21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Онлайн выклiкалi?

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Прамая сувязь

Сёння з 11 да 12 гадзiн на афiцыйным сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.bу адбудзецца онлайн-канферэнцыя з кандыдатам медыцынскiх навук, дацэнтам кафедры эндакрыналогii БелМАПА Валянцiнай Iванаўнай Шутавай. Адкуль з’яўляецца лiшняя вага, як худзець правiльна, што такое «ўмераны калараж» — пра ўсё гэта спецыялiст раскажа жадаючым у «Iнтэрнэт-эфiры», прычым пытаннi прымаюцца як загадзя, так i непасрэдна падчас канферэнцыi. Праз некалькi гадзiн адказы, а таксама фотарэпартаж з онлайн-канферэнцыi, будуць змешчаны на тым жа сайце ў адпаведным раздзеле — для свабоднага карыстання.

Белтэлерадыёкампанiя, дарэчы, стала першай з тэлевiзiйных кампанiй Беларусi, хто абраў такую форму сувязi публiкi з запатрабаванымi персонамi — вузкапрофiльнымi спецыялiстамi, вядомымi грамадскiмi дзеячамi, прадстаўнiкамi шоў-бiзнэсу i спорту i г.д. За гэты год на медыя-партале БТРК прайшло ўжо шэсць онлайн-канферэнцый, героямi якiх сталi вядомы палiтык i пiсьменнiк Мiкалай Чаргiнец, намеснiк кiраўнiка УДАI МУС Яўген Карповiч, прадстаўнiк Беларусi на конкурсе «Еўрабачанне-2007» Дзмiтрый Калдун, галоўны трэнер хакейнай каманды «Юнацтва—Мнск» Мiхаiл Захараў, галоўны санiтарны ўрач краiны Мiхаiл Рымжа, старшыня Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў Беларусi Iгар Рачкоўскi. Усе стэнаграмы i фотарэпартажы з гэтых канферэнцый таксама змешчаны на сайце.

Як расказала кiраўнiк дырэкцыi Iнтэрнэт-вяшчання Iрына Палажэнцава, iдэя праводзiць онлайн-канферэнцыi выспявала даўно, але ўсё не хапала магчымасцяў. З гэтага года, нарэшце, супалi наяўнасць асобнага памяшкання, тэхнiчнага абсталявання i прафесiйнага забеспячэння падобных акцый. Спачатку яны адбывалiся раз на месяц, зараз — двойчы. Афiцыйна «Iнтэрнэт-гаворка» доўжыцца гадзiну, але звычайна героi прыходзяць загадзя, каб паспець адказаць на максiмум пытанняў (рэкорд у гэтым сэнсе належыць Дзмiтрыю Калдуну, якi «асiлiў» больш за сотню пытанняў). Пытаннi i адказы запiсваюцца праз мiкрафон на камп’ютары, i некалькi рэдактараў адразу на слых расшыфроўваюць iх i перыядычна адпраўляюць на сайт. Калi пытаннi iдэнтычныя цi вельмi падобныя, вядучая канферэнцыi зачытвае iх усе адразу, i гэтаксама яны пададзены на Iнтэрнэт-старонцы. У перспектыве, дарэчы, як падзялiлася Iрына Палажэнцава, падчас онлайн-канферэнцый будзе працаваць вэб-камера, i можна будзе не проста чытаць адказы, але бачыць i чуць усё, што адбываецца ў гэты момант у студыi. Пакуль жа Iнтэрнэт-карыстальнiкi задавольваюцца тэкставымi версiямi гутаркi, а для гледачоў АТН запiсвае невялiкiя вiдэасюжэты («цэльныя» вiдэазапiсы канферэнцыi захоўваюцца ў архiве).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння з 11 да 12 гадзiн на афiцыйным сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.bу адбудзецца онлайн-канферэнцыя з кандыдатам медыцынскiх навук, дацэнтам кафе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика