21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях, якiя звязаны са зняццем з пасады падазронага або абвiнавачванага органам, якi вядзе крымiнальны працэс

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 4 мая 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 мая 2007 года

Артыкул 1. Унесцi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2005 г., № 175, 2/1144) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 131:

у частцы 1 словы «на рабоце» замянiць словамi «на пасадзе»;

частку 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Часова знятыя з пасады падазроны або абвiнавачваны маюць права на штомесячную дзяржаўную дапамогу, калi яны не займаюцца iншай аплатнай дзейнасцю. У выпадку прымянення ў адносiнах да падазронага або абвiнавачванага, якiя часова зняты з пасады, меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту выплата штомесячнай дзяржаўнай дапамогi прыпыняецца.»;

частку 4 дапоўнiць трэцiм сказам наступнага зместу: «Пастанова (прысуд) аб адмене часовага зняцця падазронага або абвiнавачванага з пасады накiроўваецца па месцы iх работы (службы).».

2. Частку 1 артыкула 162 дапоўнiць пунктам 91наступнага зместу:

«91) сум штомесячнай дзяржаўнай дапамогi, якая выплачваецца ў выпадку, прадугледжаным часткай 3 артыкула 131 гэтага Кодэкса;».

Артыкул 2. Частку другую артыкула 51 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 114, 2/1252) дапоўнiць пунктам «м» наступнага зместу:

«м) атрымання штомесячнай дзяржаўнай дапамогi асобамi ў сувязi з часовым зняццем iх з пасады па патрабаванню органа, якi вядзе крымiнальны працэс, крымiнальнае праследаванне супраць якiх спынена па падставах, прадугледжаных пунктамi 1, 2, 8—10 часткi 1 артыкула 29 i часткай 2 артыкула 250 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, або якiя апраўданы судом.».

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

вызначыць парадак i памер выплаты штомесячнай дзяржаўнай дапамогi ў выпадку часовага зняцця з пасады падазронага або абвiнавачванага органам, якi вядзе крымiнальны працэс;

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

12 чэрвеня 2007 года, г. Мiнск.

№ 234-З

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях, якiя звязаны са зняццем з пасады падазронага або абвiнавачвана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика