21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЕЎРАКАМIСIЯ АДМОВIЛАСЯ ВЫДАТКАВАЦЬ УКРАIНЕ $ 10 МЛРД

Еўракамiсiя не стане выдаткоўваць Украiне 10,35 мiльярда долараў крэдыту на развiццё транспартнай iнфраструктуры. Прадстаўнiкi ведамства заявiлi, што вернуцца да гэтага пытання толькi пасля таго, як Украiна падпiша дагавор «Аб адкрытым небе», якi адмяняе квоты на авiяперавозкi.

Меркавалася, што большая частка крэдыту пойдзе на будаўнiцтва трасы Львоў—Кiеў—Луганск. Акрамя таго, на грошы Еўрасаюза планавалася закупiць цягнiкi i ўзвесцi чыгуначныя пуцi. Рэшткi крэдыту павiнны былi пайсцi на рэканструкцыю ўзлётна-пасадачных палос i тэрмiналаў.

ЗША АБАВЯЗАЛI ЕЎРАПЕЙЦАЎ ПЕРАД ПАЛЁТАМ У КРАIНУ ПРАХОДЗIЦЬ IНТЭРНЭТ-РЭГIСТРАЦЫЮ

Злучаныя Штаты з мэтай папярэджання магчымых тэрактаў увялi новыя правiлы для грамадзян 13 краiн Шэнгенскай зоны Еўрасаюза, якiя карыстаюцца правам бязвiзавага ўезду ў ЗША.

Згодна з гэтымi правiламi, грамадзяне Аўстрыi, Бельгii, Германii, Грэцыi, Данii, Iспанii, Iталii, Люксембурга, Нiдэрландаў, Партугалii, Швецыi, Фiнляндыi i Францыi павiнны за 48 гадзiн да адпраўлення ў ЗША запоўнiць спецыяльную Iнтэрнэт-анкету.

КАЗАХСТАН ЗАБАРОНIЦЬ ЗАПУСК РАСIЙСКIХ «ПРАТОНАЎ»

Старшыня нацыянальнага аэракасмiчнага агенцтва Казахстана Талгат Мусабаеў заявiў, што ўрад рэспублiкi мае намер перагледзець пагадненне з Расiяй аб запусках з Байканура ракет-носьбiтаў «Пратон».

Як паведамiў Мусабаеў, запускi «Пратонаў», якiя працуюць на ракетным палiве гептыл, наносяць урон экалогii рэспублiкi. У цяперашнi час, у адпаведнасцi з дамоўленасцямi, расiйскi бок можа праводзiць так званыя «адзiнкавыя запускi» «Пратонаў» без кантролю з казахстанскага боку. Гэты пункт Казахстан мае намер выкраслiць з дагавора, пры гэтым у якасцi выключэння дазволiць запуск «Пратона-М», якi быў перанесены з 20 чэрвеня на 7 лiпеня 2007 года. Апошнi «Пратон» выведзе на арбiту Зямлi амерыканскi спадарожнiк для трансляцыi лiчбавага вяшчання.

Нагадаем, што «Пратон» — асноўная цяжкая ракета, якая выкарыстоўваецца ў рамках касмiчнай праграмы Расii.

ПАДЧАС СУСТРЭЧЫ З АЛБАНЦАМI ПРЭЗIДЭНТ БУШ ПАЗБАВIЎСЯ ГАДЗIННIКА

Першая i адзiная сустрэчы амерыканскага прэзiдэнта з албанскiм народам падчас афiцыйнага вiзiту ў гэту краiну, магчыма, каштавала яму наручнага гадзiннiка.

Албанскi тэлеканал News24 паказаў кадры, на якiх бачна, што падчас цёплых абдымкаў з жыхарамi вёсачкi Фушэ Кружа Буш-малодшы згубiў гадзiннiк. Калi ў пачатку сустрэчы гадзiннiк быў яшчэ на руцэ прэзiдэнта, то праз некалькi секунд ужо бачна, што ён знiк.

Магчыма, яго лоўка зняў хто-небудзь з натоўпу цi ён адшпiлiўся сам. Мiж тым, прэзiдэнт не заўважыў страты i вярнуўся ў бранiраваны джып. Праўда, калi праз некаторы час Буш падняўся на трап свайго самалёта i ўзняў руку, каб развiтацца, гадзiннiк на руцэ з’явiўся зноў.

Людзi, якiя прысутнiчалi падчас сустрэчы Буша з народам, расказалi, што ў гадзiннiка прэзiдэнта на цыферблаце была выява амерыканскага сцяга, аднак не змаглi назваць марку i прыкладны кошт гадзiннiка.

Мiж тым вядома, што раней амерыканскi прэзiдэнт насiў сцiплы гадзiннiк вядомай амерыканскай маркi Timex мадэлi Indiglo ўсяго за 50 долараў. Каб у выпадку страты яму яго вярнулi, на гадзiннiку Буш зрабiў гравiроўку: George W. Bush President January 20, 2001.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўракамiсiя не стане выдаткоўваць Украiне 10,35 мiльярда долараў крэдыту на развiццё транспартнай iнфраструктуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика