанага матэрыялу ў такiм выпадку не з’яўляецца вызначальным фактарам рэальнага кошту прадукту i можа складаць усяго 0,01 працэнта цаны. Усё астатняе — гэта веды, тэхналогii, ноў-хау, гандлёвая марка i г.д. У канцы 90-х гадоў Фiнляндыя трапiла ў сiтуацыю, падобную на нашу сённяшнюю. Пасля адмены клiрынгавай сiстэмы плацяжоў з Савецкiм Саюзам фiнская эканомiка апынулася ў глыбокiм крызiсе. Нагадаю, тая сiстэма ўяўляла сабой гандлёвы ўзаемазалiк: Савецкi Саюз экспартаваў фiнам нафту i газ, яны разлiчвалiся паперай, фарбамi, вопраткай i iншымi таварамi. З развалам Саюза перад фiнамi паўстала пытанне: куды збываць вызваленую таварную масу? (Заканчэнне на 6-й стар.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакументы аб стварэннi Парка высокiх тэхналогiй былi падпiсаны кiраўнiком краiны яшчэ ў вераснi 2005 года. Аднак на практыцы Парк пачаў сваю дзейнасць
|
|