Хроніка апошніх падзей
НОВЫМ ПРЭЗIДЭНТАМ IЗРАIЛЯ СТАНЕ ВЫХАДЗЕЦ З БЕЛАРУСI
Двое сапернiкаў Шымона Перэса на прэзiдэнцкiх выбарах у Iзраiлi аб’явiлi пра тое, што здымаюць свае кандыдатуры i адмаўляюцца ад працягу барацьбы за пасаду кiраўнiка дзяржавы, паведамiла Ha’aretz. Такiм чынам, Кнесету давядзецца правесцi тэхнiчнае галасаванне, на якiм 83-гадовы Шымон Перэс будзе адзiным кандыдатам. Сумненняў у тым, што менавiта ён стане дзевятым па лiку кiраўнiком яўрэйскай дзяржавы, не засталося нi ў кога. Прэзiдэнта ў Iзраiлi выбiраюць тайным галасаваннем на сямiгадовы тэрмiн парламентарыi. Для выбрання на гэту пасаду кандыдату неабходна набраць не менш за 61 голас са 120. ВА УКРАIНЕ ЎВОДЗIЦЦА КРЫМIНАЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ВЫВАЗ ПРАДМЕТАЎ З ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗОНЫ Як паведамiў журналiстам мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Украiны Нестар Шуфрыч, «за вываз любых прадметаў, незалежна ад таго, цi з’яўляюцца яны радыяцыйна забруджанымi, без адпаведнага дазволу, наступае крымiнальная адказнасць з пазбаўленнем волi да трох гадоў. У выпадку, калi некаторыя дзялкi набудуць такiя прадметы, ведаючы, што яны з Чарнобыльскай зоны, для далейшага перапродажу, то такiя дзеяннi будуць карацца пазбаўленнем волi на тэрмiн да чатырох гадоў. У выпадку, калi дзеяннi прывялi да пагрозы жыццю цi пагаршэння здароўя грамадзян, то пакаранне павялiчыцца да сямi гадоў. Калi ж гэта стала прычынай смерцi — пакаранне будзе такiм жа, як за наўмыснае забойства». Шуфрыч праiнфармаваў, што за мiнулы год з зоны адчужэння Чарнобыльскай станцыi было вывезена розных прадметаў i харчавання на суму каля 20 млн долараў. МIНIСТРЫ «ФАТХ» ВЫЙШЛI З ПАЛЕСЦIНСКАГА ЎРАДА Мiнiстры ад партыi «Фатх» аб’явiлi аб спыненнi свайго ўдзелу ў палесцiнскiм урадзе нацыянальнага адзiнства. Гэта рашэнне было прынята на экстранным пасяджэннi цэнтральнага камiтэта «Фатха» ў ноч на сераду. Прэм’ер Iзраiля заклiкаў мiжнародныя сiлы ўмяшацца ў ход канфлiкту, але рэакцыi на гэта ўчора не было. Размова пакуль не iдзе аб канчатковым выхадзе з каалiцыi: мiнiстры ад «Фатха» толькi спыняюць сваю работу ва ўрадзе да заключэння перамiр’я. У палесцiнскiм урадзе нацыянальнага адзiнства 9 мiнiстэрскiх пасад займаюць прадстаўнiкi «Хамаса», i 6 партфеляў належаць членам «Фатх». Нагадаем, процiстаянне памiж «Фатх» i «Хамас» значна ўзмацнiлася за апошнiя некалькi дзён, колькасць загiнулых дасягае 40 чалавек. «Фатх» абвiнавачвае «Хамас» у спробе ўзброенага перавароту. ХРУША I СЦЯПАШКА БУДУЦЬ РЭКЛАМАВАЦЬ ПАМПЕРСЫ Тэлекампанiя «Клас» перадала вядомаму вытворцу дзiцячых падгузкаў права выкарыстання на яго прадукцыi вобразаў персанажаў «Добрай ночы, малышы!» Хрушы i Сцяпашкi. Адначасова будуць адкрыты брэндзiраваныя гульнявыя зоны ў гандлёвых цэнтрах. У планах вытворцы памперсаў з Хрушам i Сцяпашкам — вывад прадукцыi на рынкi краiн СНД, у першую чаргу Украiны, Казахстана i Беларусi. У IТАЛII АРЫШТАВАНЫ «РОБIН ГУД» З РАСII Iтальянская палiцыя арыштавала выхадца з Расii, якi рабаваў сялян у стылi Робiн Гуда — узброiўшыся лукам i стрэламi. Як паведамляюць праваахоўнiкi Iталii, 31-гадовы Iгар Вацлавiч па вечарах пераапранаўся ў чорнае адзенне, надзяваў маску, узбройваўся лукам са стрэламi i накiроўваўся ў вясковыя пасяленнi непадалёк ад горада Равiга ў вобласцi Венета. Выбраўшы ферму, злачынца нападаў на гаспадароў i, пагражаючы расстраляць усiх з сярэднявечнай зброi, патрабаваў грошы i залатыя вырабы. Падобныя налёты рабаўнiк здзяйсняў даволi часта, чым наводзiў жах на мясцовых жыхароў. КIТАЙ ТЭРМIНОВА ПАВЯЛIЧВАЕ КОЛЬКАСЦЬ ПРОЗВIШЧАЎ Кiтайскiя чыноўнiкi вымушаны павялiчыць колькасць прозвiшчаў у краiне, каб пазбегнуць блытанiны. Зараз жа на 85 працэнтаў насельнiцтва 1,3-мiльярднага Кiтая прыпадае ўсяго 100 прозвiшчаў. Самае папулярнае прозвiшча — Ван — носяць 93 мiльёны чалавек. Цяпер плануецца дазволiць бацькам даваць дзецям двайное прозвiшча. Гэта новаўвядзенне дапаможа стварыць каля 1,28 млн новых прозвiшчаў. Таксама мяркуецца, што дапушчальнае кiтайскае iмя не можа складацца больш як з 6 iероглiфаў. Па даных апошняга даследавання, у Кiтаi акрамя 93 млн Ванаў, пражывае 92 млн чалавек з прозвiшчам Лi i 87 млн з прозвiшчам Чжан. Каля мiльёна кiтайцаў носяць самае папулярнае iмя Ван Тао. У ВЯЛIКАБРЫТАНII ПЕДАФIЛАМ I ГВАЛТАЎНIКАМ ПРАПАНУЮЦЬ КАСТРАЦЫЮ У Вялiкабрытанii Мiнiстэрства ўнутраных спраў прапануе ўвесцi добраахвотную хiмiчную кастрацыю для педафiлаў i гвалтаўнiкоў для таго, каб папярэдзiць новыя злачынствы. Сэксуальным злачынцам будуць прапаноўвацца iн’екцыi спецыяльных прэпаратаў, якiя падаўляюць лiбiда. Галоўным чынам гэта мера накiравана супраць маньякаў, ахвярамi якiх сталi маленькiя дзецi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое сапернiкаў Шымона Перэса на прэзiдэнцкiх выбарах у Iзраiлi аб’явiлi пра тое, што здымаюць свае кандыдатуры i адмаўляюцца ад працягу барацьбы за п
|
|