«Унукi сказалi, што да нас не паедуць»Пісьмо ў нумар На долю нашай Рудабельшчыны выпала шмат выпрабаванняў — была вайна, Чарнобыль. Людзi напакутавалiся тады. А многiя — пакутуюць i зараз. Бо была ў вёсцы ферма, воданапорная вежа, былi калонкi па вулiцы, была вада, а цяпер — няма. Нi грады палiць, нi адзежу памыць. Для кароў ваду прывозяць бочкамi. Ды хiба з iх жывёлу напоiш? А яшчэ горш — унукi сказалi, што раз такая праблема, на лета да нас не паедуць.Гаварылi мы пра яе, здаецца, усiм, скардзiлiся. Прыязджала ў вёску начальства, глядзела, як тут што i абяцала зрабiць, але пакуль нiчога не прыдумала. Мы ўжо i самi гатовыя скiнуцца з пенсiй, нейкiя грошы сабраць... Бо хочацца ж i жыць у чысцiнi, i агурок якi вырасцiць, i ўнукаў прыняць. А без вады, як вы разумееце, нiчога не зробiш. Уладзiмiр МАЛАКОВIЧ i ўсе жыхары вёскi Новая Дубрава. Акцябрскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На долю нашай Рудабельшчыны выпала шмат выпрабаванняў — была вайна, Чарнобыль. Людзi напакутавалiся тады. А многiя — пакутуюць i зараз
|
|