Толькi якасны прадукт — канкурэнтаздольны
Iгар ШЧУЧЭНКА
Рэалiзацыя дзяржаўнай праграмы «Якасць» павiнна спрыяць станаўленню Беларусi як раўнапраўнага партнёра ў мiжнародным тавараабароце ў рамках Сусветнай гандлёвай арганiзацыi, Еўрасаюза, а таксама задавальняць запатрабаваннi спажыўцоў на якасныя тавары i паслугi, падкрэслiў старшыня Дзяржстандарту Валерый Карашкоў, прадстаўляючы праект згаданага дакумента на 2007—2010 гады на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага.
Паводле слоў Валерыя Карашкова, распрацоўцы праекта новай праграмы папярэднiчала рэалiзацыя трох дзяржпраграм, што датычылiся якасцi, i гэта дазволiла за кошт укаранення мiжнародных еўрапейскiх стандартаў, сучасных сiстэм кіравання якасцю, правядзення сертыфiкацыi павысiць канкурэнтаздольнасць i экспартныя магчымасцi айчынных вытворцаў. На працягу трох апошнiх гадоў было прынята 1380 тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, якiя ўстанаўлiваюць патрабаваннi да прадукцыi машынабудоўлi, сельскагаспадарчай i складанай бытавой тэхнiкi, прадуктаў харчавання i да т.п., узровень гарманiзацыi якiх мiжнародным стандартам склаў 67 працэнтаў. Падцвярджэннем адпаведнасцi ахоплена больш за 40 груп прадукцыi i 16 вiдаў паслуг. Летась, напрыклад, было выдадзена больш за 38 тысяч сертыфiкатаў на прадукцыю, каля 4 тысяч сертыфiкатаў на паслугi, зарэгiстравана 4500 дэкларацый аб адпаведнасцi. Праект новага дакумента, адзначыў старшыня Дзяржстандарта, распрацаваны з улiкам вынiкаў рэалiзацыi папярэднiх праграм. З мэтай павышэння якасцi i бяспекi прадукцыi i паслуг плануецца далейшае развiццё работ па пацвярджэнню адпаведнасцi i пашырэнню абавязковай сертыфiкацыi як тавараў, так i паслуг. Асаблiвая ўвага адводзiцца ў праграме распрацоўцы стандартаў у галiне энергазберажэння. Так, у прыватнасцi, на працягу 2007—2009 гадоў будуць распрацаваны стандарты, якiя ўстанаўлiваюць патрабаваннi да класаў энергетычнай эфектыўнасцi бытавых электралямпаў, пральна-сушыльных i пасудамыйных машын, электрапечаў, кандыцыянераў. Яны будуць максiмальна базiравацца на мiжнародных i еўрастандартах. Плануецца да канца 2010 года стварыць i сертыфiкаваць у Беларусi сiстэму менеджменту якасцi ISО 9000 на 2,1 тысячы вытворчасцяў, сiстэму кiравання якасцю харчовых прадуктаў на падставе прынцыпаў НАССР на 250 прадпрыемствах, сiстэму кiравання навакольным асяроддзем па ISО 14001 — на 240. Фiнансаванне мерапрыемстваў дзяржпраграмы будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, а таксама пазабюджэтных сродкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэалiзацыя дзяржаўнай праграмы «Якасць» павiнна спрыяць станаўленню Беларусi як раўнапраўнага партнёра ў мiжнародным тавараабароце ў рамках Сусветнай |
|