З надзеяй на сустрэчы
Дробязь, а прыемна: у многiх чытачоў за правiла ўжо — падпiсацца на газету, у канверт пакласцi картку на розыгрыш прызоў, а паколькi месца там яшчэ шмат, то i лiст. Кшталту: «Звязду» я выпiсваю з 1947 года. Нi разу ёй не здрадзiла...»
Сёння маленькi звяздоўскi дэсант кiруецца ў бок Дзятлава. А па дарозе... 13 чэрвеня ў 10.00 дзень падпiсчыка газеты «Звязда» распачнецца ў актавай зале Стаўбцоўскага райвыканкама, у 12.30 — у дэпо Баранавiцкага аддзялення Беларускай чыгункi, у 17.00 — у санаторыi «Радон», дзе працавала наша шаноўная ўладальнiца халадзiльнiка сп. Юргiлевiч. Назаўтра, 14 чэрвеня, у 10.00, мы будзем чакаць, мо, былых, будучых i, канешне ж, сапраўдных падпiсчыкаў «Звязды» ў актавай зале Зэльвенскага райвыканкама, у 12.00 — у ВУ «Слонiмміжрайгаз» (вул. Ламаносава, 18), у 16.00 — у Сноўскiм Доме культуры на Нясвiжчыне. У праграме — сустрэча з журналiстамi, прэзентацыя кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне», фотаальбомаў Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусi», «Чарнобыль» i зборнiка «Кола дзён» з «фотаслоў» Яўгена Пясецкага, жарты i байкi са скарбонкi народнага гумару, вiктарына i розыгрыш прызоў... Прыходзьце! А яшчэ — не забудзьцеся падпiсацца, даслаць картку. А раптам?.. Валянцiна ДОЎНАР, Таццяна ЛЯЎКОВIЧ, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Яўген ПЯСЕЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дробязь, а прыемна: у многiх чытачоў за правiла ўжо — падпiсацца на газету, у канверт пакласцi картку на розыгрыш прызоў, а паколькi месца там яшчэ шм
|
|