Гатэль пад лiпамi, кафэ пад каменем... i ўсё?
Святлана ЯСКЕВIЧ
ПРЫДАРОЖНЫ СЭРВIС Згадзiцеся, калi едзеш па дарозе i хочаш пры пынiцца каб перакусiць або проста адпачыць, то вельмi прыемна зайсцi ў нейкi прыдарожны шынок i адчуць, што цябе там чакалi. Вядома, калi ёсць куды зайсцi. На мiнскiм напрамку, маецца на ўвазе траса Брэст—Масква, пунктаў прыдарожнага сэрвiсу, можна сказаць, дастаткова. А вось на дарозе Брэст—Кобрын—Гомель на адрэзку ад Брэста да Пiнска ёсць дзве ўстановы — iванаўскi комплекс «Пад лiпамi» i невялiкае кафэ ў вёсцы Камень Кобрынскага раёна «Каменная кветка». Калi ехаць з Брэста ў Пiнск, кiламетраў праз 15 пасля Кобрына заўважыш будынак з рамантычнай назвай «Каменная кветка». Гэта — кафэ, а назву яно атрымала ад сваёй вёскi Камень. Раней быў у Каменi проста прадуктовы магазiн, размешчаны акурат за некалькi метраў ад трасы. Вось i вырашыў мясцовы райспажыўсаюз — уласнiк магазiна — зрабiць пункт хуткага харчавання. Чатыры гады таму будынак падзялiлi на дзве часткi. З аднаго боку так i застаўся магазiн, а ад дарогi з’явiлася кафэ. Працуюць тут чатыры чалавекi ў дзве змены з 10 да 24 гадзiн. Жанчыны толькi разаграваюць i падаюць стравы, а прывозяць iх гатовымi са сталовых вёсак Гарадзец i Залессе. Як сказала загадчыца «Каменнай кветкi» Валянцiна Данiлюк, iх асноўныя клiенты — вадзiцелi, пасажыры, што едуць у Польшчу, Германiю, Украiну. Некаторыя з гэтых людзей па тры днi не бываюць дома. Таму зразумела iх жаданне пакаштаваць страву, падобную на хатнюю. Паводле слоў Валянцiны Яўгенаўны, вясковыя кухары стараюцца трымаць марку. Фiрменныя стравы — «каўбаскi па-дамашняму», салаты «Рыжык», «Папараць-кветка», фiрменную адбiўную даўно ацанiлi пастаянныя наведвальнiкi. Ды i цэны ў гэтым кафэ адносна невялiкiя: за 5—7 тысяч можна паабедаць, а ў 10 тысяч абыдзецца амаль што раскошны абед. Але на гэтым пералiк устаноў, дзе можна адпачыць i перакусiць амаль што на 200-кiламетровым участку дарогi Брэст—Пiнск, заканчваецца. Калi едзеш па Польшчы, то прыдарожныя кавярнi цi невялiчкiя гасцiнiцы можна бачыць праз кожныя 10—20 кiламетраў. Нядаўна давялося праязджаць па Украiне ў напрамку горада Хмяльнiцкага. Там таксама прыдарожны сэрвiс знаходзiцца ўжо амаль на еўрапейскiм узроўнi. А ў нас ён вельмi сцiплы, i мы з гэтай нагоды як быццам бы не смуткуем. Але гэта на першы погляд. Паводле пераканання загадчыка сектара турызму Брэсцкага аблвыканкама Мiкалая Шайко, наш турыстычны бiзнэс вельмi церпiць ад таго, што няма належнага ўзроўню сэрвiснага абслугоўвання. Замежныя турысты купляюць туры, скажам, на паляванне ў лесе. Але на начоўку iм даводзiцца вяртацца ў Брэст цi Пiнск. Наша цудоўная прырода, яе некранутасць прыцягваюць многiх людзей, толькi сучаснаму турысту трэба прапанаваць дастойнае абслугоўванне. Гэта скажа любы чалавек, якi меў хоць нейкiя адносiны да арганiзацыi турызму. Ды i не толькi аматар-вандроўнiк, але любы грамадзянiн, што праязджае па нашых дарогах, заслугоўвае паважлiвага да сябе стаўлення. Тым больш што ўражаннi ад краiны ў транзiтнага вадзiцеля або пасажыра часта абмяжоўваюцца дарогай i яе камфортам. Гэта вiдавочна. Таму некаторыя кiраўнiкi раёнаў iмкнуцца хоць бы свой участак трасы неяк адзначыць прыкметамi цывiлiзаванасцi. Паказальны ў гэтым сэнсе прыклад быў у Кобрынскiм раёне. На жаль, даводзiцца гаварыць — быў. Тры гады таму тагачасны старшыня Кобрынскага райвыканкама лiтаральна абавязаў райспажыўсаюз у вельмi сцiслыя тэрмiны адкрыць прыдарожны пункт у памяшканнi былога паста ДАI. (Такiх будак засталося шмат па ўсёй дарозе.) Тым больш перад вачыма ўсiх, хто ездзiць па дарозе Брэст—Мiнск, маецца ўзор удалага яе выкарыстання насупраць горада Бярозы — Бярозаўскi мясакамбiнат адкрыў там прыдарожнае кафэ, якое карыстаецца папулярнасцю ў праезджага люду. I ў Кобрыне спачатку ўстанова нядрэнна працавала, давала неблагую выручку. Як паведамiла карэспандэнту «МС» начальнiк гандлёвага аддзела Кобрынскага райспажыўтаварыства Людмiла Васiлюк, зараз пункт харчавання зачынены. Нiбы па iронii лёсу, i адчынялi яго, i зачынялi валявым рашэннем улады. Спачатку была пастанова аб забароне прадаваць там спiртныя напоi, потым прэтэнзii сталi прад’яўляць дарожныя, санiтарныя службы — напрыклад, наконт малой пляцоўкi для стаянкi транспарту. Словам, нагоду для забароны пры жаданнi можна знайсцi заўсёды. А вось зрабiць нешта новае, знайсцi ахвотных няпроста. Такiм чынам, акрамя старога добрага спажыўсаюза, нiхто на ўказаным участку дарогi нават не «засвяцiўся» з жаданнем палепшыць прыдарожны сэрвiс. Дарожнiкам гэта, вiдаць, не трэба. Не знайшлося i прыватнай iнiцыятывы, як у Валянцiны, чыiм iмем названы комплекс каля Iвацэвiчаў. Не спяшаюцца «на дарогу» i прадпрыемствы харчовай прамысловасцi. Дык хiба што ўладам брацца за гэтую справу, як гэта спрабавалi рабiць у Кобрыне? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згадзiцеся, калi едзеш па дарозе i хочаш пры пынiцца каб перакусiць або проста адпачыць, то вельмi прыемна зайсцi ў нейкi прыдарожны шынок i адчуць,
|
|