Большасць дэлегацый на сесii Савета ААН па правах чалавека выказалiся за скасаванне мандата спецдакл
Большасць дэлегацый у час праведзенай у Жэневе 5-й сесii Савета ААН па правах чалавека выказалiся за неадкладнае скасаванне мандата спецдакладчыка па Беларусi. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным прадстаўнiцтве Беларусi пры Аддзяленнi ААН i iншых мiжнародных арганiзацыях у Жэневе.
У ходзе iнтэрактыўнага дыялога па дакладу спецдакладчыка Савета ААН па правах чалавека па Беларусi Адрыяна Северына прынялi ўдзел 22 дзяржавы. Усе, за выключэннем ЕС, ЗША i Канады, падкрэслiлi неабходнасць скасавання мандата спецдакладчыка па Беларусi. Сваю пазiцыю агучылi Расiя, Кiтай, Iндыя, Венесуэла, Куба, Пакiстан (ад iмя АIК), Алжыр, ПАР, Iнданезiя, Малайзiя, Бангладэш, Судан, Узбекiстан, Iран. Расiйскi прадстаўнiк адзначыў, што спецдакладчык не змог захаваць непрадузятасць i аб’ектыўнасць у сваёй дзейнасцi. Ён падкрэслiў надапушчальнасць заклiкаў Адрыяна Северына да эканамiчнай блакады i бессэнсоўнасць супрацоўнiцтва з такiмi спецдакладчыкамi. Пакiстан выказаў здзiўленне, што спецдакладчык прадаўжае знаходзiцца «ў свеце нерэальнасцi». Жорстка крытыкавалася перакананасць Адрыяна Северына ў «неабмежавальнасцi» яго мандата. Асаблiва была пракаментавана вытрымка з даклада аб тым, што «цывiлiзаваныя» краiны падтрымлiваюць яго мандат. У сувязi з гэтым было зададзена заканамернае пытанне, цi з’яўляюцца, на думку спецдакладчыка, «нецывiлiзаванымi» дзяржавы, якiя не падтрымлiваюць яго мандат. На думку прадстаўнiка Алжыра, спецдакладчык неаб’ектыўны i над iм вiсiць канфлiкт iнтарэсаў. Каментуючы выказванне Адрыяна Северына аб тым, што яго мандат з’яўляецца «бязмежным», прадстаўнiк Алжыра падкрэслiў, што «толькi Бог знаходзiцца ў такiм шчаслiвым становiшчы». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць дэлегацый на сесii Савета ААН па правах чалавека выказалiся за скасаванне мандата спецдакл Большасць дэлегацый у час праведзенай у Жэневе 5-й сесii Савета ААН па правах чалавека выказалiся за неадкладнае скасаванне мандата спецдакладчыка па |
|